| 27.09 |
Выйшла аўдыёкніга Міколы Ермаловіча...
25 верасня ў Мінску прэзентаваная кніга Міколы Ермаловіча з серыі “Гукавая кніга па-беларуску”. Гэта першае выданне паэзіі, філасофіі і публіцыстыкі Міколы Ермаловіча. Аўдыёкніга выдадзеная намаганнямі грамадскага аб’яднання “Ветэраны адраджэння”, Культурніцкай камісіі партыі БНФ і іншымі ініцыятывамі. |
| 24.09 |
“Вясна” падала скаргу ў Вярхоўны суд...
Праваабаронцы падалі ў Вярхоўны суд скаргу на дзеянні Мін’юсту, які адмовіў у рэгістрацыі Грамадскага праваабарончага аб’яднання “Вясна”. |
| 21.09 |
Біскуп Тадэвуш Кандрусевіч – новы галава каталіцкага касцёлу ў Беларусі...
Папа рымскі Бэнедыкт XVІ прызначыў арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча Мінска-Магілёўскім мітрапалітам, адначасна адклікаючы яго з пасады мітрапаліта Маскоўскай дыяцэзіі Божай Маці. Ён зойме месца 93-гадовага кардынала Казіміра Свёнтэка. |
| 21.09 |
Конкурс для беларускамоўных настаўнікаў...
Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай школы” (ТБШ) з мэтай маральнай падтрымкі педагогаў, якія выкладаюць па-беларуску, праводзіць конкурсы “Беларускі Настаўнік 2007 года Мінска” і “Беларускі Настаўнік 2007 года Міншчыны”. |
| 21.09 |
Беларусь і Кітай пачалі перамовы аб будаўніцтве АЭС...
“Перамовы між беларускім і кітайскім бакамі наконт будаўніцтва ў вашай краіне атамнай станцыі толькі пачаліся, таму нічога канкрэтнага я сказаць пакуль не магу. Я ведаю толькі, што беларускі бок зацікаўлены ў нашых паслугах”, – заявіў у чацвер на прэс-канферэнцыі пасол Кітаю У Хунбінь. |
| 21.09 |
Графы Чапскія вяртаюцца ў Мінск ...
У Мінску ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі сёння адкрылася выстава “Праз стагоддзі да графаў фон Гутэн-Чапскіх”. |
| 20.09 |
Камісія па адукацыі атрымала тры (!) прапановы ў справе “моўнага” закона...
Толькі тры прапановы прыйшлі ў камісію па адукацыі, культуры, навуцы і тэхнічным прагрэсе Палаты прадстаўнікоў у справе праекта закона “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”. |
| 20.09 |
Да 23 верасня Беларусь павінна расплаціцца з “Газпромам” за газ...
Да 23 верасня Беларусь павінна расплаціцца з “Газпромам” за пастаўлены ў жніўні газ. За ліпень было заплачана каля 150 мільёнаў долараў. |
| 20.09 |
Прэзентацыя кнігі Уладзіміра Арлова “Імёны Свабоды”...
“Імёны Свабоды” — дванаццатае выданне ў серыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзе”. У кнігу ўвайшоў 261 гістарычны партрэт герояў беларускай свабоды 18–21 стагоддзяў. Ад 1 студзеня 2006 г. да Дня Волі 2007 г. ў ранішнім эфіры “Свабоды” Уладзімір Арлоў расказваў пра беларускіх патрыётаў, змагароў за волю і незалежнасць. Выданне склалі выбраныя эсэ з больш чым трохсот радыёперадачаў. |
| 20.09 |
Біяметрычныя візы ў консульстве Вялікабрытаніі...
Амбасада Вялікабрытаніі ўводзіць біяметрычныя візы. Для падачы дакументаў кожная асоба павінна будзе прысутнічаць асабіста, каб зняць электронныя адбіткі пальцаў і зрабіць лічбавы здымак. |
| 19.09 |
150 тысяч прадпрымальнікаў могуць стаць беспрацоўнымі – Аляксандр Патупа...
1700 жадаючых зарэгістраваць унітарныя прадпрыемствы налічыла сярод 200 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў па ўсёй краіне Міністэрства эканомікі Беларусі. |
| 19.09 |
Мытня дала “дабро” беларускай мове...
Сёння старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Аляксандр Шпілеўскі паведаміў, што бліжэйшым часам на мытнях з’явяцца бланкі дэкларацыяў на беларускай мове. |
| 19.09 |
Сёння – дзень бел-чырвона-белага сцяга і Пагоні...
