“Адзін пункт пропуску – адзін прыпынак”
Да канца бягучага года Дзяржаўны камітэт памежных войскаў і Дзяржаўны камітэт мытні Беларусі плануюць укараніць на мяжы пры афармленні грамадзян, якія перасякаюць беларускую мяжу на аўтатранспарце, прынцып “адзін пункт пропуску – адзін прыпынак”. Пачаць прымяняць такі падыход, што аналагічны “аднаму акну”, мяркуецца ўжо з першага чэрвеня.
Па словах начальніка Упраўлення пагранічнага кантролю Дзяржкамітэт памежных войскаў Аляксандра Жэчка, новы прынцып фактычна ўжо дзейнічае на пунктах спрошчанага пропуску . Так, на мяжы з Украінай з 29 пагранпунктаў 10 дзейнічаюць у рэжыме спрошчанага пропуску. На мяжы з Латвіяй у чэрвені-ліпені мяркуецца адчыніць 4 пункты спрошчанага пропуску, а з Літвой – 11.
У мэтах больш спрыяльнага перасячэння грамадзянамі беларускай мяжы, у прыватнасці, усталявана права ветэранаў і інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны пры наяўнасці адпаведных пасведчанняў, на першачарговае перасячэнне мяжы. Апрача таго, людзі не будуць выходзіць з машын і ісці да кантралёраў, а наадварот, кантралёры будуць выходзіць з кабін пагранічнага кантролю і падыходзіць да машын, каб максімальна палегчыць праблему перасячэння мяжы.
Паводле БелаПАН і www.svitanak.lv
|