Аднаўленню працы Радыё “Рацыя” – год...
Ад імя міжнароднага грамадскага аб’яднання “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” шчыра віншуем Радыё “Рацыя” з першым годам аднаўлення працы.
21.02
“Бацькаўшчына” віншуе ўсіх з Днём роднай мовы...
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, уведзены Генеральнай канферэнцыяй ЮНЭСКА ў лістападзе 1999 года. Ён з'явіўся шэсць гадоў таму па прапанове Бангладэш. У гэтай краіне ў 1957 годзе, адстойваючы права вучыцца на роднай мове, загінулі пяцёра студэнтаў.
21.02
Тутэйшым аматарам мастацтва прысвячаецца...
20 лютага ў мінскай Галерэі мастацтва (праспект Незалежнасці, 12) адкрылася выстава жывапісу акварэлі “ТАМ (Тутэйшым аматарам мастацтва ці Такі Алесь Мара)” беларускага мастака і грамадскага дзеяча, кіраўніка МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Алеся Марачкіна.
Беларусь зноў зацікавілася сваёй дыяспарай. Ці надоўга?...
Пасля некалькіх гадоў маўчання ў Беларусі зноў аднавіліся размовы пра закон "Аб суайчынніках, якія пражываюць за мяжой". Ці ведаюць беларусы замежжа аб прыняцці закона? Якія нормы і паняцці закладзены ў ім? Якім чынам будуць абароненыя правы і інтарэсы нашых замежных суайчыннікаў?
08.02
Ён любіў свой край і мастацтва...
На 73 годзе пайшоў з жыцця вядомы беларускі мастак, сябра Вялікай Рады МГА "Бацькаўшчына" Віктар Сташчанюк.
Даследніцкі конкурс для студэнтаў і аспірантаў...
Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па справах уцекачоў, Еўрапейская камісія і Міжнароднае грамадскае аб’яднанне па навукова-даследчых і інфармацыйна-адукацыйных праграмах “Развіццё” абвесцілі конкурс навуковых працаў для студэнтаў і аспірантаў. Тэмамі даследаванняў могуць быць праблемы уцекачоў, людзей без грамадзянства, міграцыі, талерантнасці і полікультурнай адукацыі.
Канферэнцыя ў Бруге...
Заўтра ў Каледжы Эўропы (Бруге, Заходняя Фламандыя, Бельгія) адбудзецца канферэнцыя, прысвечаная перспектывам і выклікам стасункаў Еўрапейскага Саюзу з Беларуссю.
Віцяблянін пераклаў і выдаў за свой кошт “Сiдхартху” Гесэ...
Усiх, хто цiкавіцца навiнкамi лiтаратуры, прыемна здзiвiў малады віцебскі перакладчык Арцём Арашонак. Ён за асабiстыя грошы надрукаваў уласны беларускi пераклад кнiгi Нобелеўскага лаўрэата па лiтаратуры Германа Гесэ “Сiдхартха” на беларускую мову.
23.02
Рэстаўратар полацкай царквы пратэстуе супраць загаду Мінкульта...
Рэстаўрацыя царквы ХХІ стагоддзя ў Полацку будзе паскораная, а самой рэстаўрацыяй зоймуцца расійскія спецыялісты, якія да гэтага на “аб’екце” не былі. У знак пратэсту кіраўнік рэстаўрацыяй мастак Уладзімір Ракіцкі папрасіў вызваліць яго ад пасады.
22.02
“Дні лятуць. Песні з-за кратаў”...
У гэтым годзе спаўняецца сто год з дня нараджэння паэта Сяргея Новіка-Пяюна. З гэтай нагоды прадзюсерскі цэнтр “Беларуская музычная альтэрнатыва” днямі парадаваў аматараў беларускай музыкі новым дыскам з серыі “Беларускі музычны архіў”. Гэта трыб’ют беларускіх музыкаў на вершы беларускага паэта.
Кастусь Лукашоў на волі...
Кастуся Лукашова вызвалілі ў залі суда. Але апраўдальнага прысуду грамадскасць і родныя так і не дачакалася. Суд прызначыў Кастусю Лукашову два гады з адтэрміноўкай на два гады. Апроч таго, з Лукашова быў спагнаны 1 мільён рублёў на карысць пацярпелага.
20.02
Навукоўцы прынялі праграму захавання спадчыны Н.Орды...
Удзельнікі міжнароднай канферэнцыі, прымеркаванай да 200-годдзя народзінаў Напалеона Орды, прынялі 16 лютага праграму вывучэння і захавання спадчыны выбітнага ўраджэнца Беларусі.
Рыгор Барадулін зноў намінант на Нобелеўскую прэмію...
