|
|
Архіў навінаў - Снежань 2007
|
|
|
| |
 |
|
| 13.12 |
Новы год у Нью-Ёрку
Беларуская грамада Нью-Ёрка запрашае на святкаванне Новага Года, якое
адбудзецца ў грамадскай зале сабору св. Кірылы Тураўскага па адрасе 401
Atlantiс Ave. у Брукліне. |
| 12.12 |
Яму горай, чым табе
Павіншуй палітвязня са святамі. Яму цяпер цяжка. Твой ліст, паштоўка або кніга можа выратаваць яго. |
| 12.12 |
Святкаванне Новага году беларусаў ЗША
Шаноўныя сябры! Згуртаванне Беларускай Моладзі ў Амерыцы запрашае Вас на святкаванне Новага Году. |
| 12.12 |
Новы Год беларусаў Канады
Дарагія сябры! Запрашаем Вас сустрэць Новы Год на традыцыйнай вечарыне ў Беларускім грамадска-рэлiгійным цэнтры ў Таронта з шампанскім ды добрай вячэрай. У праграме: конкурсы, маскарад, канцэрт, забавы, латарэя, дыскатэка. |
| 12.12 |
Каляды ў Вялікабрытаніі
Свята адбудзецца ў Беларускім рэлігійным і культурным цэнтры. (39 Holden Road, London, N12 8HS, бліжэйшая станцыя Woodside Park, Northern Line). |
| 07.12 |
Збор сродкаў на кнігу пра Васіля Быкава
МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” апякуецца выданнем і абвяшчае збор сродкаў на кнігу “Васіль Быкаў. Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах”, укладальнік якой журналіст Сяргей Шапран. |
| |
|
|
|
З намі Вы можаце звязацца па тэлефонах:
|
(8-029) 572-82-92 — Алена Паўлаўна Макоўская, старшыня Рады;
(8-029) 625-83-78 — Ніна Анатольеўна Шыдлоўская, намесніца старшыні Рады.
|
|
|
|
|
|
| 21.12 |
Артуру Фінькевічу далі 1,5 гады
20 снежня Артура Фінькевіча пакаралі зняволеннем на паўтара года за парушэнні правілаў унутранага распарадку падчас адбыцця пакарання на “хіміі” за палітычныя графіці. Паводле прысуду Артур мусіць адбыць яшчэ 15 дзён зняволення, якія ён не даседзеў на “хіміі”, бо яго ўзялі пад варту перад самым заканчэннем тэрміну пакарання. Прысуд А. Фінькевічу будзе абскарджвацца ў вышэйшых інстанцыях. Не менш за месяц хлопец правядзе ў следчым ізалятары. |
| 21.12 |
Цэны на харчы выраслі на 12.8%
За апошні месяц – з кастрычніка па лістапад – цэны на харчаванне ў Беларусі выраслі на 3.5%. |
| 20.12 |
Мікалай Чаргінец адсудзіў 51 мільён рублёў
Паводле рашэння Першамайскага суда Мінска прыватнае прадпрыемства “Время новостей” мусіць выплаціць дэпутату Савету Рэспублікі Мікалаю Чаргінцу 50 млн. рублёў, журналіст Аляксандр Тамковіч — 1 млн. рублёў. |
| 20.12 |
Збор сродкаў на помнік Сапегі ў Слоніме
На пачатку будучага году Таварыства беларускай мовы адчыніць рахунак для збору сродкаў на помнік канцлеру ВКЛ Льву Сапегу ў Слоніме. Праект помніка ўжо падрыхтаваны беларускім скульптарам Іванам Міско. Для рэалізацыі праекту неабходна сабраць 30 мільёнаў рублёў. Каб прыспешыць працэс, ТБМ вырашала заангажаваць у збор сродкаў грамадзкасць. |
| 20.12 |
Скаўты прывезлі ў Віцебск Віфлеемскі агонь
У віцебскім Свята-Успенскім храме віталі скаўтаў, якія прывезлі на Беларусь святы агонь з Віфлеемскай базылікі Раства Хрыстова. |
| 20.12 |
Вінілавага Данчыка паўтарылі на CD
У Мінску адбылася прэзентацыя ўсіх студыйных альбомаў знакамітага беларускага спевака Данчыка на кампакт-дысках. |
| 19.12 |
Уведзеныя “рэвалюцыйныя змены” ў палажэнне пра дзяржрэгістрацыю
Новы парадак рэгістрацыі ўстаноўлены дэкрэтам прэзідэнта Беларусі ад 17 снежня. На думку юрыста Сяргея Балыкіна, дэкрэт унёс “сапраўды рэвалюцыйныя змены” ў палажэнне пра дзяржрэгістрацыю і ліквідацыю суб’ектаў гаспадарання, але недахопы застаюцца. |
| 19.12 |
Прадпрымальнікі страйкавалі
19 снежня адбыўся агульнарэспубліканскі страйк індывідуальных прадпрымальнікаў. У ім узялі ўдзел каля 80 тысяч. Пра гэта паведаміў лідэр грамадскага аб’яднання прадпрымальнікаў “Перспектыва” Анатоль Шумчанка. |
| 19.12 |
Шэсць катэгорый “невыязных”
У банк дадзеных аб грамадзянах Беларусі, якім часова абмежаванае права на выезд з краіны, уключаюцца шэсць катэгорый асоб. |
| 18.12 |
Я не хачу змагацца, бо я не палітык