19 верасня 1991 г. на пазачарговай сесіі Вярхоўнага Савету была прынятая новая назва краіны – Рэспубліка Беларусь, а таксама зацверджаныя дзяржаўныя сімвалы – герб “Пагоня” і бел-чырвона-белы сцяг. Як гэта адбывалася, згадвае сябра Прэзідыуму Вярхоўнага Савету 12 склікання, старшыня дэпутацкай камісіі ў замежных справах Пятро Садоўскі. |
| 18.09 |
У дзень асенняга раўнадзенства Японія стане бліжэй...
22-23 верасня ў Мінску пройдзе штогадовы фестываль японскай культуры “Хіган”. На працягу двух дзён далёкая краіна “ўзыходзячага сонца” стане больш блізкай беларусам. |
| 18.09 |
Беларускі Калегіум абвясціў чарговы набор...
Беларускі Калегіум прапануе дадатковае навучанне па спецыялізацыях: журналістыка (абноўленая праграма), найноўшая гісторыя, філасофія/літаратура. |
| 18.09 |
У Беларусі пачалася падрыхтоўка да Дня памяці ахвяраў сталінізму...
Грамадскі аргкамітэт па ўшанаванні памяці ахвяраў сталінізму заклікае ўлады і грамадскасць Беларусі накіроўваць сваіх прадстаўнікоў у склад рабочай групы па падрыхтоўцы Дня памяці. |
| 18.09 |
У Мінску прайшла вечарына памяці Максіма Танка...
Яна была прымеркавана да 95-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі. |
| 18.09 |
Замежная запазычанасць Беларусі вырасла на 2,4 мільярда даляраў за першае паўгоддзе...
І працягвае расці гіганцкімі тэмпамі. |
| 17.09 |
Аб’яднанне імя Генадзя Карпенкі збіраецца прапагандаваць ягоныя ідэі...
Сёння вядомаму беларускаму палітыку Генадзю Карпенку споўнілася б 58 гадоў. А напярэдадні Міністэрства юстыцыі перарэгістравала міжнароднае грамадскае аб’яднанне, якое носіць ягонае імя. Гэтую арганізацыю па-ранейшаму ўзначальвае ўдава палітыка – Людміла. |
| 17.09 |
У Беларусі пагоршылася сітуацыя са свабодай веравызнання – Дзярждэп ЗША...
У Беларусі ў 2006-2007 гг. пагоршылася сітуацыя ў галіне свабоды рэлігіі і веравызнання. Аб гэтым гаворыцца ў дакладзе “Сусветная свабода рэлігій 2007”, апублікаваным Дзярждэпартаментам ЗША. |
| 17.09 |
Выйшаў кампакт-дыск “Беларускі софт”...
Новы кампакт-дыск “Беларускі софт” змяшчае больш за 200 беларусізаваных праграмаў: аперацыйныя сістэмы, тэкставыя і графічныя рэдактары, праграмы для працы з мультымедыямі, гульні і забаўкі, пераклады, кніжкі і іншае. Аўтар ідэі і кіраўнік праекту Алесь Мазанік. |
| 17.09 |
У Мінску адкрылася мастацкая выстава “Вайсковая слава Беларусі”...
У Мінску ў фальварку “Добрыя думкі” адкрылася мастацкая выстава “Вайсковая слава Беларусі”. |
| 12.09 |
Аляксандр Фядута: Канаплёў сышоў, наступны Шэйман...
11 верасня стала вядома, што старшыня Палаты прадстаўнікоў Беларусі Уладзімір Канаплёў падаў заяву аб адстаўцы. Сваё рашэнне ён матываваў станам здароўя. |
| 12.09 |
Мартыралог ахвяраў сталінскіх рэпрэсій...
Ад 1 верасня на сайце “Мартыралог Беларусі” друкуюцца кароткія біяграфіі ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў – усяго каля 60 тысячаў імёнаў людзей, якія былі расстраляныя, зняволеныя ў канцлагерах, высланыя з Беларусі ў гады савецкага тэрору. |
| 12.09 |
744 гады таму быў забіты вялікі князь Міндоўг...
Магчыма, што якраз у гэты дзень быў забіты князь Міндоўг. |
| 12.09 |
У Мінску адкрылася выстава да ўгодкаў перамогі на Сініх Водах...
У Таварыстве беларускай мовы адкрылася выстава дзіцячых твораў, прысвечаная 645-м угодкам перамогі войскаў Вялікага княства Літоўскага пад камандаваннем князя Альгерда на Сініх Водах і вызвалення Украіны ад татарскага панавання. |
| 11.09 |
Памяці страчанай спадчыны...
У чацвер (13 верасня) у памяшканні грамадскага аб’яднання “Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў і культуры” пройдзе агульнанацыянальны семінар “Помнікі нашы”. |
| 11.09 |
Школьнікаў, якія наведвалі “Свабодны тэатр”, выклікаюць у КДБ...
