Сайт БАЗА зноў працуе

Сайт хакераў, якія “узламалі” сайт Беларуска-амерыканскага задзіночання, дзякуючы моладзі Беларускага маладзёвага руху ў Амерыцы прыпыніў сваю злачынную дзейнасць.

Як адзначае тэхнічны аддзел Беларускага маладзёвага руху ў Амерыцы: “Немагчыма было ўжо глядзець, як нехта бескаранна глуміцца над сайтам адной з беларускіх арганізацый у Амерыцы”.

Па іх словах, за апошні год сайт БАЗА быў узламаны шмат разоў. Тыя, хто атакаваў сайт, заўсёды пакідалі надпісы на турэцкай мове, а ў апошні раз зрабілі так, што скрыпт, які хакеры ўжывілі ў першы артыкул, перанакіроўваў усіх наведвальнікаў на сайт хакераў http://www.cyber-riot.org.

Беларускі Маладзёвы Рух ня мог застацца убаку ад таго, што адбывалася і зрабіў прыватнае расследаванне. Тэхнічным аддзелам было высветлена, што хостынг для www.cyber-riot.org прадстаўляла кампанія www.hopone.net, якая знаходзіцца ў ЗША. Сябры руху звярнуліся да кіраўніцтва гэтай кампаніі з патрабаваннем зачыніць хакерскі сайт, што і было зроблена.

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

‹‹ на галоўную | у архіў