У Мінску ў выдавецтве Ігара Логвінава накладам ў 300 асобнікаў выйшла кніга Альгерда Бахарэвіча “Праклятыя госці сталіцы”. Нягледзячы на тое, што аўтар ужо год як жыве ў нямецкім Гамбургу, прэзентаваць сваю працу ён прыехаў у беларускую сталіцу. |
| 18.12 |
У Мінску прэзентавалі кнігі Мальдзіса
Учора ўвечары ў Беларускім таварыстве дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі адбылася прэзентацыя дзвюх кніг. Адна з іх – гэта том выбраных твораў Адама Мальдзіса, які выйшаў у серыі гістарычна-літаратурных помнікаў “Белкнігазбору”, а другая – важкі том у гонар 75-годдзя гэтага знанага даследчыка гісторыі беларускай культуры. |
| 18.12 |
Беларускія каталікі прымуць удзел у тэлемосце з Папам Рымскім
Беларускія каталікі ў пачатку сакавіка наступнага года прымуць удзел у тэлемосце з Папам Рымскім. Бенедыкт XVI будзе размаўляць з жыхарамі некалькіх еўрапейскіх краінаў. Пра гэта паведаміў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі архіепіскап Тадэвуш Кандрусевіч. |
| 18.12 |
Гродзенскія ўлады пагадзіліся адкрыць беларускамоўныя групы ў садках
Падчас сустрэчы старшыні бацькоўскага камітэта Гродна Ігара Кузмініча з прадстаўнікамі аддзелаў адукацыі раёнаў горада дамоўлена пра стварэнне некалькіх беларускамоўных груп ў дзіцячым садку. |
| 18.12 |
Памяць Янкі Брыля ўшануе мемарыяльная дошка
Мінгарвыканкам прыняў рашэнне пра ўшанаванні памяці народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля. |
| 18.12 |
Штамп на выезд за мяжу адменены
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ пра скасаванне дазвольнага штампу ў пашпарце “на выезд за межы Беларусі”. Пра гэта паведаміў на паседжанні Палаты прадстаўнікоў дэпутат Сяргей Маскевіч. |
| 17.12 |
19 снежня ў Мінску адбудзецца прэзентацыя поўнай дыскаграфіі Данчыка
У сераду, 19 снежня, адбудзецца прэзентацыя поўнай дыскаграфіі славутага беларускага спевака Данчыка. Усе студыйныя альбомы (“Беларусачка”, “Мы адной табе належым”, “Равеснікі”, “Я ад вас далёка”, “Мы яшчэ сустрэнемся”) былі выдадзеныя Беларускай музычнай альтэрнатывай. |
| 17.12 |
У Гродне забаранілі рэкламу беларускамоўных груп у садках
З 17 снежня ў Гродне забаранілі рэкламу беларускамоўных садкоў у тралейбусах. Кіраўніка Бацькоўскага камітэта Ігара Кузмініча выклікалі на размову у аддзел адукацыі Гродзенскага гарвыканкаму. |
| 17.12 |
У Беларусі прайшлі акцыі пратэсту супраць адмены ільготаў
Акцыі пратэсту прайшлі ў Мінску, Гомелі, Брэсце, Магілёве і іншых гарадах Беларусі. Так, у сталіцы каля будынка Нацыянальнай бібліятэкі “народныя дэпутаты” забралі ільготныя талоны ў студэнтаў. |
| 17.12 |
Кніга меркаванняў беларускіх эліт
Адзіная рэгіянальная прэзентацыя спецпраекта “ARCHE” “Беларусь: ні Еўропа, ні Расія. Меркаванні беларускіх эліт” адбудзецца ў Гродне 20 снежня. Гэта кніга, створаная з удзелам 30 палітычных, грамадскіх і культурных дзеячаў Беларусі (Аляксандр Мілінкевіч, Вольга Абрамава, Вячаслаў Кебіч, Сяргей Касцян, Валеры Фралоў, Усевалад Янчэўскі ды іншыя). |
| 14.12 |
17 міжнародны конкурс дзіцячых малюнкаў на тэму захавання прыроднага наваколля
У лістападзе 2007 – студзені 2008 г. Праграма ААН па праблемах наваколля (ЮНЕП) праводзіць 17-ы конкурс дзіцячых малюнкаў на тэму захавання прыроднага наваколля – “Змены клімату: нашы дзеянні, скіраваныя на змяншэнне негатыўных уплываў”. |
| 14.12 |
З 800 заявак на сацыяльныя пікеты ўлады пакуль ухвалілі толькі дзве
Толькі два пікеты з 800 на сённяшні дзень дазволілі мясцовыя ўлады – у Магілёве і Оршы. |
| 14.12 |
Беларусы купілі амаль тону золата
Насельніцтва Беларусі сёлета за адзінаццаць месяцаў набыло амаль тону залатых мерных зліткаў, а дакладней – 972,7 кілаграма. Усяго ў банках было куплена за згаданы час 38 тысяч 408 штук зліткаў паведаміў прэс-сакратар Нацыянальнага банка Міхаіл Журавовіч. |
| 14.12 |
Не Ларыса Геніюш страціла шанец на рэабілітацыю
