Партыя БНФ і АГП атрымалі нарвежскую ўзнагароду

На з’ездзе Кансерватыўнай партыі Нарвегіі Хёйрэ ўпершыню была ўручаная ўзнагарода імя С’юра Ліндэбрэке (Sjur Lindebraekke ) за дзейнасць ў галіне дэмакратыі і правоў чалавека. Узнагароду атрымалі Партыя БНФ і Аб’яднаная грамадзянская партыя.

С’юр Ліндэбрэке быў лідэрам партыі з 1962 пa 1970 гады. Старшынём незалежнага журы, якое выдае ўзнагароду, быў Ё Бенкоў (Jo Benkow ), лідэр партыі з 1980 пa 1984 гады. Ягоныя бацькі паходзяць з Беларусі.

Aд імя Партыяў БНФ i АГП узнагароду атрымаў намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. Узнагароду ўручыла цяперашняя лідэр партыі Эрна Сольбэрг.

“Атрыманне гэтай ўзнагароды ёсьць вялікім гонарам для нас, – сказаў Аляксей Янукевіч, – Безумоўна, гэтая ўзнагарода належыць не партыям як структурам, aле нашым актывістам, якія ў сваіх рэгіёнах кожны дзень у сапраўды складаных умовах змагаюцца зa свае каштоўнасці і перакананні, змагаюцца зa свабоду. Мы сапраўды шчыра ўдзячныя за тую ўвагу, якую Кансерватыўная партыя Нарвегіі надае сітуацыі ў Беларусі, i зa вашу падтрымку”.

Паводле “Польскага радыё для Беларусі” (www.polskieradio.pl/zagranica/by/), “Еўрапейскага радыё для Беларусі” (www .belradio .fm) , Радыё “Свабода” (www .svaboda .org) і прэс-службы партыі БНФ

‹‹ на галоўную | у архіў