“Басовішча–2007”
Неўзабаве стануць вядомыя назвы гуртоў, якія возьмуць удзел у адборачным туры конкурсу “Басовішча”, што ў ліпені традыцыйна адбудзецца ў Гарадку на Беласточчыне. Адборачны канцэрт на фэст мае адбыцца з сярэдзіне чэрвеня, але арганізатары ўжо атрымліваюць заяўкі маладых гуртоў на ўдзел у конкурсе.
Распавядае Даша Слаўчанка: “Пакуль мы атрымалі заявы ад 5 гуртоў. Якраз зараз пачынаюць тэлефанаваць цікаўныя, шмат пытанняў атрымоўваем таксама на электроннай пошце. Зацікаўленасць вялікая. Працэс распачаўся, праца завіравала”.
Ужо заўтра журы мае вызначыцца з чарговым лагатыпам “Басовішча-2007”. “Сярод варыянтаў шмат вартасных прапановаў”, – заўважае Воля Кузьміч, адна з арганізатараў фэсту, – 20 красавіка ўжо быў скончаны прыём заявак і 11 траўня БАС абяцае, што будзе агучаны пераможца.
Да ўдзелу ў фестывалі музыкі Маладой Беларусі акрамя, вядома, беларускіх выканаўцаў, арганізатары плануюць запрасіць музыкаў з Польшчы, Літвы, Украіны і Італіі.
Паводле “Польскага радыё для замежжа” ((www.polskieradio.pl/zagranica/by)
|