Грамадскі аргкамітэт дзеля ўшанавання памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій звярнуўся да грамадзян Беларусі і суайчыннікаў за мяжой у сувязі з тым, што Ларысе Геніюш было адмоўлена ў рэабілітацыі. |
| 13.12 |
Тысячы людзей з усяго свету патрабуюць вызвалення палітвязняў Беларусі
Тысячы жураўлікаў, падрыхтаваных Міжнароднай праваабарончай арганізацыяй “Міжнародная амністыя” дзеля свабоды Зміцера Дашкевіча, перадалі 13 снежня ў Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі і праваабаронцы Валянцін Стэфановіч, Алена Лапцёнак і Сяржук Сыс. |
| 13.12 |
Прадпрымальнікі спыняюць дыялог з уладамі
Актывісты прадпрымальніцкага руху Аляксандр Талстыка і Руслан Луцэнка
заяўляюць, што прадпрымальнікі спыняюць дыялог з уладамі , пакуль ня будуць
вызваленыя ўдзельнікі акцыі пратэсту 10 снежня. |
| 13.12 |
10 год Народнаму альбому
18 снежня праекту Народны альбом – 10 год. З гэтай нагоды адбудзецца вялікі канцэрт ва ўжо родным для ўсіх прыхільнікаў беларускай музыкі клубе Фартуна. |
| 12.12 |
Дзяржава зарабіла на латарэях значна больш, чым на адмене льгот
Па звестках Міністэрства фінансаў, за студзень-кастрычнік гэтага года ўсе беларускія латарэі рэалізавалі білеты на 147,4 мільярда рублёў (амаль 69 мільёнаў долараў). Больш за ўсё было прададзена білетаў латарэй “Ваша лато” і “Суперлато” – амаль на 66 мільёнаў долараў. |
| 12.12 |
Інтэрнэт нельга падпарадкаваць
Палата прадстаўнікоў сёння прыняла ў першым чытанні законапраект “Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі”. |
| 12.12 |
“Бедныя людзі” Васіля Быкава загучалі на іўрыце
У Мінску адбылася прэзентацыя перакладу апавядання Васіля Быкава “Бедныя людзі” на іўрыт. Пераклад зрабіў амбасадар Ізраіля ў Беларусі Зэеў Бэн Ар’е. На літаратурнай вечарыне выступілі вядомыя беларускія пісьменнікі і гучаў голас Васіля Быкава. |
| 12.12 |
Зроблены беларусамі свету полацкі абярэг пачаў вандроўку па краіне
Абярэг, які да 1145-годдзя роднага горада – старажытнага Полацка – стварылі сяброўкі клуба абрэзкавага шытва “Рошва”, зараз вандруе па Віцебшчыне. |
| 11.12 |
Швейцарац перадумаў пераязджаць у беларускі калгас
Грамадзянін Швейцарыі, які днямі папрасіў палітычнага прытулку ў Беларусі, перадумаў жыць у нашай краіне. Як паведамілі ў Брэсцкай памежнай групе, 8 снежня ён пакінуў Цэнтр размяшчэння мігрантаў у Брэсце і вярнуўся на радзіму. |
| 11.12 |
Прэзентацыя кнігі Астрыд Ліндгрэн “Малы і Карлсан-з-даху”
Карлсан запрашае на Дзень народзінаў 19 снежня. |
| 11.12 |
Бізнес сыходзіць у супраціў
11 снежня ў Мінску прайшлі суды над арганізатарамі акцыі прадпрымальнікаў, якая адбылася ўчора. Лідэраў ініцыятывы “За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва” Віктара Гарбачова і Віктара Крываля прысудзілі да 15 сутак адміністрацыйнага арышту, Віктара Калея – да 10 сутак арышту. Цэнтральны суд Мінска абвінаваціў іх у актыўным удзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве. |
| 11.12 |
У Гродне шукаюць беларускамоўных дзяцей
Рэклама беларускамоўных груп у дзіцячых садках з’явілася сёння у Гродне ў грамадскім транспарце, рэкламных газетах і на рынках гораду. |
| 11.12 |
Нацыянальная прэмія за абарону правоў чалавека ў 2007 годзе
Аргкамітэт Хартыі’97 вызначыў лаўрэатаў Нацыянальнай прэміі ў галіне абароны правоў чалавека за 2007 г. |
| 11.12 |
БНФ кліча людзей на Кастрычніцкую плошчу 12 снежня
Ідэю сабрацца напярэдадні візіту Пуціна на акцыю “За незалежную Беларусь” падаў намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч, падтрымалі старшыня партыі Лявон Баршчэўскі і яшчэ адзін намеснік Алесь Міхалевіч. |
| 10.12 |
Прадпрымальнікі прайшлі шэсцем па праспекце
Сёння ў Мінску прайшоў несанкцыянаваны ўладамі мітынг індывідуальных прадпрымальнікаў. Па розных падліках на Кастрычніцкую плошчу Мінска выйшла ад 300 да 1000 чалавек. |
| 10.12 |
Лявон Баршчэўскі – “кампрамісны” старшыня Партыі БНФ?
