Нашы віншаванні з Днём Незалежнасці...
27 ліпеня спаўняецца 17 год з таго дня, калі Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. Управа “МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” шчыра віншуе ўсіх з гэтай знамянальнай датай.
20.07
Звярніце ўвагу на аднаўленне рубрыкі “Артыкулы”!...
Паважаныя наведвальнікі! Новы артыкул “Запавед эмігранта” папоўніў сталую рубрыку нашага сайта. Аўтар матэрыялу Аляксандр Адзінец (ужо вядомы чытачам па кнізе “Паваенная эміграцыя: скрыжаванні лёсаў”) падрыхтаваў яго для газеты “Наша Ніва”. Галоўнай тэмай артыкула стаўся лёс беларускага эмігранта Юрыя Попкі, і гэта, натуральна, зацікавіла і нас.
20.07
Створаны Аргкамітэт па святкаванні 90-х угодкаў БНР...
МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, статутныя мэты якога – адраджэнне Беларусі як суверэннай дзяржавы, кансалідацыя беларусаў як нацыі і яднанне ў адзіную супольнасць беларусаў, што жывуць па-за межамі Беларусі і на Бацькаўшчыне, выступіла з ініцыятывай заснавання Грамадскага арганізацыйнага камітэта дзеля годнага святкавання 90-х угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі.
27.07
Яблычны спас...
Аддзел Беларуска-амерыканскага задзіночання ў Нью-Джэрсі запрашае ўсіх на фестываль “Яблычны спас”. Фестываль адбудзецца 19 жніўня а 12-й гадзіне ў грамадскай залі пры царкве Божай Маці Жыровіцкай па адрасу: 9 River Rd, Highland Park, NJ.
(8-029) 572-82-92 — Алена Паўлаўна Макоўская, старшыня Рады;
(8-029) 625-83-78 — Ніна Анатольеўна Шыдлоўская, намесніца старшыні Рады.
31.07
Прэм’ер-міністар Сідорскі: “Траціна эканомікі стратная”...
“Фактычна трэць эканомікі стратная”, – заявіў прэм’ер-міністр Сяргей Сідорскі 31 ліпеня на пасяджэнні Савета міністраў, на якім падводзіліся вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў першым паўгоддзі.
У Мінску прайшоў Дзень Незалежнасці...
27 ліпеня ўвечары ў Мінску прайшлі дзве акцыі, прымеркаваныя да Дня Незалежнасці. Людзі сабраліся на плошчы Незалежнасці, каб сустрэцца з дэпутатамі Вярхоўнага Савета 12-га склікання, якія прынялі ў 1990 Дэкларацыю “Аб дзяржаўным суверэнітэце”. Трохі пазней удзельнікі акцыі ўсклалі кветкі да помніка Янкі Купалы. На жаль, міліцыя ўвесь час стварала перашкоды для правядзення святочных мерапрыемстваў.
27.07
Семнаццаць імгненняў незалежнасці...
27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. “Прайшло ўжо 17 гадоў, і цяпер ўсё больш усведамляеш, што заявіць пра сваю незалежнасць у 1990 г. – гэта было вельмі годным крокам”, – кажа вядомы палітык Станіслаў Шушкевіч, лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады.
Святкаванне 27 ліпеня адбудзецца нягледзячы на затрыманні...
Нягледзячы на затрыманні і арышты многіх актывістаў, дэмакратычная апазіцыя збіраецца адзначыць 27 ліпеня — дзень прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце і незалежнасці Беларусі.
Беларусь не заплаціла за газ...
Міністр энергетыкі Беларусі Аляксандр Азярэц пацвердзіў, што Беларусь не разлічылася за расейскі газ, тэрмін аплаты скончыўся 23 ліпеня.
Новы сайт Таварыства беларускай мовы...
З дапамогай сябраў Беларускага моладзевага руху Амерыкі скончана праца над сайтам беларускага грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” (ТБМ) (http://tbm.org.by).
У Мінску можа з’явіцца праспект Альгерда...
Аргкамітэт па адзначэнні 645-гадовага юбілею перамогі беларускіх войскаў ВКЛ пад камандаваннем вялікага князя Альгерда на Снівадзе (Сіняй Вадзе) і вызвалення Украіны ад татарскага іга, а таксама культурніцкая камісія Партыі БНФ звярнуліся з лістом да прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага.
