Штомесячные сустрэчы беларусаў Канады

Таронтаўская Управа Задзіночання беларусаў Канады запрашае ўсіх суродзічаў-беларусаў на штомесячныя сустрэчы у памяшканні Беларускага культурна-рэлігійнага цэнтру ў Таронта (524 St.Clarens Аve.).

Тут можна заўсёды знайсці аднадумцаў, спытаць парады, падзяліцца ўражаннямі аб сённяшніх падзеях на Бацькаўшчыне, паслухаць музыку ды і проста выпіць кавы ды гарбаты.

Запрашаюцца ўсе жадаючыя а 11-й гадзіне раніцы ў апошнюю нядзелю кожнага месяца (пасля набажэнства ў Царкве Св. Кірылы Тураўскага).

Галоўная ўправа Згуртавання беларусаў Канады
Паводле http://www.belaruscanada.com/

‹‹ на галоўную | у архіў