На з’ездзе Партыі БНФ, які прайшоў 8-9 снежня ў Мінску, прайшло галасаванне ў выбары старшыні партыі. |
| 10.12 |
У Мінску пад воклічы “Жыве Беларусь!” ўшанавалі памяць Максіма Багдановіча
У Мінску адбылося ўшанаванне памяці таленавітага беларускага паэта Максіма Багдановіча (1891 – 1917), аўтара славутай “Пагоні”. Менавіта на сённяшні дзень прыпадаюць чарговыя ўгодкі яго дня нараджэння. |
| 10.12 |
У Беларусі створана адзіная дзяжурна-дыспетчарская служба “101”
Адзіная дзяжурна-дыспетчарская служба “101” створана ў Беларусі. Па гэтым нумары можна выклікаць выратавальнікаў, хуткую дапамогу і міліцыю. Пра гэта паведаміла Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. |
| 10.12 |
Раду бяспекі ААН заклікаюць разгледзець сітуацыю ў Беларусі
Праваабаронцы заклікалі Раду бяспекі ААН вярнуцца да разгляду парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. “Мы заклікаем краіны, якія з’яўляюцца сталымі сябрамі Рады бяспекі ААН, асабліва кіраўніцтва Расійскай Федэрацыі, вярнуцца да разгляду праблем, звязаных з парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі”, – гаворыцца ў заяве аргкамітэта па фармаванні ў Беларусі Грамадскай камісіі па рэабілітацыі ахвяр палітычных рэпрэсій. |
| 07.12 |
Рок-музыкі рыхтуюцца да вялікага супольнага канцэрту
Беларускія рок-гурты “Нейра Дзюбель”, “Палац”, “Крама” і “N.R.M.” плануюць правесці вялікі сумесны канцэрт. Пра гэта паведаміў лідэр гурту “Нейра Дзюбель” Аляксандр Кулінковіч 6 снежня ў Мінску на прэзентацыі новага альбома “Stasi”. |
| 07.12 |
Выстава Купавы да юбілею Купалы і Коласа
“Постаці зямлі беларускай” – пад такой назвай ад 4 снежня ў мінскай галерэі “Артблік” працуе выстава мастака, сябра Вялікай Рады МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Міколы Купавы. Яна прысвечана 125-годдзю нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. |
| 07.12 |
Ларыса Геніюш засталася ворагам народу
У рэабілітацыі беларускай паэтцы было адмоўлена. Генеральны пракурор, які разгледзеў прадстаўленне пра рэабілітацыю Ларысы Геніюш, спасылаецца на тое, што ён не надзелены правам апратэставання пастановаў Прэзідыуму Вярхоўнага Суду Рэспублікі Беларусі. Менавіта такой пастановай ад 24 лістапада 1999 г. Ларыса Геніюш прызнаная не падлеглай рэабілітацыі. |
| 07.12 |
Алесь Міхалевіч заклікаў да акцыі ў абарону незалежнасці 9 снежня
Намеснік старшыні Партыі БНФ прапанаваў сабрацца са сцягамі на плошчы Незалежнасці ля Галоўпаштамту, каб даслаць прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну тэлеграмы пратэсту. |
| 06.12 |
У Беларусі пададзена больш за 800 заявак на акцыі пратэсту
Актывісты апазіцыі падалі больш за 800 заявак на правядзенне пікетаў 16 снежня. Гэтыя акцыі пратэсту скіраваны супраць скасавання ільготаў. З’явіліся ўжо першыя адмовы на правядзенне пікетаў. Актывісты апазіцыі працягваюць абскарджваць у судзе падобныя адмовы. |
| 06.12 |
Амбасадар Нямеччыны: “Беларускім элітам варта задумацца аб прапановах ЕЗ”
Амбасадар Нямеччыны ў Беларусі Гебхардт Вайс не згодны з словамі Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што Еўропа не хоча супрацоўнічаць з Беларуссю. “Еўропа хоча паляпшэння стасункаў з Беларуссю. Меркаванні разыходзяцца ў тым, на якой падставе. Калі прааналізаваць 12 прапаноў Еўразвяза, то відавочна, што яны ўтрымліваюць шмат таго, што проста існуе і прынятае ў Еўропе ў галіне правоў чалавека, прававой дзяржавы, эканомікі”, – адзначыў дыпламат. |
| 06.12 |
10 снежня на Кастрычніцкую плошчу сталіцы выйдуць прадпрымальнікі
Мітынг на Кастрычніцкай плошчы сталіцы плануюць правесці 10 снежня прадпрымальнікі. Іх не палохае нават забарона мінскіх уладаў. |
| 05.12 |
Фільм пра падзеі “Плошчы”
У Мінску пройдзе прэм’ерны паказ фільму рэжысёра Сержука Патаранскага “У снягах драмае вясна”, які распавядае пра падзеі Мінскай вясны-2006, змаганне беларусаў за свабоду і справядлівасць на пляцы Каліноўскага. |
| 05.12 |
У абарону Артура Фінькевіча
На гэтым тыдні група грамадcкіх і культурных дзеячаў звярнулася з адкрытым лістом да суддзі Наталлі Крашкінай, пад старшынствам якой неўзабаве пройдзе суд над Артурам Фінькевічам. |