Ужо трох наведвальнікаў спектаклю 22 жніўня, затрыманых міліцыяй, выклікалі ва Упраўленне ўнутраных спраў і КДБ, паведаміла дырэктарка “Свабоднага тэатру” Наталля Каляда. Усе выкліканыя – непаўналетнія навучэнцы мінскіх школаў. Падчас “размоў” іх упэўнілі, што яны не змогуць паступіць у ВНУ Беларусі, а пры паўторным наведванні “Свабоднага тэатру” будуць “адлічаныя са школ”. |
| 11.09 |
Адбылося ўручэнне прэміі імя Змітра Завадскага...
10 верасня ўвечары адбылося ўрачыстае ўручэнне прэміі імя З. Завадскага лаўрэатам 2007 года. Першы канал расійскага тэлебачання шосты раз уручае прэмію за прафесіяналізм і мужнасць. Лаўрэатамі 2007 г. сталі Анатоль Гатоўчыц, Наталля Макушына і Генадзь Барбарыч. Прэміяй імя Ігара Гермянчука Беларуская асацыяцыя журналістаў узнагародзіла галоўнага рэдактара “Народнай Волі” Іосіфа Сярэдзіча. |
| 11.09 |
Беларускую кнігу – дзецям!...
У рамках кампаніі “Беларускую кнігу – беларускім дзецям” распачаты збор беларускамоўных кнігаў для дзіцячых дамоў Гарадзеншчыны. |
| 11.09 |
Мітынг індывідуальных прадпрымальнікаў...
Учора ў беларускай сталіцы прайшоў мітынг індывідуальных прадпрымальнікаў. Каля тысячы асобаў сабралася на плошчы Бангалор на санкцыянаваную акцыю, каб выразіць свой пратэст супраць указа № 760, які адбірае ў дробных бізнесоўцаў магчымасць прымаць на працу наёмных працаўнікоў, акрамя чальцоў сям’і. Да згаданага дакумента дадаўся наступны ўказ – № 302, паводле якога прадпрымальнікі мусяць перайсці ва ўнітарныя прадпрыемствы і рэгістравацца па месцы жыхарства. |
| 10.09 |
У Мінску мітынгуюць прадпрымальнікі...
Людзі сабраліся – некалькі соцень – а 12-й гадзіне на сталічнай плошчы Бангалор у парку Дружбы народаў. Заяўку на правядзенне мітынгу падалі 12 актывістаў аб’яднання “Перспектыва”, у тым ліку старшыні некалькіх радаў прадпрымальнікаў рынкаў з Мінска, Гомеля, Віцебска і іншых гарадоў. |
| 10.09 |
Адменены інстытут прапіскі...
Прэзідэнт Беларусі А. Лукашэнка 7 верасня падпісаў указ № 413 “Аб удасканаленні сістэмы ўліку грамадзянаў па месцы жыхарства і месцы знаходжання”. |
| 07.09 |
У Глушы на Магілёўшчыне з’явіцца музей Алеся Адамовіча...
3 верасня пісьменніку споўнілася б 80 гадоў, аднак беларускія ўлады фактычна ніяк не адзначылі гэтую дату. Стварэнне музея стала магчымым выключна дзякуючы высілкам дачкі пісьменніка Наталлі Адамовіч-Шувагінай. |
| 07.09 |
У Беларусі можа з’явіцца “Дзень беларускага адзінства”...
Некалькі грамадскіх аб’яднанняў прапануюць аб’явіць 17 верасня Днём беларускага адзінства. |
| 07.09 |
200 літраў хімічных рэчываў патрапілі ў Нёман у выніку аварыі...
У Гродне ліквідаваныя наступствы аварыі, якія прывялі да забруджвання ракі Нёман. У выніку прарыву трубы водазабору вытворчага аб’яднання “Белкард” у Нёман патрапілі амаль 200 літраў хімічных рэчываў, якія знешне нагадваюць мазут. |
| 07.09 |
Сацыяльны марш пройдзе ў Мінску ў лістападзе...
Сацыяльны марш пройдзе 4 лістапада ў Міску. Пра гэта заявіў старшыня аргкамітэту па падрыхтоўцы маршу Валеры Ухналёў. |
| 07.09 |
Адна з мінскіх вуліц можа атрымаць назву мовазнаўцы Сцяпана Некрашэвіча...
Мінскія ўлады разгледзяць пытанне ўвекавечання ў сталічнай тапаніміцы імя навукоўца-мовазнаўцы Сцяпана Некрашэвіча (1883 – 1937). |
| 06.09 |
У Полацку ўсталявалі помнік Усяславу Чарадзею...
