Перанос травеньскага сходу ў Нью-Йорку

Праз адсутнасць кворуму травеньскі сход Нью-Йоркскага аддзелу БАЗА перанесены і адбудзецца ў нядзелю, 20 траўня. На парадку дня справаздачы і выбары кіраўніцтва аддзелу, а таксама выбарчы сход па выбарах дэлегатаў на Кангрэс БАЗА.

Пачатак сходу ў 12:00.

Сход адбудзецца ў грамадскай залі пры Саборы Св. Кірылы Тураўскага, па адрасе: 401 Атлатык Авеню (пры Бонд Стрыт), Бруклін, Нью-Йорк 11217.

Неабходная прысутнасць усіх сяброў БАЗА, што ўступілі ў арганізацыю да 1 студзеня 2007 г. (права голасу маюць заплаціўшыя ўсе складкі ўключна па 2006 год); таксама пажаданая прысутнасць усіх новых сяброў БАЗА.

Паводле www.baza-belarus.com

‹‹ на галоўную | у архіў