| 05.12 |
У Беларусі ў наступным годзе будзе ўведзена дзяржманаполія на імпарт алкаголю
Беларускі ўрад збіраецца ўвесці дзяржманаполію на імпарт алкаголю. Пра гэта заявіў першы намеснік міністра гандлю Міхаіл Свянціцкі. |
| 05.12 |
Траціна беларусаў – на мяжы выжывання
Паводле дадзеных Мінстата, удзельная вага насельніцтва Беларусі з прыбыткамі да 150 тысяч рублёў па краіне склала 4,6%, ад 150,1 да 300 тыс. – 32,7%, ад 300,1 да 500 тыс. – 38,9%, больш як 500 тыс. – 23,8%. Самая высокая доля насельніцтва з нізкім сярэднедушавым прыбыткам (ніжэй за 150 тыс. рублёў) назіраецца ў Гомельскай вобласці – 7,9%, а з прыбыткамі звыш як 500 тыс. на чалавека – у Мінску – 41%. |
| 05.12 |
Музыкі з “чорнага спісу” з’явяцца на дзяржаўных тэлеканалах
Гурт “Палац” возьме ўдзел у адборачным туры конкурсу “Еўравізія”, Зміцер Вайцюшкевіч зайграе ў навагоднім шоу каналу “ОНТ”, гурт “Крама” таксама возьме ўдзел у запісе навагодняга шоу. А гурты “Палац” і “Neuro Dubel” выступяць у сакавіку на сцэне Палацу Рэспублікі ў дабрачынным канцэрце, які ЮНІСЭФ ладзіць для дапамогі дзецям-інвалідам. Яшчэ нядаўна гэтыя гурты поруч з шэрагам іншых фігуравалі ў негалосным “чорным спісе”. |
| 05.12 |
Мітрапаліт Філарэт узнагародзіў дзеяча эміграцыі Янку Запрудніка медалём Кірылы Тураўскага
Мітрапаліт Філарэт, кіраўнік Беларускай Праваслаўнай Царквы, узнагародзіў медалём св. Кірылы Тураўскага вядомага беларускага эмігранта Янку Запрудніка. |
| 04.12 |
Сын Цімоха Вострыкава стварае фільм пра бацьку
Ілля Вострыкаў, 29-гадовы сын дзеяча нацыянальна-вызвольнага руху Цімоха Вострыкава, мае намер зняць пра бацьку дакументальны фільм. |
| 04.12 |
У Гродне з’явяцца беларускамоўная група ў дзіцячых садках
Аддзел адукацыі Гродзенскага гарвыканкаму разам з раённымі адміністрацыямі пайшоў насустрач Бацькоўскаму камітэту ў справе арганізацыі беларускамоўных груп у дзіцячых садках. |
| 04.12 |
Як ушаноўваюць Дзень правоў чалавека ў Мінску
У Мінску праходзіць паказ фільмаў і выстава плакатаў, прымеркаваныя да Сусветнага дня абароны правоў чалавека. Праграма, наладжаная офісам АБСЕ і прадстаўніцтвам ААН у Беларусі. |
| 03.12 |
Адмоўнае сальда перавысіла 3 мільярды даляраў
У Беларусі ў студзені–кастрычніку2007 г. сальда знешняга гандлю таварамі склалася адмоўным у памеры 3 мільярдаў 166,3 мільёнаў даляраў. За кастрычнік 2007 г. адмоўнае сальда павялічылася на 522 мільёны даляраў. |
| 03.12 |
Прыгажэйшых паштовак не было за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі – Трусаў
Віншаваць сваіх родных і сяброў з Калядамі і Новым годам на роднай мове заклікае грамадзян Беларусі Таварыства беларускай мовы. |
| 03.12 |
У Беларусі большасць майстэрняў па рамонце мабільнікаў – па-за законам
Па-за законам апынуліся большасць майстэрняў па рамонце мабільных тэлефонаў у нашай краіне. Паводле некаторых ацэнак, іх каля тысячы. З 1-га снежня права легальна рамантаваць мабільныя і стацыянарныя тэлефоны маюць толькі дзве кампаніі. |
| 03.12 |
“Крамбамбуля” прэзентуе інтэрнэт-сінгл “Дольчэ Віта”
Гурт “Крамбамбуля” 12 снежня зайграе сольны канцэрт у мінскім клубе “Фартуна”. На выступе адбудзецца прэм’ера інтэрнэт-сінгла “Дольчэ віта”, рэліз якога павінен адбыцца днямі, а таксама прагучаць лепшыя песні гурту. |
| |
|
|
|
| 26.12 |
Каляднае пасланне айца Аляксандра Надсана
З калядным пасланнем звярнуўся апостальскі візітатар беларускіх каталікоў замежжа айцец Аляксандр Надсан. |
| 21.12 |
Швецыя адкрые ў Беларусі амбасаду
У 2008 г. Швецыя мае намер адкрыць у Беларусі паўнавартасную амбасаду. Пра гэта гаворыцца ў заяве, размешчанай на афіцыйным сайце Міністэрства замежных спраў Швецыі. |
| 20.12 |
Расія крэдытавала Беларусь на 1,5 мільярда долараў
Адпаведнае міжурадавае пагадненне сёння падпісалі міністр фінансаў Беларусі Мікалай Корбут і віцэ-прэм'ер, міністр фінансаў Расіі Аляксей Кудрын. |
| 19.12 |
Вацлаў Гавэл заклікае Еўропу знізіць кошт віз для беларусаў
Былы прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Гавэл і шэраг іншых чэшскіх палітыкаў прапануюць зменшыць кошт шэнгенскіх віз для грамадзян Беларусі. У дакуменце пад назвай “Як пазбегнуць жалезнай заслоны паміж ЕЗ і Беларуссю?” выкладаецца тры варыянты візавай палітыкі адносна Беларусі. |
