Беларускамоўны сайт пра хакей

Распачаў працу першы цалкам беларускамоўны сайт пра хакей www.hockeyby.org.

Як адзначаюць аўтары, там можна знайсці наступную інфармацыю:

* навіны мацнейшых хакейных ліг свету, у тым ліку і Беларусі;

* унікальныя агляды бягучага чэмпіянату свету ў Маскве і Мыцішчах;

* інфармацыю пра хаду барацьбы за Кубак Стэнлі (НХЛ);

* пад час “гладкага” першынства ў беларускім чэмпіянаце – эксклюзіўныя інтэрв’ю з гульцамі, трэнерамі і спецыялістамі;

* шмат іншай актуальнай інфармацыі хакейнага свету.

Бліжэйшым часам на сайце з’явяцца каляндар хакейных падзеяў у свеце, кожнадзённыя вынікі баталіяў на пляцоўках розных краінаў, а таксама зала гонару сусветнага хакею па версіі нашага сайту.

Аўтары сайту запрашаюць усіх ахвотных да супрацоўніцтва.

Сайт зроблены пры падтрымцы Беларускага Маладзёвага Руху Амэрыкі – www.belmov.org.

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

‹‹ на галоўную | у архіў