12.07
Чыноўнікі зноў кажуць пра неабходнасць закона пра суайчынніках, што жывуць за мяжой...
Беларусі неабходны закон пра суайчыннікаў, што жывуць за межамі Беларусі. Такое меркаванне выказаў старшыня камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Юры Кулакоўскі. Дэпутат заявіў пра гэта на паседжанні камісіі.
12.07
Пленэр “Хрыстос прызямліўся ў Горадні” адбудзецца з 20 па 22 ліпеня...
З 20 па 22 ліпеня ў Горадні пройдзе скульптурны пленэр “Lehienda z piasku” – “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” пад кіраўніцтвам Геніка Лойкі. Скульптары будуць ляпіць два дні і дзве ночы (20-22 ліпеня). Адкрыццё выставы адбудзецца ў нядзелю 22 ліпеня.
12.07
Ствараецца “Падручнік Свабоды”...
Мінскае гарадское грамадскае аб’яднанне “Дыярыюш” прапануе беларускай моладзі скласці “Падручнік Свабоды”. Пра гэта паведаміла старшыня аб’яднання Ларыса Андросік.
12.07
Магілёўскія донары атрымалі адказ на зварот за адмену ільготаў...
Магілёўскія донары атрымалі адказ на зварот у парламент наконт адмены ільготаў. Як паведаміў ганаровы донар Беларусі Ігар Каваленка, зварот быў пераадрасаваны ў Магілёўскі гарвыканкам, і адказ прыйшоў за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама Ф.К.Міхеенкі.
Юбілей Шагала ў Віцебску...
7 ліпеня 1887 года, роўна 120 гадоў таму, у Віцебску нарадзіўся мастак Марк Шагал – творца, імя якога належыць усяму чалавецтву. Тут, у школе Іегуды Пэна, будучы сусветна вядомы творца пачынаў сваю навуку мастацтва.
09.07
“Белай Русі” ўжо адвялі значную ролю на выбарах у парламент...
Баявым хрышчэннем для ствараемай прапрэзідэнтскай арганізацыі “Белая Русь” могуць стаць парламенцкія выбары 2008 года. Да гэтага часу “Белая Русь” ужо будзе мець рэспубліканскі статус, а, магчыма, калі таго запатрабуе сітуацыя, і зменіць фармат на партыю ўлады.
Палякі і беларусы паплывуць разам па Бугу...
Мяжа не з’яўляецца перашкодаю ў кантактах паміж людзьмі. Аб гэтым будзе сведчыць сумесная польска-беларуская вандроўка на байдарках па польскай частцы ракі Буг. Падарожжа адбудзецца 12-14 жніўня.
27.07
Еўразвяз устрывожаны апошнімі арыштамі апазіцыянераў...
Камісар па замежных справах і еўрапейскай палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра-Вальднер заявіла, што ўстрывожаная арыштамі і затрыманнямі некалькіх сяброў беларускай дэмакратычнай апазіцыі на працягу апошніх дзён, у тым ліку Паўла Севярынца і Аляксея Шэіна.
Літва: справа аб выдачы ўцекача з Беларусі адкладзеная...
Сябра Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Аляксандр Янкоўскі, просьба якога аб палітычным прытулку вырашаецца ў Бельгіі, быў затрыманы ў часе сваёй паездкі ў Літву па звароце беларускіх праваахоўных органаў. Сёння Віленскі акруговы суд часова адклаў справу аб яго экстрадыцыі ў Беларусь.
25.07
У Гданьску адбудзецца прэм’ера беларускага спектакля...
27 ліпеня ў Гданьску адбудзецца прэм’ера спектакля па п’есе Міхаіла Анемпадыстава “Народны альбом” і аднайменнай праграмы вядомых беларускіх музыкантаў. На гэты раз п'есу паставяць беларускія і польскія ліцэісты.
Праграма стыпендый Рэйгана-Фассэла...
Заснаваная ў 2001 г. Рэйгана-Фассэла праграма прыцягвае дэмакратычных актывістаў, навукоўцаў, журналістаў з усяго свету, каб яны маглі паглыбіць разуменне дэмакратыі і ўзмацніць здольнасці па прасоўванні дэмакратычных пераменаў.
