Літаратурны вечар і прэзентацыя кніжак Беларускай выдавецкай праграмы

13 красавіка 2007 года ў 17:00 у Варшаўскім клубе “Traffic Club” (ul. Brackiej 25) пачнецца прэзентацыя кніжак Беларускай бібліятэкі, а таксама Беларускай выдавецкай праграмы, якія былі выдадзеныя Калегіумам Усходняй Еўропы.

Сустрэча адбудзецца ў межах Тыдня беларускай культуры і мастацтва “Minsk Mixt”, які пройдзе 12-18 красавіка 2007 году. Арганізатары польскі фонд “Беларуская ініцыятыва”, галерэі “Зоя” і інш. У сустрэчы прымуць удзел Андрэй Хадановіч, Уладзімір Арлоў, прафесар Адам Паморскі, а таксама Ян Анджэй Даброўскі. Ганаровым госцем будзе д-р Марыюш Машкевіч, дарадца Прэм’ера Польшчы па ўсходняй палітыцы.

Беларуская выдавецкая праграма фінансуецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшчы.

Пасля сустрэчы ў 19.00 распачнецца канцэрт Касі Камоцкай, вядомай беларускай спявачкі.

Уваход на мерапрыемствы свабодны.

Паводле www.kew.org.pl

‹‹ на галоўную | у архіў