Зборнік духоўнай паэзіі “Ксты” Рыгора Барадуліна паўторна намінаваны на атрыманне Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры ў 2007 годзе. Летась за гэты ж зборнік беларускі паэт “дзядзька Рыгор”, як аўтара называюць у Саюзе беларускіх пісьменнікаў, прызнаны намінантам – літаратар атрымаў права вылучацца намінантам на Нобелеўскую прэмію пажыццёва.
16.02
“Да грамадзянаў Беларусі і беларусаў свету”...
Сустаршыні грамадскага аргкамітэту зачыталі ў Мінску зварот “Да грамадзянаў Рэспублікі Беларусь і беларусаў свету”, у якім яны заклікалі КДБ, МУС і пракуратуру перагледзець справы пакуль яшчэ не рэабілітаваных ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.
15.02
Інтэрнэт-кавярні будуць працаваць пад пільным наглядам...
У кампутарных клубах уводзіцца новы парадак кантролю за дзеяннямі наведнікаў. Цяпер у кожнай інтэрнэт-кафэ будзе весціся ўлік сайтаў, да якіх наведнікі атрымлівалі доступ.
15.02
Года беларускай літаратуры ў Беларусі не будзе...
Дзяржава не падтрымала ініцыятыву ТБМ каб 2007 год з нагоды 125-годдзя з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа быў абвешчаны Годам беларускай мовы і літаратуры.
15.02
КДБ супраць ушанавання ахвяраў рэпрэсій на дзяржаўным узроўні...
Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі лічыць немэтазгодным стварэнне дзяржаўнага аргкамітэту па ўвекавечанні памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Пра гэта гаворыцца ў лісце старшыні КДБ Сцяпана Сухарэнкі на імя сустаршыні грамадскага аргкамітэта па ўвекавечанні памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій акадэміка Радзіма Гарэцкага.
15.02
БНФ заснаваў прэмію за грамадскую дзейнасць...
Прэмія Беларускага Народнага Фронту будзе адзначаць выбітныя дасягненні асобаў, групаў і арганізацыяў у галіне грамадскай чыннасці, культуры, навукі і адукацыі, скіраваныя на щмацаванне дзяржаўнай незалежнасці Беларусі, сцвярджэнне каштоўнасцяў свабоды і дэмакратыі.
“Няправільныя” пісьменнікі могуць знікнуць з падручнікаў...
Размовы пра тое, што ў хуткім часе з хрэстаматый па беларускай літаратуры знікне творчасць народных паэтаў Рыгора Барадуліна і Ніла Гілевіча, а таксама Уладзіміра Някляева, Сяргея Законнікава і іншых пісьменнікаў, “нелаяльных” да ўладаў, ідуць ужо даўно. Чарговае абвастрэнне чутак адбылося дзевятага лютага: стала вядома, што ў старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалая Чаргінца ўжо ляжыць аркуш з прозвішчамі тых, каму не месца ў айчыннай літаратуры ХХ стагоддзя.
13.02
Дні Тадэвуша Кантара ў Мінску...
З 13 па 15 і 21 лютага ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў пройдуць дні Тадэвуша Кантара – аднаго з найбуйнейшых тэатральных дзеячаў ХХ стагоддзя.
12.02
Сынкавіцкай царкве спаўняецца 600 гадоў...
29 верасня 2007 года плануецца адзначыць 600-годдзе царквы святога архангела Міхаіла, якая знаходзіцца ў вёсцы Сынкавічы Зэльвенскага раёна. Паводле слоў настаяцеля храма айца Арсенія, у верасні чакаецца прыезд у Сынкавічы некалькіх тысяч чалавек.
12.02
У Гонар паўстання Кастуся Каліноўскага...
10 лютага берасцейская моладзь зладзіла вандроўку ў мястэчка Дамачава, каб адзначыць памяць паўстанцаў Кастуся Каліноўскага. У гэтыя дні дэмакратычная супольнасць на Беларусі адзначае 169-я ўгодкі з дня народзінаў Кастуся Каліноўскага, арганізатара нацыянальна-вызваленчага паўстання на беларускіх землях у 1863-1864 гадах.
08.02
Юбілей народных паэтаў Беларусі будзе адзначацца...
У 2007 годзе спаўняецца 125 год са дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа. У канцы студзеня А.Лукашэнка падпісаў указ “Аб мерапрыемствах, прысвечаных святкаванню 125-годдзі са дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа”. Урачыстасці, прысвечаныя гэтай даце, пройдуць на працягу 2007 года ў Беларусі і за яе межамі.
08.02
Саюз беларускіх пісьменнікаў будзе судзіцца з Міністэрствам адукацыі...
