Дамова пра продаж “Белтрансгазу” падпісаная

Расійскі газавы гігант ААТ “Газпром” і Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь у пятніцу падпісалі дамову куплі-продажу акцый “Белтрансгазу”.

Як паведаміла прэс-служба “Газпрому”, паводле дамовы, расейская кампанія набывае 50% акцый “Белтрансгазу” за $2,5 млрд

Аплата акцый будзе ажыццяўляцца роўнымі долямі ў чатыры этапы цягам 2007-2010 гг. На кожным этапе ААТ “Газпром” будзе набываць 12,5% акцый ААТ “Белтрансгаз”. Да заканчэння здзелкі, акцыі ААТ “Белтрансгаз”, якія падлягаюць продажу ААТ “Газпром”, не павінны быць адчужаныя або перададзеныя ў залог.

Цягам 50 дзён пасля пераходу да ААТ “Газпром” права ўласнасці на першую частку акцый ААТ “Белтрансгаз” у памеры 12,5% статутнага капіталу таварыства павінны быць скліканы пазачарговы сход акцыянераў ААТ “Белтрансгаз” наконт пытання новага складу назіральнай рады таварыства.

ААТ “Газпром” і урад Беларусі таксама падпісалі дапаўненне да пратаколу па пытаннях стварэння сумеснай беларуска-расійскай газатранспартнай арганізацыі і паставак, а таксама транзіту прыроднага газу цераз Беларусь ад 31 снежня 2006 г.

Дадатак прадугледжвае паэтапнае (цягам 2008-2010 гг. павышэнне ўзроўню аптовай нацэнкі да цаны газу, што рэалізуецца ААТ “Белтрансгаз” канцавым спажыўцам Беларусі, а таксама абавязкі беларускага боку не ўводзіць асобнае права дзяржавы (г. зв. “залатую акцыю”) на ўдзел у кіраванні ААТ “Белтрансгаз”.

Транзіт расійскага газу па тэрыторыі Беларусі ў 2007 г. складзе 45,8 млрд. куб.м., у тым ліку па газапровадзе “Ямал-Эўропа” – 30 млрд. куб.м.

***

Раней у пятніцу прадстаўнік “Газпрому” Сяргей Купрыянаў казаў, што падпісанне дамовы адкладзена да 1 чэрвеня. Пры гэтым беларускі бок паведаміў, што падпісанне дамовы пра куплю-продаж у пятніцу не адбудзецца.

Паводле gazeta.ru і “Нашай Нівы” ( www . nn . by )

‹‹ на галоўную | у архіў