Выйшла кніга, прысвечаная масаваму расстрэлу беларускай эліты

Выйшла ў свет дакументальная кніга пісьменніка Леаніда Маракова «Толькі адна ноч», прысвечаная дзеячам беларускай культуры, расстраляным у падвалах мінскай унутранай турмы НКВД у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года.

Тады загінулі каля ста чалавек: дзяржаўных і грамадскіх дзеячоў, навукоўцаў, літаратараў, настаўнікаў. «Гэта была адна з самых крывавых начэй у гісторыі нашай краіны, - перакананы Леанід Маракоў. - Знішчылі эліту нацыі».

У кнізе аўтар піша і пра ахвяраў, сярод якіх быў яго дзядзька паэт Валерый Маракоў, і пра катаў-энкавэдзістаў. Асобным аркушам у яе ўкладаецца схема комплексу будынкаў КДБ Беларусі, складзеная былым палітвязнем Славамірам Адамовічам. Выдаўцы адмовіліся яе друкаваць,таму Маракоў памножыў схему на ксераксе.

Паводле www.gazetaby.com і www. belradio. fm

‹‹ на галоўную | у архіў