Сусветны кангрэс сем'яў завяршыўся ў Варшаве

У Варшаве завяршыўся чацвёрты Сусветны кангрэс сем’яў. У Кангрэсе ўзялі ўдзел тры тысячы дэлегатаў з 60 краінаў свету, у тым ліку і з Беларусі.

Падчас мерапрыемства была прынятая Дэкларацыя, у якой падкрэсліваецца, што сям’я з’яўляецца галоўнай супольнасцю чалавецтва, якая заснаваная на непадзельным сужонстве мужчыны і жанчыны. У сям’і прыходзяць на свет і ўзрастаюць новыя людзі.

“У сем’ях, – пішуць аўтары Дэкларацыі, – пануе радасць ад кожнага дзіцяці, што прыходзіць на свет, ды ствараецца здаровае асяроддзе для выхавання дзіцяці. Аўтары заклікаюць палітыкаў ва ўсім свеце, каб яны баранілі жыццё чалавека ад зачацця да натуральнай смерці.

2008 год ва ўсім свеце аб’яўлены менавіта як Год сям’і.

Варшава была чацвёртай сталіцаю свету, дзе адбыўся Сусветны кангрэс сем’яў. Раней ён адбывалася ў Чэх іі, Швейцарыі і Мексіцы.

Паводле “Польскага радыё для замежжа”
(http://www.polskieradio.pl/zagranica/by)

‹‹ на галоўную | у архіў