Бронзавы Усяслаў Чарадзей з сокалам імчыць на кані на скрыжаванні вуліцаў Кастрычніцкай і Еўфрасінні Полацкай. |
| 06.09 |
“Славутыя асобы Беларусі” на сядзібе Партыі БНФ ...
Ад учарашняга дня ў сядзібе Партыі БНФ працуе мастацкая выстава “Славутыя асобы Беларусі”. 10 графічных і 30 літаграфічных партрэтаў да ўвагі гледачоў прапанавалі мастакі Зміцер Шапавалаў, Валянцін і Лілія Варэцы. На палотнах вядомыя гістарычныя постаці: Ефрасіння Полацкая, Барбара Радзівіл, Тадэвуш Касцюшка, Мікола Гусоўскі і іншыя. |
| 06.09 |
“Сотнікаў” Быкава замяніў “Аблаву” ...
На “Каласы пад сярпом тваім” Караткевіча далі ўдвая менш часу, а на ўроках беларускай літаратуры будуць расказваць пра творы Чаргінца і супрацоўнікаў Міністэрства адукацыі. З праграмы выключаны творы пра сталінскія рэпрэсіі. |
| 06.09 |
У Мінску 10 верасня адбудзецца мітынг прадпрымальнікаў...
Мінгарвыканкам дазволіў прадпрымальнікам з рэчавых і харчовых рынкаў правесці 10 верасня мітынг на плошчы Бангалор. Заяўленая колькасць удзельнікаў – 500 чалавек. Ініцыятар акцыі, пачатак якой а 12-й гадзіне – грамадскае аб’яднанне “Перспектыва”. |
| 06.09 |
Сёння спаўняецца 10 гадоў “Маладому фронту”...
Сёння спаўняецца 10 гадоў арганізацыі “Малады Фронт”. 6 верасня 1997 г. у Мінску адбыўся ўстаноўчы сход аб’яднання. Першыя некалькі гадоў “Малады фронт” дзейнічаў пры партыі Беларускі народны фронт, зараз арганізацыя – цалкам самастойная структура. |
| 06.09 |
Мінэканомікі прапануе працягнуць тэрмін перарэгістрацыі ІП...
Міністэрства эканомікі прапануе працягнуць тэрмін рэгістрацыі прыватных унітарных прадпрыемстваў, што ствараюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, да 1 ліпеня 2008 года. |
| 04.09 |
Н. Гілевіч: “Не, песня мая ім не трэба, імя маё ім не трэба, асоба мая не трэба”...
Паэтычная вечарына народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча адбылася ўчора. Каб пачуць вершы, погляды паэта на сучасныя беларускія падзеі на сядзібе партыі БНФ сабралася моладзь. |
| 04.09 |
Больш як 25 місіянераў высланыя з Беларусі...
У рамках праекту “Хрысціянскі праваабарончы дом” беларускія праваабаронцы правялі маніторынг парушэнняў правоў хрысціян у краіне ў першай палове 2007 г. У маніторынг увайшла інфармацыя пра факты парушэнняў правоў вернікаў, а таксама звароты, лісты, матэрыялы афіцыйнай перапіскі рэлігійных структур з органамі ўлады і іншыя дакументы. Аналіз сітуацыі паказвае, што за мінулыя паўгода ў Беларусі парушаліся правы вернікаў усіх хрысціянскіх дэнамінацый. |
| 03.09 |
Абмеркаванне законапраекту аб зменах у беларускім правапісе...
Таварыства беларускай мовы выступіла з прапановаю грамадcкага абмеркавання новага законапраекту “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”. |
| 03.09 |
БТ абвінаваціла Станіслава Шушкевіча ў прапагандзе забароненай у Беларусі секты...
Першы канал беларускага тэлебачання абвінаваціў былога старшыню Вярхоўнага савета і Нобелеўскага намінанта Станіслава Шушкевіча ў прапагандзе забароненай у Беларусі секты Муна. |
| 03.09 |
Кожную нядзелю хрысціяне збіраюць подпісы ў абарону кляштара Cв. Язэпа...
Кожную нядзелю маладыя хрысціянскія дэмакраты праводзяць у гарадах Беларусі пікеты па зборы подпісаў у абарону кляштар Святога Язэпа, а таксама за змену закону аб рэлігійных арганізацыях. |
| 03.09 |
80-годдзе Алеся Адамовіча дзяржава “забыла”...
