Канада не падтрымае абранне Беларусі ў Раду ААН па правах чалавека

“Канада не падтрымлівае абранне Беларусі ў Раду ААН па правах чалавека і будзе заклікаць іншыя дзяржавы – сяброў ААН галасаваць за Славенію і Боснію і Герцагавіну”, – гаворыцца ў лісце канадскага ўраду да лідэра дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандра Мілінкевіча.

“Урад Канады сур'ёзна непакоіць факт адносна магчымага абрання парушальнікаў правоў чалавека ў Раду ААН па правах чалавека. Некалькі месяцаў назад Генеральная асамблея ААН асудзіла Беларусь за “ўстойлівае пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека” і за адмову ўраду Беларусі супрацоўнічаць у рамках усіх механізмаў Рады ААН па правах чалавека”, – падкрэсліваецца ў лісце.

Улады Канады адзначаюць, што “абранне Беларусі, а таксама іншых дзяржаваў, якія асуджаюцца Генеральнай асамблеяй за парушэнне ў галіне абароны правоў чалавека, будзе сведчыць аб дыскрэдытацыі самой Рады ААН па правах чалавека”.

Паводле “Польскага радыё для замежжа” (www.polskieradio.pl/zagranica/by/)

‹‹ на галоўную | у архіў