Аляксандр Казулін адкрыў у калоніі бібліятэку

Палітвязень Аляксандр Казулін з дапамогай іншых зняволеных адкрыў у сваім атрадзе ў калоніі “Віцьба- 3” бібліятэку. Больш за 200 кніг, якія збіраліся для палітвязня Валерыя Леванеўскага, перадала рэдакцыя газеты “Белорусы и рынок”.

Пра гэта паведаміла дачка Казуліна, Юлія, якая разам з сястрой Вольгай і маці Ірынай 17 траўня мела спатканне з бацькам. Паводле яе словаў, Аляксандр Казулін па-ранейшаму адчувае на сабе наступствы галадоўкі, знаходзіцца на дыетычным харчаванні, адчувае слабасць і боль у спіне.

Паводле “Еўрапейскага радыё для Беларусі” ( www . belradio . fm )

‹‹ на галоўную | у архіў