Ніякіх урачыстасцяў з нагоды 80-годдзя знанага пісьменніка, кінасцэнарыста і грамадcкага дзеяча сёння не запланавана. Не выдадзена ў дзяржаўных выдавецтвах новых кнігаў Алеся Адамовіча, не ўшанаванае імя пісьменніка ў назвах ніводнай вуліцы ў мясцінах, звязаных з ягоным жыццём, па-ранейшаму чакае музейнай экспазіцыі яго родная хата ў вёсцы Глуша, што на Бабруйшчыне. Хоць пісьменнік пайшоў з жыцця ўжо трынаццаць гадоў таму. |
| |
|
|
|
| 27.09 |
На кафедры беларускай філалогіі ў Беластоку патрэбны рэформы...
Першага курса беларусістыкі у Беластоцкім універсітэце ў гэтым годзе не будзе. Не набралася дастаткова ахвотных для адкрыцця групы. “Сітуацыя можа паўтарыцца і ў наступным годзе, калі тэрмінова не правесці рэформы на кафедры беларускай філалогіі”, - распавёў прадэкан Беластоцкага ўніверсітэту Васіль Сегень. |
| 27.09 |
Беларускі фестываль у Нью-Йорку...
30 верасня ў Нью-Йорку адбудзецца Беларускі фестываль. Ён праводзіцца ў рамках міжнароднага кірмашу “Atlantic Antic” адзін раз у год. |
| 25.09 |
Ізраіль можа скасаваць візы для беларусаў...
Паводле міністра турызму Ізраіля Іцхака Аарановіча, першымі пад адмену турыстычных віз патрапяць расіяне, а потым, магчыма, беларусы, украінцы і грамадзяне іншых рэспублік былога СССР. |
| 25.09 |
Еўрапарламент прызначыў спецдакладчыка па Беларусі...
Спецдакладчыкам па Беларусі стаў галандзец Басціян Белдэр, які прадстаўляе ў Еўрапарламенце фракцыю “Незалежнасць і дэмакратыя”. |
| 25.09 |
Страты Беларусі ад еўрасанкцый – 12 мільёнаў еўра...
Паводле інфармацыі Еўрапейскай камісіі, страты Беларусі ад выключэння з Генеральнай сістэмы прэферэнцыяў Еўразвязу складуць каля 12 мільёнаў еўра за год. |
| 25.09 |
Беларуская “Плошча” ў Вашынгтоне...
У Вашынгтоне, ў офісе Міжнароднага рэспубліканскага інстытуту (IRI) адбыўся паказ фільму беларускага рэжысёра Юрыя Хашчавацкага “Плошча”. Аўдыторыя гледачоў гэтым разам складалася з амерыканскіх палітыкаў, палітолагаў і журналістаў, якія цікавяцца палітычнымі працэсамі ў Беларусі. |
| 25.09 |
Беларускаму зямляцтву Масквы – 1 год...
Канцэрт і імпрэза ў гонар 1-годдзя Беларускага зямляцтва Масквы адбудзецца 29 верасня ў 12.00 у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Н. Някрасава. |
| 25.09 |
На сайце беларускай інтэрнэт-бібліятэкі kamunikat.org адбылася рэвалюцыя...
Дзякуючы падтрымцы польскага Міністэрства замежных спраў, Беларускай віртуальнай бібліятэцы kamunikat.org удалося збудаваць сучасны бібліятэчны сайт з каталогам, пошукавай сістэмай, падпіскай на навіны праз RSS, топ-спісам выданняў і інш. |
| 25.09 |
Ініцыятыву “Мы памятаем” запрасілі на сесію Рады ААН па правах чалавека...
У Жэневе праходзіць шостая сесія Рады ААН па правах чалавека. У яе рамках адбудуцца мерапрыемствы Міжнароднай кааліцыі супраць гвалтоўных знікненняў, у якую уваходзіць беларуская ініцыятыва “Мы памятаем”. |
| 24.09 |
Беларусы пабачаць “Белсат” 10 снежня...
Вяшчанне беларускага незалежнага спадарожнікавага тэлеканала “Белсат” пачнецца 10 снежня сёлета. Пра гэта абвясціла ягоны дырэктар Агнешка Рамашэўска. |
| 24.09 |
Буйнейшая дабрачынная арганізацыя адзначае юбілей...
Чэшскай няўрадавай арганізацыі “Чалавек у нядолі” споўнілася 15 гадоў. Цягам гэтага часу арганізацыя дапамагла больш чым 1 млн. чалавек. |
| 24.09 |
Вулічныя музыкі з Беларусі ўдзельнічаюць у маскоўскім карнавале...
Карнавал сучаснага мастацтва “Розамира” праходзіць у расійскай сталіцы. На фестываль сабраліся вулічныя артысты з Беларусі, Украіны, Францыі і ЗША. |
| 24.09 |
Беларускі рок-фэст ва Украіне стане традыцыйным...
