Прэзентацыя кніг Зянона Пазняка ў ЗША

22 красавіка ў грамадскай залі пры саборы Св. Кірылы Тураўскага ў Брукліне (401 Атлантык Авеню) падчас сходу Нью-Йоркскага аддзела БАЗА адбудзецца прэзентацыя кніг Зянона Пазняка.

З 2000-га па 2006 г. ім выдадзена шэсць кніжак, але прэзентацый за мяжой аўтар не праводзіў. У лютым гэтага года выйшаў чарговы зборнік вершаў і фатаграфіяў “ДАРОГА” (Выданне: “Беларускія Ведамасці”, Варшава і ТБК у Летуве, Вільня, 2007), у мінулым годзе – паэма “Вялікае Княства”, у 2000 – зборнік вершаў і фатаграфіяў “Глёрыя Патрыя”. У гэты ж час выдадзеныя “Новае стагоддзе”, “Гутаркі з Антонам Шукелойцем” , “Беларуска-Расейская вайна”, “Прамаскоўскі рэжым” і інш.

Прэзентацыя прысвечана ў асноўным двум апошнім выданням, “Дарога” і “Вялікае Княства”.

Арганізатар: Нью-Йоркскі Аддзел Беларуска-амерыканскага задзіночання. Пачатак а 12-й гадзіне.

Паводле www.baza-belarus.org

‹‹ на галоўную | у архіў