Маёмасць Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі будзе арыштавана?
На гэтым тыдні Рыжскі акруговы суд вырашыць лёс санаторыя “Беларусь”: кампанія T.E.K.Group LLC хоча за даўгі арыштаваць маёмасць Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
У сакавіку 2006 г. санаторый “Беларусь” пазбег вельмі сумнай рэчы: Юрмальскі суд спыніў судовы працэс кампаніі T.E.K.Group LLC, якая патрабавала арыштаваць дом адпачынку.
Гісторыя, у эпіцэнтры якой апынуўся санаторый “Беларусь”, пачалася ў 2002 г. Тады кампанія T.E.K. Group LLC заключыла дамову з латвійскай фірмай Konsultacijas pakalpojumi. І вось кансультацыйная фірма параіла T.E.K. Group LLC выдатную здзелку: заключыць дамову з Адміністрацыяй прэзідэнта Беларусі аб фінансаванні закупак сырой нафты ў Расіі.
Нафта прызначалася для Дзяржаўнага вытворча - гандёвага УП “Белая Русь”, кіраўніком якога і з’яўлялася Адміністрацыя Лукашэнкі. Аднак “Белая Русь” паспяхова разарылася, а кіраўніцтва фірмы села ў турму. У выніку T.E.K. Group LLC, згодна з умовамі дамовы, вырашыла судовым шляхам спагнаць страты з Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі і кампаніі Konsultacijas pakalpojumi. А для забеспячэння пазову афшорка патрабавала накласці арышт на маёмасць Беларусі ў Латвіі — санаторый “Беларусь”. Пры гэтым T.E.K. Group LLC прад’явіла да выканання ў Юрмальскі суд рашэнне міжнароднага арбітражнага суда Гандлёва ? прамысловай палаты РФ.
Аднак Юрмальскі суд палічыў, што арыштоўваць маёмасць трэба не ў Латвіі, а ў Беларусі. Рыжскі акруговы суд і мусіць даць ацэнку гэтаму рашэнню.
Не да канца таксама ясны лёс санаторыю “Бурштынавы бераг”, што належыць Расіі.
Паводле Латвійскага Тэлеграфа ( www . telegraf . lv ) і “Нашай Нівы” ( www . nn . by )
|