Прэзентацыя кнігі “Паваенная эміграцыя: скрыжаванні лёсаў”
3 мая ў 18.00 адбудзецца прэзентацыя кнігі Аляксандра Адзінца “Паваенная эміграцыя: скрыжаванні лёсаў”. Месца правядзення: пр-т Машэрава, 8 (былая Варвашэні).
Кнігу складаюць эксклюзіўныя ўспаміны 73-х прадстаўнікоў беларускай дыяспары, якія па волі лёсу апынуліся ў розных краінах свету.
У біяграфічных аповедах адлюстраваны падзеі Другой сусветнай вайны, эміграцыя, а таксама асаблівасці станаўлення беларускага жыцця на чужыне і яго сучасны стан.
Падчас прэзентацыі будзе магчымасць задаць пытанні аўтару-ўкладальніку А.Адзінцу (які апошнія шэсць гадоў жыве ў Германіі) не толькі аб працы над кнігай, а і аб працэсах, што адбываюцца ў беларускай эміграцыі сёння.
У прэзентацыі таксама возьмуць удзел: Алег Гардзіенка, Вольга Іпатава, Эдуард Акулін, Генадзь Бураўкін ды інш.
Уваход вольны.
Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
|