23.07
“Басовішча-2007” завяршылася...
Ноччу з суботы на нядзелю ў Гарадку, што на Беласточчыне, завяршыўся Фестываль музыкі маладой Беларусі “Басовішча-2007”. Найбольш вядомы форум альтэрнатыўнай беларускай музыкі прайшоў васемнаццаты раз.
20.07
Легалізацыя знаходжання ў Польшчы...
Прынята рашэнне пра тое, што чужаземцы, якія не менш, чым 10 гадоў нелегальна жывуць у Польшчы, могуць легалізаваць сваё знаходжанне.
“Басовішча–2007”...
У мястэчку Гарадок, што на Беласточчыне, праходзіць традыцыйны фестываль музыкі маладой Беларусі “Басовішча–2007”. Цягам трох дзён на сцэне выступіць больш за 30 гуртоў з Беларусі, Польшчы, Украіны і Літвы.
20.07
“Слуцк” – беларускі куток у Канадзе...
Больш за 40 гадоў у Канадзе, непадалёк ад горада Перы-Саунд, дзейнічае беларуская база адпачынку “Слуцк”. Паселішча размяшчаецца над маляўнічым возерам Манітовабінг у 230 км. ад Таронта, сярод т. зв. антарыйскіх азёраў. “Слуцк” стаўся сталым месцам адпачынку не толькі для канадскіх беларусаў, але прадстаўнікоў іншых дыяспараў гэтай краіны.
20.07
Салжаніцын дапаможа рэпрэсаваным беларусам...
Рускі грамадскі фонд Аляксандра Салжаніцына (Масква) прапануе матэрыяльную дапамогу ахвярам сталінскіх рэпрэсій, якія жывуць у Беларусі.
20.07
У Нью-Йорку пахавалі паліцыянта Цімашэнку – ураджэнца Беларусі ...
19 ліпеня ў Нью-Йорку на Мараўскіх могілках у Стэйтан-Айлендзе адбылося пахаванне 23-гадовага паліцыянта, ураджэнца Бабруйска Расэла Цімашэнкі. Словы спачування бацькам Расэла выказалі мэр Нью-Йорка, палітыкі, калегі, жыхары горада.
Мэр Нью-Йорка: “Цімашэнка быў сапраўдным героем”...
У нью-йоркскім шпіталі “Kings County” ад смяротных ран памёр 23-гадовы паліцыянт беларускага паходжання Расэл (Руслан) Цімашэнка. У мінулы панядзелак ў часе патрульнай службы ў адным з раёнаў Брукліна ён спрабаваў спыніць машыну са злачынцамі, аднак быў расстраляны бандытамі ў твар.
16.07
Беларускае мастацтва за мяжой ...
Беларускае мастацтва жыве за мяжой. Добрым сведчаннем гэтага з’яўляюцца ініцыятывы, фестывалі і выставы, якія адкрываюцца, каб паказаць беларускае мастацтва.
14.07
Крыж на “Дружбе”...
Расія схіляецца да думкі, што будаўніцтва новага нафтаправоду для пастаўкі нафты ў Літву будзе больш рацыянальным рашэннем, чымсьці рамонт нафтаправоду “Дружба”.
За беларусаў уступіліся расійскія праваабаронцы...
Двум беларусам пагражае 20 год турмы. Іх абвінавачваюць у наркагандлі і кантрабадзе псіхатропных рэчываў. Расійскія праваабаронцы сведчаць, што беларусы сталі ахвярамі правакацыі праваахоўных органаў.
Беларускі фэст “Дах 5” у Берліне...
Ад 11 да 22 ліпеня ў берлінскім мастацкім цэнтры “Tacheles” адбываецца фестываль незалежнага беларускага мастацтва “Дах 5”. У яго межах пройдзе персанальная выстава Аляксандра Родзіна, музычныя выступы беларускіх электронных праектаў – Nadin Katrin, Planet N, Kein, I Me Mine vs. Shkvarka ды іншых, адбудуцца перформансы і літаратурныя чытанні.
12.07
Джордж Буш узгадаў пра Беларусь у выступе да Тыдня паняволеных народаў...
