Жыхарка Чачэніі выйграла суд у Расіі
Жыхарка Чачэніі Асмат Байсаева выйграла ў Страсбургу пазоў супраць Расіі. Расійскія ўлады мусяць ёй выплаціць 52 тысячы еўра.
Справа датычыць знікнення яе мужа Шахіда Байсаева вясной 2000 года, калі расійскія вайскоўцы праводзілі «зачыстку» ў іх мясцовасці.
Жанчына прадставіла ў суд відэазапіс, на якім відаць, як яе мужа збівае жаўнер. Разгляд справы пра выкраданне ў Страсбургскім судзе прыпыняўся і аднаўляўся 12 разоў.
Паведамляе «Эхо Москвы».
www.belradio.fm
|