У Беларусі білет на цягнік можна будзе замовіць цераз Інтэрнэт
Новая сістэма заказу білетаў на чыгуначны транспарт цераз Інтэрнэт пачала дзейнічаць на Беларускай чыгунцы.
Паводле спецыялістаў, пасажыры ў зручны для іх час могуць замовіць білеты на цягнік праз Інтэрнэт, а супрацоўнікі беларускай магістралі даставяць іх па месцы патрабавання. “Такая сістэма спросціць працэс набыцця білетаў, зэканоміць пакупнікам час, зменшыць чэргі ў касах”. Плата за дастаўку, незалежна ад колькасці замоўленых білетаў, складзе 20 тыс. рублёў. Але ёсць магчымасць замаўляць і без дастаўкі.
У БЧ таксама адзначылі, што ў найбліжэйшым часе аплату за праязныя дакументы можна будзе ажыццяўляць пры дапамозе банкаўскіх пластыкавых картак.
Замовіць можна па спасылцы http://brestrw.by/zpd/zayavka.do
Паводле БелТА і “Нашай Нівы” ( www . nn . by )
|