Амерыканскія студэнты адзначылі Дзень Волі

Студэнты ўніверсітэцкага каледжу ў Вартбургу (штат Айова) правялі акцыю ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі.

Акцыя была прымеркаваная да Дня Волі і прысвячалася ўсім, хто змагаецца за дэмакратыю ў Беларусі. Яе арганізатарам выступіла прафесар Паўлінка Сурвіла.

Летась перад прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі студэнты гэтага каледжу сшылі джынсавы сцяг для беларускіх студэнтаў і двойчы выходзілі на дэманстрацыю на вуліцы Вэвэрлі і на тэрыторыі Вартбурскага каледжу.

Паводле Радыё “Свабода ” ( www. svaboda. org)

‹‹ на галоўную | у архіў