| 19.12 |
Выстава беларускіх старадрукаў
У гэтыя дні ў латвійскай сталіцы можна пабачыць беларускія старадрукі. У адным з філіялаў Латвійскай акадэмічнай бібліятэкі (вул. Ліелвардэс, 24) пачала работу выстава “Беларусь-Латвія : гістарычны, навуковы і культурны дыялог”. Яе арганізавалі Латвійская акадэмічная бібліятэка сумесна з пасольствам Рэспублікі Беларусь у Латвіі. |
| 19.12 |
Генеральная асамблея ААН асудзіла парушэнне правоў чалавека ў Беларусі
У Генеральнай асамблеі ААН прайшло галасаванне па рэзалюцыі, якая асуджае парушэнне правоў чалавека ў Беларусі. 72 краіны падтрымалі рэзалюцыю, 33 – галасавалі супраць і 78 – устрымаліся. У выніку, большасцю галасоў дакумент быў прыняты. |
| 18.12 |
“Віня Пых” цяпер па-беларуску
У Познані свет пабачыла кніга “Віня Пых”. Гэта першы пераклад на беларускую мову сусветна вядомай кнігі Алана Мілна “Winnie-the-Pooh”. Аўтар перакладу – літаратар Віталь Воранаў. |
| 18.12 |
ЗША адкідаюць абвінавачванні, агучаныя амбасадарам Беларусі
Злучаныя Штаты не прымаюць абвінавачванні Беларусі ў парушэнні пагаднення па гарантыях бяспекі, падпісанага паміж Мінскам і Вашынгтонам у 1994 г. Пра гэта заявіў намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША Дэвід Крамер. |
| 17.12 |
Акцыі салідарнасці ў свеце
16 снежня ў розных краінах свету адбыліся акцыі Салідарнасці з Беларуссю. |
| 17.12 |
Беларусь атрымае расійскі газ у першым квартале новага году па 119 даляраў
Беларусь атрымае расійскі газ у першым квартале новага году па 119 даляраў за тысячу кубаметраў. На дадзены момант цана складае 100 даляраў – гэта найменш у СНД. |
| 14.12 |
Еўразвяз асудзіў разгон акцыі ў Мінску
Еўразвяз асудзіў выкарыстанне ў Беларусі сілы супраць любых мірных дэманстрантаў. У адпаведнасці з гэтым прынцыпам мясцовае старшынства ЕЗ у Мінску асудзіла рэпрэсіўныя дзеянні беларускіх уладаў 12 снежня, скіраваныя супраць мірных дэманстрантаў. Пра гэта гаворыцца ў заяве амбасады Славаччыны ў Беларусі, распаўсюджанай сёння. |
| 14.12 |
У Парыжы прайшла акцыя за незалежную Беларусь
Сёння прадстаўнік Беларуска-еўрапейскага задзіночання ў Францыі Павал Хівук перадаў ад імя арганізацыі ў амбасаду Беларусі ў Парыжы ліст з пратэстам супраць прыезду ў Беларусь Уладзіміра Пуціна і звязаных з гэтай падзеяй разгонаў акцыяў пратэсту ў Мінску і Брэст. |
| 13.12 |
30 беларускім чыноўнікам ЗША адмовілі ў візах
Пра гэта паведаміла сёння на прэсавай канферэнцыі пасол ЗША ў Беларусі Карэн Сцюарт. |
| 13.12 |
Беларусы Польшчы выйшлі на антыпуцінскую дэманстрацыю
12 снежня ў Кракаве адбылася акцыя пратэсту супраць намераў расійскіх уладаў па знішчэнні беларускай незалежнасці. Беларусы і палякі сабраліся каля расійскага консульства. |
| 13.12 |
Галіна Пазьняк: Беларусь у сэрцы
Кніжка Галіны Пазьняк Беларусь у сэрцы, — адно з першых выданняў, дзе
прадстаўлены ўспаміны пра рух Беларускага Адраджэння ў канцы 80-х і 90-х
гадах мінулага стагоддзя. |
| 13.12 |
Дзярждэп ЗША асуджае разгон дэманстрацыі ў Мінску
ЗША асуджае ўчорашні брутальны разгон дэманстрантаў. Пра гэта заявіў кіраўнік прэсавай службы Дзярждэпу ЗША Шон Маккормак. У прыклад ён прыводзіць жорсткае збіццё Змітра Хведарука, у выніку якога той быў шпіталізаваны. |
| 13.12 |
Хельсінская камісія пратэстуе супраць збіцця дэманстрантаў на антыпуцінскай акцыі
Кангрэсмен Элсі Гэйстынгс, старшыня Хельсінскай камісіі Кангрэсу ЗША, выступіў з заявай у сувязі з жорсткім збіццём 19-гадовага Змітра Хведарука падчас дэманстрацыі ў Менску 12 снежня. |
| 12.12 |
Беларускае зямляцтва ў Маскве шукае аднакласнікаў
На старонцы www.odnoklassniki.ru з’явілася старонка беларусаў Масквы. |
| 12.12 |
Рада БНР прыняла заяву з нагоды візіту Пуціна
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі прыняла заяву ў сувязі з запланаваным візітам у Менск прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. |
| 12.12 |
У бліжэйшыя месяцы “Белсат” пачне трансляцыю ў інтэрнэце
