Беларусь вінная Газпрому 400 мільёнаў даляраў
Першы намеснік кіраўніка ўраду Уладзімір Сямашка паведаміў журналістам, што да 23 ліпеня Беларусь павінна пагасіць запазычанасць перад “Газпромам”.
У. Сямашка нагадаў, што запазычанасць у 400 мільёнаў даляраў утварылася ад пачатку гэтага года, бо Беларусь плаціла толькі 55% ад кошту газу.
Першы намеснік кіраўніка ўраду Уладзімір Сямашка заявіў: “Я мяркую, што ўрад зможа пагасіць пазыку. Мы над гэтым працуем. У крайнім выпадку будзем шукаць розныя варыянты”.
Паводле Радыё “Свабода” ( www . svaboda . org )
|