У Кіеве салідарныя з Беларуссю
У Кіеве прайшла акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі і сем'ямі зніклых людзей.
Паўтары дзесяткі чалавек паставілі свечкі і партрэты зніклых і арыштаваных беларусаў на вуліцы каля беларускай амбасады. Больш за гадзіну яны размаўлялі з мінакамі, распавядаючы пра сітуацыю з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі. Скончылася акцыя хвілінай маўчання.
Паводле Радыё “Свабода” ( www. svaboda. org)
|