У бліжэйшыя некалькі месяцаў плануецца пачаць інтэрнэт-трансляцыю спадарожнікавага тэлеканала “Белсат”. Пра гэта паведаміла дырэктар канала Агнешка Рамашэўская падчас онлайн-канферэнцыі на сайце “Беларускія навіны”. |
| 12.12 |
16 снежня дзень беларускай салідарнасці ў Маскве
16 снежня а 13-й гадзіне насупраць беларускай амбасады ў Маскве адбудзецца пікет у памяць аб знiклых беларускiх палiтыках i палiтычных вязняў, якiя будуць сустракаць навагоднiя святы за кратамi. |
| 11.12 |
У Варшаве прэзентавалі “Музычную партызанку”
10 снежня ў Варшаве адбылася прэм’ера дакументальнага фільму “Музычная партызанка”. Рэжысёрам фільму з’яўляецца Міраслаў Дэмбіньскі. Гэта ўжо другая дакументальная кінастужка рэжысёра, прысвечаная беларускай тэме. |
| 11.12 |
“Свабодны тэатр” аддаў прэмію на “контркультуру”
Прэмія Французскай рэспублікі ў галіне правоў чалавека “Свабода-Роўнасць-Братэрства” складае 75 тысяч еўра. Прэміяй за 2007 г. былі ўганараваныя пяць намінантаў, у тым ліку драматург Мікалай Халезін і журналістка Наталля Каляда са “Свабоднага тэатру” з Беларусі. “Сваю частку прэміі, 15 тысяч еўра, мы саступаем на развіццё контркультуры ў Беларусі”, — заявіў пасля ўручэння прэміі ў Парыжы М. Халезін. |
| 11.12 |
Кандаліза Райс заклікае Беларусь да пераменаў
Дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс выступіла з крытыкай у адрас улад Беларусі. |
| 11.12 |
Новыя мультфільмы ад “Трэцяга шляху”
Аматары сатырычных мультфільмаў “Мультклубу” атрымаюць магчымасць глядзець новыя творы. 10 снежня запрацаваў праект “Народнае тэлебачанне”, падрыхтаваны актывістамі маладзёвай ініцыятывы “Трэці шлях”. Гэта будзе працяг скандальна вядомага “Мультклубу”. |
| 10.12 |
Калі ты за свабоду ў Беларусі – прасігналь!
Бігборд з такім заклікам размешчаны ў пяці метрах ад беларускай амбасады ў Варшаве. Гэтая ініцыятыва зыходзіць ад уладальнікаў Варшаўскай кавярні “Ветліна”, у якой ужо доўгі час адбываюцца беларускія імпрэзы і канцэрты. Частку выручаных з канцэртаў грошай яны вырашылі прызначыць на тое, каб у чарговы раз нагадаць пра парушэнне правоў чалавека ў Беларусі, а таксама недэмакратычны рэжым Аляксандра Лукашэнкі. |
| 10.12 |
“Белсат” пачаў працу
Глядзець канал можна праз спадарожнік ад 18-й гадзіны 10 снежня. Дасяжны да прагляду таксама афіцыйны сайт тэлеканалу www.belsat.eu. |
| 10.12 |
БАПЦ пасля смерці мітрапаліта Ізяслава
26 лістапада ў ЗША памёр мітрапаліт Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы на эміграцыі Ізяслаў. Гэтай сумнай падзеі, сучаснаму стану БАПЦ і яе перспектывам у аспекце страты Першаіерарха прысвечаны выпуск перадачы радыё “Свабода” “Сімвал веры”. |
| 07.12 |
Крэмль: Прэзідэнцтва Пуціна ў адзінай дзяржаве – “спекулятыўныя фантазіі”
У Крамлі назвалі “спекулятыўнымі фантазіямі” сцвярджэнні пра тое, што дзейсны прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін стане кіраўніком Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. |
| 07.12 |
Ва Украіне праходзіць фестываль “Вялікае княцтва паэзіі”
У будынку Саюзу пісьменнікаў Украіны ў Кіеве ўчора адкрыўся трэці фестываль “Вялікае княства Паэзіі”, у якім бяруць удзел паэты з Украіны, Беларусі, Літвы і Польшчы. Беларусь прадстаўляюць Андрэй Хадановіч, Марыйка Мартысевіч і Ўладзімер Арлоў. |
| 07.12 |
Колькі будзе каштаваць газ?
Расія прапануе Беларусі газ па 165 даляраў за тысячу кубаметраў. |
| 07.12 |
Дж.Буш: “Уявіце, што Вы – Буш, і што вы можаце зрабіць для Беларусі”
З такімі словамі звярнуўся амерыканскі прэзідэнт да беларускай дэлегацыі 7 снежня, у часе сустрэчы ў Белым доме. |
| 06.12 |
Янка Запруднік пра атрыманне медалю Кірылы Тураўскага
“Палітыка дзяржавы павінна спрыяць замацаванню і пашырэнню беларускай мовы. Я бы падзякаваў Уладыку Філарету за такое спрыянне, можа не вельмі інтэнсіўнае, але ён мае аргументы ў сваё апраўданне. Галоўнае, што святое Евангелле перакладзена на беларускую мову, што выходзяць, хоць і невялікім тыражом, беларускія календары”, – адзначыў з нагоды ўзнагароджання медалём Кірылы Тураўскага вядомы дзеяч беларускай эміграцыі, радны БНР Янка Запруднік. |
| 06.12 |
У якіх умовах беларусы працуюць за мяжой?
