Змены ў інтэрнэт-старонцы БГЗуА

Адбыліся змены ў праіснаваўшай амаль дзесяць гадоў вэб-старонцы Беларускага Гістарычнага Згуртавання ў Аўстраліі. Старонка была створаная адразу пасля заснавання ў 1998 годзе гэтай арганізацыі і рэпрэзентавала яе дзейнасць у інтэрнэце.

Я памятаю, як у тыя гады друкаваў код HTML літаральна літара за літарай. Але сітуацыя змянілася, як і неабходнасць мець для Згуртавання новую, так званую інтэрактыўную вэб-старонку, над якою я зараз працую. Пакуль праца ідзе, невялікая па памерах старонка па адрасу: members.momentuminternet.com.au/~innakov будзе прадстаўляць гістарычную дзейнасць пасляваеннай хвалі беларускай іміграцыі ў Аўстраліі.

Практычна ўсе дакументы падаюцца на беларускай мове, аднак навігацыю мне прыйшлося рабіць па-англійску, што не павінна шмат перашкаджаць у пошуках.

Віктар Кавалеўскі, Адэлаіда, Аўстралія

‹‹ на галоўную | у архіў