У выходныя ва ўкраінскім горадзе Луцку адбыўся беларускі рок-фэст “Права быць свабодным”. У фестывалі ўзялі ўдзел беларускія гурты “Крама”, “Neuro Dubel”, “ULIS”, “Indiga”, “Znich”, “Tav.Mauzer”, “B:N:”, “Сцяна” і ўкраінскі “Тінь Сонця”. Музыкі сабралі некалькі тысяч гледачоў з Украіны і Беларусі. |
| 24.09 |
У Малдове прайшоў фестываль “Беларусь — мая Радзіма”...
У Малдове прайшоў другі фестываль этнічных беларусаў “Беларусь – мая Радзіма”, прысвечаны Дню беларускай пісьменнасці. |
| 24.09 |
У мястэчку Вэйхэрава ўшаноўваюць памяць беларускіх класікаў...
У музеі Кашубска-Паморскай музыкі і літаратуры генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Гданьску Руслан Есін адкрыў выставу, прысвечаную 125-ым угодкам з дня нараджэння Якуба Коласа і Янкі Купалы. |
| 24.09 |
Беларусы Швецыі ладзяць сустрэчу ...
1 кастрычніка адбудзецца сустрэча з журналістам і фатографам Марыяй Сёдерберг, якая цягам многіх год адсочвала жыццё беларускіх дзяўчат, што трапілі да гандляроў людзьмі і былі вымушаны займацца за мяжой прастытуцыяй. Акрамя гэтага будзе праведзена латарэя з цікавымі прызамі. |
| 24.09 |
Сустрэча з беларускай паэткай у Швецыі...
4 кастрычніка ў Стакгольме адбудзецца сустрэча з беларускай паэткай Вальжынай Морт. |
| 24.09 |
Беларусы не будуць плаціць за афармленне шэнгенскіх віз...
Прэзідэнты Польшчы, Вугоршчыны, Чэхіі і Славакіі прынялі рашэнне, што пасля ўступлення ў шэнгенскую зону будзе адмененая плата за афармленне віз. У прыватнасці для грамадзянаў Украіны і Беларусі, а таксама іншых краін. |
| 21.09 |
Генпракурорам ЗША можа стаць беларус...
Прапанаваны на пост міністра юстыцыі і генпракурора ЗША колішні федэральны суддзя Майкл М’юкейсі (Mukasey) – выхадзец з Беларусі, паведаміў РІА “Новости” Валер Шчукін, перакладчык, які доўгі час працаваў разам з М’юкейсі ў федэральным судзе Паўднёвай акругі Нью-Йорку. |
| 21.09 |
“Калыханкi” Вайцюшкевіча атрымалі міжнародную прэмію за прыгажосць...
На Маскоўскім міжнародным фестывалі рэкламы дыск з беларускімі песнямі атрымаў прыз за найлепшае афармленне. |
| 19.09 |
Беніта Ферэра-Вальднер: “З боку Беларусі адчуваецца адсутнасць палітычнай волі для наладжвання супрацоўніцтва”...
“Мы гатовыя распачаць з Беларуссю паўнавартаснае супрацоўніцтва”,– заявіла камісар Еўразвязу па знешніх сувязях і палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра-Вальднер 18 верасня на сустрэчы з беларускімі журналістамі ў Бруселі. |
| 19.09 |
Салістка “Гуды” вучыла ў Польшчы спяваць...
У этнаграфічным музеі ў Варшаве ў рамках цыклу “Сцежкі традыцыі” адбываюцца варштаты беларускага архаічнага спеву. Праводзіць іх удзельніца вядомага беларускага гурту “Гуда” Вольга Емяльянчык. |
| 19.09 |
Беларускія ваяры – на фестывалі “Доле-2007”...
Удзел у фестывалі прымалі ваенна-гістарычныя клубы з шасці краін – латвійскія вікінгі, грэнадзёры з Санкт-Пецярбургу, ваяры з Швецыі, Літвы, Эстоніі і Беларусі. Беларускіх рыцараў прадстаўляла рэспубліканскае маладзёвае грамадскае аб'яднанне “Вялікае княства” з Мінска. |
| 18.09 |
Беларусы просяць прытулку ў Чэхіі кожныя два дні...
Як паведамляе “Радыё Прага”, у жніўні было зарэгістравана 15 просьбітаў палітычнага прытулку з Беларусі. |
| 17.09 |
Беларускі моладзевы рух Амерыкі збірае подпісы пад зваротам у ААН...
