Мінск ніяк не можа выбіць з Масквы крэдыт
Масква прапанавала Мінску знайсці больш пераканаўчыя аргументы для атрымання крэдыту. Нагадаем, беларускі ўрад спадзяецца атрымаць ад Расіі стабілізацыйны крэдыт у памеры 1,5 мільярды долараў.
Нядаўна з’явілася інфармацыя, што афіцыйны Мінск можа спадзявацца толькі на атрыманне аднаго мільярда.
Стала вядома, што неабходнасць атрымання крэдыту беларускія чыноўнікі аргументуюць “падвышэннем цэнаў на расійскія энерганосьбіты, а таксама вымушаным увядзеннем дзяржаўных субсідый нафтаперапрацоўшчыкам з-за стратнасці перапрацоўкі на беларускіх заводах у новых умовах”.
Аднак захады па ўвядзенні дзяржсубсідый для экспарцёраў непрымальныя для Расіі, якая рыхтуецца да ўступлення ў Сусветную гандлёвую арганізацыю.
Міністэрства фінансаў Беларусі зараз займаецца падрыхтоўкай больш пераканаўчай матывацыі для атрымання расійскіх грошай.
Паводле ІА “ПРАЙМ-ТАСС” і
Еўрапейскага радыё для Беларусі” ( www. belradio. fm)
|