Паводле ацэнак Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, блізу 180 тысяч грамадзян Беларусі працуюць па-за межамі свайго рэгіёну. З іх за мяжу выязджаюць блізу 120 тысяч чалавек, асноўная маса – болей за 90 тысяч – у суседнюю Расію. Але асобныя эксперты не згодныя з афіцыйнымі лічбамі і кажуць пра палову мільёна беларусаў, якія ў пошуках часовага заробку імкнуцца за мяжу. Чаму беларусы выпраўляюцца на заробкі ў замежжа? |
| 06.12 |
Канцэпцыя новага беларускага Адраджэння паводле Зянона Пазьняка
Сёння выйшла з друку новая кніга Зянона Пазьняка “Развагі. Канцэпцыя новага беларускага Адраджэння”. Гэтае выданне з’яўляецца першай часткай трохтомнага цыкла, астатнія тамы павінны пабачыць свет у наступным годзе. |
| 06.12 |
Рада Еўразвяза стала на абарону беларускай прэсы
Рада Еўразвяза спадзяецца, што судовы працэс у дачыненні газеты “Новы час” пройдзе “згодна з міжнароднымі абавязальніцтвамі Беларусі ў галіне свабоды выказвання і прэсы”. Пра гэта гаворыцца ў каментары Крысціны Галлах, прэс-сакратара вярхоўнага камісара ЕЗ Хаўера Саланы. |
| 06.12 |
У Латвіі праходзіць фестываль “Адзіныя ў разнастайнасці – 2007”
З 30 лістапада па 16 снежня ў Рызе Асацыяцыя нацыянальна-культурных таварыстваў Латвіі праводзіць традыцыйны фестываль “Адзіныя ў разнастайнасці”. |
| 06.12 |
У Амстэрдаме з аншлагам прайшлі фільмы “Плошча” і “Музычная партызанка”
З 22 лістапада па 2 снежня ў Амстэрдаме прайшоў Міжнародны фэст дакументальнага кіно (IDFA). “IDFA” з’яўляецца самым маштабным фэстам дакументальных стужак у свеце. |
| 05.12 |
Беларускія літаратары ва Украіне
5 снежня а 17.00 у Нацыянальнай суполцы пісьменнікаў Украіны адбылося ўручэнне прэмій часопісу “Сучасність” і Лігі ўкраінскіх мецэнатаў за 2006 г. Сярод лаўрэатаў — пісьменнік Андрэй Хадановіч, уганараваны за вершы і апавяданні, апублікаваныя ў “беларускім” нумары “Сучаснасці” (№8, 2006). |
| 05.12 |
“Сцяна” дапамагла Патрыку
Беларуская група “Сцяна” прыняла ўдзел у дабрачынным канцэрце ў Польшчы. Арганізатарамі імпрэзы выступілі студэнты факультэта беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэту. |
| 04.12 |
Р. Якаўлеўскі: Прыезд Пуціна можа быць небяспечны для суверэнітэта Беларусі
13 снежня ў Беларусь плануе прыехаць Уладзімір Пуцін. Такую заяву зрабіў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Павел Барадзін, але прэс-служба расійскага прэзідэнта пакуль гэтую інфармацыю не пацвярджае. |
| 04.12 |
Прадстаўнікі беларускай апазіцыі сустрэліся ў Вашынгтоне з дзяржсакратаром ЗША
Дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс сустрэлася з дэлегацыяй беларускай апазіцыі, якая знаходзіцца з візітам у Вашынгтоне на запрашэнне Хельсінкскай камісіі Кангрэсу. |
| 04.12 |
“Прымакi” ў Таронта
Самадзейны аматарскі тэатр Беларускага грамадска-рэлігійнага цэнтру ў Таронта зноў пацешыў тутэйшую грамаду. Гэтым разам новай пастаноўкай па п’есе Янкі Купалы “Прымакі”. Прысвечаная яна была 125-годдзю з Дня нараджэння Песняра. |
| 03.12 |
Варшава натхняе беларускіх мастакоў
У Варшаве прайшло адкрыццё выставы твораў сучасных беларускіх мастакоў. Мерапрыемства арганізавана Амбасадай Беларусі ў Польшчы пры супрацы з Цэнтральнай сельскагаспадарчай бібліятэкі, у будынку якой прадстаўлена экспазіцыя. |
| 03.12 |
Прэмія Французскай Рэспублікі “Свабоднаму тэатру”
Беларускі “Свабодны Тэатр” узнагароджаны Прэміяй Французскай Рэспублікі ў галіне абароны Правоў Чалавека–2007. Узнагарода будзе ўручаная беларусам у офісе прэм’ер-міністра Францыі 10 снежня, у Дзень правоў чалавека. |
| 03.12 |
Выбары ў Дзярждуму Расіі не адпавядаюць еўрастандартам – назіральнікі ПАСЕ
Назіральнікі Парламенцкай Асамблеі АБСЕ і Рады Еўропы заявілі ў панядзелак, што нядзельныя выбары ў Дзяржаўную Думу Расіі не адпавядаюць еўрапейскім стандартам. |
| 03.12 |
Сто гадоў Рыгору Крушыну
3 снежня юбілей аднаго з найлепшых паэтаў эміграцыі Рыгора Крушыны. Яму споўнілася бы 100 гадоў. |
| 03.12 |
Як галасавалі беларусы ў Расіі?
Якія ўражанні ў беларусаў, якія маюць грамадзянства Расіі, ад галасавання і выбарчай кампаніі? Гэтыя пытанні “Радыё Свабода” задала некаторым прадстаўнікам беларускай дыяспары ў Расіі. |
| |
|
|
|
|
|