Падарожжа да Беларускага мемарыяльнага крыжа

Таронтаўскi aддзел ЗБК разам з Радай Парафіі Царквы Св. Кірылы Тураўскага (Таронта) запрашае Вас на вандроўкі ў Мідланд, Антарыа, да Беларускага мемарыяльнага Крыжа ў прошчы пакутнікаў. Вандроўка адбудзецца у нядзелю, 27 мая 2007 года.

Крыж гэты ўсталяваны нашымі землякамі ў 1988 годзе на азначэнне 1000-годдзя хрышчэння Беларусі. Тут, на канадскай зямлі, ён таксама знак памяці ахвяраў камуністычнага тэрору на Бацькаўшчыне.

Ад'езд прыкладна апоўдні ад Беларускага Рэлiгiйна-Грамадскага Цэнтру (пасля ранiшняй службы).

Уваход на прошчу каштуе $3 (дзецям да 10 год уваход вольны).

З пытаннямі звяртайцеся да Зміцера на тэл. (905) 760 74 47.

(Едзем сваімі прыватнымі аўто. Просьба паведаміць, калі хто будзе мець вольныя месцы ды зможа ўзяць спадарожнікаў).

Паводле www.belaruscanada.com

‹‹ на галоўную | у архіў