Падчас пікету, які адбыўся 8 верасня ля будынка ААН у ЗША, быў прыняты зварот да генеральнага сакратара ААН Бан Кі-муна. Зварот заклікае паўплываць на становішча ў Беларусі і ўзняць пытанне аб яе дэмакратызацыі ў Радзе бяспекі ААН. Беларускі моладзевы рух Амерыкі запрашае ўсіх надрукаваць зварот і назбіраць подпісаў у яго падтрымку. |
| 17.09 |
Беларус узначаліў нацыянальныя суполкі ў Шаўляі...
Кіраўнік беларускай суполкі ў Шаўляі (Літва) Георгій Пракаповіч абраны кіраўніком усіх нацыянальных арганізацый горада. |
| 17.09 |
Акцыі салідарнасці з Беларуссю прайшлі ў свеце...
Шэраг Акцый салідарнасці з Беларуссю прайшлі па ўсім свеце 16 верасня. |
| 17.09 |
Сярод расстраляных у Катыні былі этнічныя беларусы...
17 верасня прэзідэнт Польшчы Лех Качынскі наведаў Катынь на Смаленшчыне, месца масавых расстрэлаў польскіх афіцэраў. Міністэрства нацыянальнай бяспекі Польшчы прыняло рашэнне аб тым, што ўсе польскія вайскоўцы, расстраляныя карнікамі НКВД у Катыні, Харкаве і Медным, будуць пасмяротна павышаныя па службе. Гэта датычыць амаль 15 тысяч чалавек. |
| 12.09 |
Дзярждэпартамент ЗША асудзіў апошнія рэпрэсіі ў Беларусі...
Прэсавы сакратар Дзярждэпартаменту ЗША Шон Мак-Кормак учора выступіў з заявай “Рэпрэсіі ў Беларусі”. У заяве канстатуецца, што “беларускія ўлады ўзмацнілі кампанію запалохвання сваіх грамадзян”. |
| 11.09 |
ЕЗ гатовы развіваць супрацу з Беларуссю толькі пры выкананні пэўных умоў...
На думку часовага паверанага ў справах Вялікабрытаніі ў Беларусі Найджэла Гулда-Дэвіса, цяпер выбар стаіць менавіта перад Беларуссю. |
| 11.09 |
Памяці рыцараў Аршанскае бітвы ...
9 верасня сябры ТБК на чале з старшынёй Хведарам Нюнькам выправіліся ў вандроўку, якая стала трэцяй па ліку за гэты год, каб аддаць павагу забытым героям Аршанскай перамогі. |
| 10.09 |
Акцыя падтрымкі маладых актывістаў пад дзвярыма ААН...
8 верасня Беларускі моладзевы рух Амерыкі правёў акцыю ў падтрымку актывістаў незарэгістраванай моладзевай арганізацыі “Малады Фронт” Івана Шылы, Насты Азаркі і Яраслава Грышчэні. |
| 10.09 |
У Літве ідзе фестываль паэзіі і мастацтваў з удзелам беларускіх творцаў...
8-13 верасня беларускія літаратары і мастакі бяруць удзел у Міжнародным фестывалі паэзіі і мастацтваў, што адбудзецца ў літоўскім горадзе Ніда на беразе Балтыйскага мора. |
| 10.09 |
У цэнтры Варшавы адбыўся пікет у падтрымку Аляксандра Казуліна ...
Паводле арганізатара акцыі Ігара Крыштона, 30 жніўня і 7 верасня па ўсёй Беларусі мелі адбыцца пікеты салідарнасці з Аляксандрам Казуліным, але зрабіць гэтага не дазволілі ўлады. Таму беларусы, якія жывуць у Варшаве, вырашылі правесці такі пікет у польскай сталіцы. |
| 10.09 |
“Крамбамбуля” ў Нямеччыне...
Упершыню ў гісторыі вядомы беларускі гурт “Крамбамбуля” дае ажно 2 канцэрты ў Нямеччыне. |
| 10.09 |
14 гадоў за лекі ад кашлю...
Цвярскі суд Масквы прыгаварыў да 14 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму двух грамадзян Беларусі за кантрабанду 1 тысячы таблетак ад кашлю, якія ўтрымліваюць псіхатропныя рэчывы. |
| 07.09 |
Пашырэнне БАЗА...
Беларуска-амерыканскае задзіночанне (БАЗА) робіць захады па пашырэнні колькасці гурткоў і аддзелаў. |
| 07.09 |
Зварот да грамадства Беларускага інстытута навукі і мастацтва...
Управа Беларускага інстытута навукі і мастацтва (БІНіМ) звяртаецца да грамадства з просьбай дапамагчы друку новых кніг і выданняў. |
| 07.09 |
Еўразвяз не дазволіць Лукашэнку перабіраць сферы супрацоўніцтва...
