Стужка “Урок беларускай мовы” ў Нью-Йорку

20 траўня ў Нью-Йорку адбудзецца дэманстрацыя фільма “Урокі беларускай мовы”, які распавядае пра сённяшнюю беларускую адукацыю ў падпольных умовах. Ён атрымаў шэраг прызоў.

Мова фільма – беларуская з англійскімі субцітрамі.

Адрас: The Tank theater, 279 Church St, between Franklin and White, Manhattan. Пачатак у 17.00.

Кошты: $ 7 (групавы кошт, калі назбіраецца 20 чалавек).

Квіткі можна атрымаць, звярнуўшыся ў Чэшскі цэнтр (Czech Center): 212 288 0830 ext. 100 (пры звароце спасылацца на Беларускую амерыканскую асацыяцыю).

Паводле zbma.net

‹‹ на галоўную | у архіў