Першая група беларускіх дзяцей прыбыла на адпачынак у Італію
Першая група беларускіх дзяцей прыбыла на адпачынак у Італію. У яе складзе 315 чалавек. Дзяцей прывезлі ў Італію на двух самалётах 12 траўня.
Нагадаем, за тры дні да гэтага ў Мінску была падпісаная дамова аб аздараўленні беларускіх дзяцей у Італіі.
Яна прадугледжвае неабходны ўзровень урадавых гарантый з італьянскага боку па забеспячэнні бяспечнага знаходжання беларускіх дзяцей у гэтай краіне. Таксама ў ім вызначаная адказнасць прымаючага боку – дабрачынных арганізацый і сем’яў – за парушэнне ўмоваў гэтага дакумента.
Паводле “Еўрапейскага радыё для Беларусі” ( www . belradio . fm )
|