Еўразвяз выказвае занепакоенасць чарговымі арыштамі грамадскіх актывістаў у Беларусі. Прадстаўніца Еўракамісіі заявіла, што ЕЗ адхіляе прапановы афіцыйнага Мінска аб эканамічным супрацоўніцтве, бо ўмовай супрацоўніцтва з’яўляюцца дэмакратычныя змены ў Беларусі. |
| 07.09 |
Малебен за школьнікаў і студэнтаў у Нью-Йорку...
9 верасня 2007 года, у нядзелю, у Кафедральным саборы імя Кірылы Тураўскага адбудзецца Малебен за школьнікаў ды студэнтаў. |
| 07.09 |
Пасведчанне паляка за мяжой Польшчы...
Сёння Сейм Польшчы прыняў законапраект аб Карце паляка. Гэта своеасаблівае пасведчанне прадстаўніка польскай дыяспары. Беларусы замежжа да гэтага часу не маюць нічога падобнага. |
| 06.09 |
Беларускі рок-н-рол на “эміграцыі”...
Беларускія музыкі неўзабаве атрымаюць другую пасля “Басовішча” сцэнічную пляцоўку за мяжой. Праз два тыдні ва ўкраінскім горадзе Луцку ўпершыню адбудзецца фестываль беларускай рок-музыкі пад назвай “Права быць свабодным”. Украінскую сцэну атрымаюць тыя гурты, якім у Беларусі ўлады не даюць магчымасці выступаць. |
| 06.09 |
Краіны Балтыі адчыняюць у Інтэрнэце старонку пра КДБ...
Літва, Латвія і Эстонія стварылі супольны інтэрнэт-партал, дзе будуць размяшчацца дакументы, датычныя дзейнасці КДБ у Балтыцы. |
| 04.09 |
Амерыканскі гурт праспявала пра Беларусь...
“Low” – амерыканскі гурт з Мінесоты, які іграе ў стылі індыі-рок, праспяваў песню пра Беларусь. Радкі з песні кранаюць да глыбіні душы: “З маіх вуснаў,//Cкаваных лёдам,//Залепленых скотчам,//вырываецца: Беларусь…”. |
| 04.09 |
Першы раз у першы клас...
Дзесяць першакласнікаў пачнуць адукацыю ў грамадскай пачатковай школе імя Святых Кірыла і Мяфодзія ў Беластоку. Гэта першая ў Польшчы школа, якую вядзе праваслаўная арганізацыя – Брацтва Святых Кірыла і Мяфодзія. Акрамя абавязковых прадметаў будзе шэраг дадатковых, – паведаміла дырэктар школы Анна Смык-Койла. |
| 04.09 |
Cяргей Лаўроў: Расія не плануе размяшчаць ядзерную зброю ў Беларусі...
“Такіх планаў няма. Пра гэта Міністэрства замежных спраў ужо казала”, – заявіў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Расіі 3 верасня. Такім чынам ён пракаментаваў паведамленні СМІ са спасылкай на пасла Расіі ў Беларусі Аляксандра Сурыкава аб тым, што Масква не выключае магчымасці размяшчэння ў Беларусі новых ваенных аб'ектаў. |
| 04.09 |
Дэманстрацыя ў падтрымку беларускіх актывістаў у Нью-Йорку...
8 верасня Беларускі Моладзевы Рух Амерыкі праводзіць дэманстрацыю у падтрымку маладых актывістаў на Беларусі, якіх антыбеларускі рэжым імкнецца незаконна асудзіць і пазбавіць волі. |
| 04.09 |
“Палымяныя” беларусы...
Мінскія студэнты сталі пераможцамі міжнароднага конкурсу агнявых шоу на фестывалі сярэднявечнай культуры ў польскім горадзе Бычына. |
| 03.09 |
Беларусы дапамогуць азербайджанцам...
Група спецыялістаў навукова-даследчага інстытуту адправіцца ў Азербайджан, каб правесці даследаванні стойкасці будынкаў. Беларускі бок звярнуўся з такой прапановай да ўладаў Азербайджану пасля трагедыі, якая здарылася на днях у Баку, дзе рухнуў будаваны пятнаццаціпавярховы будынак. У выніку загінула 5 будаўнікоў, а 4 паранена. |
| 03.09 |
Ва Украіне зацікавіліся масавымі пахаваннямі, выяўленымі пад Гомелем...
Адразу некалькі кампетэнтных дзяржаўных органаў Украіны будуць правяраць факты прымусовага вывазу жыхароў Чарнігаўскай вобласці пад Гомель у канцы 1930-х гадоў. |
| 03.09 |
Івонка Сурвілла: “Да сумлення Вашага ніхто апрача Вас самых не мае доступу”...
Адкрыты ліст старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы да настаўнікаў Беларусі з нагоды пачатку новага школьнага года. |
| |
|
|