Поспех беларуса ў прэстыжным спаборніцтве

Малады беларус, скарбнік Згуртавання Беларускае Моладзі ў Амерыцы, Андрэй Чыж заняў пачэснае 10 месца ў фінансавым спаборніцтве, якое праводзілася аўтарытэтным фінансавым выданнем ЗША– журналам “Bаrrоn’s”.

Журнал належыць да таго ж выдавецтва, што і знакамітая штодзённая фінансавая газета “The Wall Street Journal”. Спаборніцтва праходзіла з 30 кастрычніка 2006 па 30 сакавіка 2007. У гэтым годзе ў ім прымала ўдзел каля 2000 удзельнікаў– 1847 студэнтаў і 131 прафесар універсітэтаў ЗША.

Як адзначыў старшыня Згуртавання беларускай моладзі ў Амерыцы Мікалай Цімашэнка: “Беларуская зямля была заўсёды надзвычай шчодрая на таленты. Беларусь дала свету знакамітых пісьменнікаў, канструктараў, прэзідэнтаў, фізікаў, матэматыкаў. Найчасцей нашы таленты прыносілі плён чужой краіне, не заўсёды яны былі нацыянальна-свядомымі людзьмі. Беларусы ЗША маюць падставу для гонару”.

Мікалай Цімашэнка таксама зазначыў: “Беларусы Амерыкі віншуюць свайго таварыша, жадаюць яму далейшых поспехаў на фінансавай ніве”. Андрэй – актыўны ўдзельнік беларускага жыцця ў Нью-Йорку і ЗША, нязьменны ўдзельнік ўсіх мерапрыемстваў Згуртавання беларускай моладзі ў Амерыцы і Беларуска-амерыканскага задзіночання.

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” паводле zbma.net

‹‹ на галоўную | у архіў