У Злучаных Штатах праходзіць Тыдзень паняволеных народаў. 11 ліпеня прэзідэнт ЗША Джордж Буш выступіў з адмысловай заявай, у якой адзначыў, што “ўлады Беларусі, Бірмы, Кубы, Паўночнай Карэі, Сірыі, Ірану, Судану і Зімбабве па-ранейшаму ўціскаюць сваіх грамадзянаў”.
XІX Міжнародная парафіяда дзяцей і моладзі праходзіць у Варшаве...
У Варшаве праходзіць XІX Міжнародная парафіяда дзяцей і моладзі. Больш за 3 тысячы ўдзельнікаў з Польшчы і замежжа будуць браць удзел у спартовых, музычных і біблейных конкурсах. Сярод астатніх ёсць і прадстаўнікі Беларусі.
10.07
Новы консульскі пункт Беларусі будзе адкрыты ў польскім Аўгустове...
Польскае знешнепалітычнае ведамства дало згоду на прапанову Міністэрства замежных спраў Беларусі пра адкрыццё беларускага консульскага пункта ў Аўгустове. Пра гэта паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Беларусі ў Польшчы Павел Латушка.
Купалле ў Польшчы...
7–8 ліпеня 2007 г. у м. Белавежа Падляскага ваяводства адбылося традыцыйнае беларускае свята “Купалле”, якое адзначаюць на Беласточчыне ўжо 23 гады запар. Яно карыстаецца шырокай папулярнасцю сярод палякаў і беларускай меншасці ў Польшчы.
09.07
Помнік Купалу ў Польшчы...
У Гданьску (Польшча) адкрыты памятны знак, прысвечаны Янку Купалу. Гэта камень, на якім замацаваная памятная дошка з іменем пісьменніка, гадамі жыцця і словамі паэта “Мне сьняцца сны аб Беларусі”.
09.07
Парламенцкая асамблея АБСЕ прыняла рэзалюцыю па Беларусі...
Парламенцкая асамблея АБСЕ большасцю галасоў прыняла рэзалюцыю па сітуацыі ў Беларусі. Раней яна была ўхваленая Камітэтам па палітычных пытаннях і бяспецы Парламенцкай асамблеі АБСЕ.
У Вентспілсе адбыліся Дні беларускай культуры...
Упершыню Вентспілс святкаваў Купалле тры гады таму, падчас Дзён беларускай культуры, якія ладзіла мясцовая беларуская суполка “Спадчына”. У гэтым годзе Дні беларускай культуры ў Вентспілсе пераўтварыліся ў міжнародны міні-фестываль беларускай музыкі і песні. Свята сабрала рэкордную колькасць гледачоў і ўдзельнікаў. 150 гасцей з Беларусі, Латвіі, Эстоніі прыехалі ў горад на ўзбярэжжы Балтыкі. Сёлета свята прысвячалася 125-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.
06.07
Выстава беларусаў у цэнтры Севастопаля...
На Гістарычным бульвары ў Севастопалі (Украіна) адбыліся выставы нацыянальных суполак горада. Выставы прысвечаныя Дню горада. Сваю экспазіцыю прадставіла і Таварыства беларусаў імя Максіма Багдановіча “Пагоня”.
Янку Купалу помняць і шануюць беларусы Масквы ...
Мерапрыемствы, прысвечаныя класіку беларускай літаратуры Янку Купалу, праводзіць Беларускае зямляцтва Масквы. 7 ліпеня а 20-й гадзіне ў дзень народзінаў пісьменніка беларусы Масквы прыйдуць да ягонага помніка і ўскладуць кветкі.
Коласаўскі ліцэй: на сесію — у Польшчу...
Навучэнцы Нацыянальнага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа прыехалі ў Польшчу, дзе паўтара месяца ў іх будзе летняя сесія. Увечары вучні і выкладчыкі прыбудуць у курортнае мястэчка Закапанэ, потым іх чакаюць у Гданьску і Варшаве. У ліцэйскую сям’ю ўліліся тры дзесяткі новых вучняў, якія залічаныя паводле вынікаў іспытаў.
03.07
Літаратурны фестываль у Брно распачаў працу...
У тэатры “Husa na provazku” праходзіць найбольшы чэшскі літаратурны фестываль “Месяц аўтарскага чытання”, дзе ганаровыя госці – трыццаць адзін беларускі літаратар. Чэшскі горад Брно стаў сталіцаю вольнай беларускай літаратуры на ўвесь ліпень.