1.200.000 $ – такі выкуп патрабуюць за беларуску ў Нігерыі

Асобы, якія захапілі ў Нігерыі грамадзянку Беларусі Ірыну Экпа-Ума, паведамілі ўладам Нігерыі ўмовы яе вызвалення.

Шэраг крыніцаў са спасылкай на дарадцу пасольства Расеі ў Нігерыі Віктара Ганчарова інфармуе, што за вызваленне беларускі запатрабавалі 1 мільён 200 тысячаў даляраў. Паводле расійскага дыпламата, іншых патрабаванняў пакуль няма.

Ён таксама паведаміў, што са студзеня 2006 году ў Нігерыі былі захопленыя ў закладнікі каля 40 чалавек з ліку супрацоўнікаў нафтаздабываючых кампаніяў. Сярод захопленых былі грамадзяне ЗША, Вялікай Брытаніі, Нямеччыны, Францыі і Турцыі.

Паводле Радыё “Свабода”

‹‹ на галоўную | у архіў