Сход беларусаў у Нью-Йорку
У суботу, 12 траўня 2007 году, у Грамадскай залі пры Саборы Св. Кірылы Тураўскага ў Брукліне, aдбудзецца сход аддзелу Беларуска-амерыканскага задзіночання і выбарчы сход для абрання дэлегатаў на Кангрэс БАЗА.
Пачатак сходу ў 12:00. Адрас: 401 Атлантык Авеню, Бруклін, Нью-Йорк, 11217.
У выбарах маюць права браць удзел сябры БАЗА, якія ўступілі ў арганізацыю да студзеня 2007, і маюць аплачаныя ўсе сяброўскія ўнёскі па 2006 год уключна. Сябры БАЗА, што не могуць прыбыць на сход, мусяць перадаць свае ўпаўнаважанні іншым сябрам. Максімальная колькасць—тры ўпаўнаважанні на адну прысутную галасуючую асобу. Колькасць абіраных дэлегатаў—па аднаму ад 5 правамоцных сяброў БАЗА.
Заклікаем усіх сяброў БАЗА, што маюць права галасаваць, далучыцца да выбараў дэлегатаў.
Паводле www.baza-belarus.org і zbma.net
|