Саюз беларускіх пісьменнікаў мае намер падаць у суд на Міністэрства адукацыі Беларусі ў сувязі з забаронай міністра на сустрэчы пісьменнікаў са студэнтамі. Найстарэйшая пісьменніцкая арганізацыя Беларусі мае намер дамагацца прызнанні незаконнасці дзеяння міністра адукацыі Аляксандра Радзькова.
07.02
Прызначана дата суда па справе Кастуся Лукашова...
Суд над Кастусём Лукашовым, братам грамадскага актывіста Вячаслава Сіўчыка, прызначаны на 15 лютага. Працэс па справе 36-гадовага навукоўца пачнецца ў 10.30 у судзе Ленінскага раёна Мінска (вул. Сямашкі, 33), весці яго будзе суддзя З.Красоўская.
Ці магчымая рэпатрыяцыя ў Беларусь?...
Беларускі ўрад паведаміў, што распрацоўвае праграму рэпатрыяцыі беларусаў, якія жывуць і працуюць за мяжой. Беларусы з розных еўрапейскіх краінаў называюць умовы, патрэбныя для іх магчымага вяртання.
06.02
Шведскія графікі ў Беларусі...
Музей Марка Шагала з 6 па 25 лютага прыме ў сабе выставу шведскай графікі “Праз традыцыю ў будучыню”. На ёй прадставяць працы 16 шведскіх мастакоў-графікаў.
02.02
Асобы “заказ” Беларусі...
Па словах А. Лукашэнкі, расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін даў асабіста ўказанні падвысіць для Беларусі кошт энергарэсурсаў. “Гэта былі прамыя ўказанні прэзідэнта Расіі. Справа не ў “Газпроме”, у дадзеным выпадку не ў ім, а ў кіраўніцтве Расіі”, — заявіў прэзідэнт Беларусі ў інтэрв’ю расійскай газеце “Завтра”.
02.02
Рэктараў прыватных ВНУ будзе прызначаць міністр адукацыі...
Рэктараў прыватных ВНУ будзе прызначаць міністр адукацыі. Гэта рашэнне камісіі “палаты прадстаўнікоў” “нацыянальнага сходу” Беларусі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу.
02.02
БХК аспрэчыў заяву МЗС Беларусі...
Беларускі Хельсінскі камітэт (БХК) выступіў з заявай, у якой аспрэчвае сцвярджэнні прэс-сакратара МЗС Беларусі з нагоды высяленні арганізацыі з занятых памяшканняў. У заяве гаворыцца, што насуперак сцвярджэнням Андрэя Папова, БХК своечасова плаціў арэндную плату і на момант атрымання апавяшчэння аб скасаванні дамовы нават пераплаціў арэндадаўцу.
ЗША пашырае санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў...
Адміністрацыя ЗША ўвяла фінансава-эканамічныя санкцыі супраць яшчэ адной групы беларускіх чыноўнікаў – паведамляецца на вэб-сайце Міністэрства фінансаў ЗША. На гэты раз у “чорны спіс” трапілі 6 чалавек: генпракурор Пётр Міклашэвіч, міністар адукацыі Аляксандр Радкоў, міністр інфармацыі Ўладзімер Русакевіч, камандзір палка мінскага АМАПу Юры Падабед, былы кіраўнік МУС Юры Сівакоў і кіраўнік Дэпартаменту па грамадскіх арганізацыях Міністэрства юстыцыі Алег Сліжэўскі.
Беларускія ўцекачы патрабуюць вызваліць палітвязняў...
Беларусы, якія былі вымушаны з’ехаць з радзімы, правялі ў Варшаве шэсце ў падтрымку палітычных вязняў. Актывісты наведалі замежныя амбасады і перадалі петыцыю з просьбай падтрымаць дэмакратыю ў Беларусі.
27.02
Ствараецца музей Манюшкі...
Працу па стварэнні музея Станіслава Манюшкі вядуць Міністэрства культуры Польшчы і самаўрад Вільні. Музейны цэнтр у гонар нашага славутага кампазітара павінны паўстаць у адным з найпрыгажэйшых куткоў старой Вільні.
Конкурс для настаўнікаў...
Міжнародны конкурс для настаўнікаў “Сучасны ўрок. Інавацыйныя тэхналогіі навучання і выхавання” праводзяць сумесна шэраг грамадскіх арганізацыяў. У конкурсе могуць браць удзел і беларускія педагогі.
“Галоўнае – я сябе тут адчуваю вольна!”...
У Беларусі сотнямі вылічаюцца звольненыя з працы, выключаныя з універсітэтаў або змешчаныя пад пагрозай пераследу за перакананні, адстойванне правоў і ўдзел у дэмакратычным руху. Каб выжыць, яны вымушаныя эміграваць. Але шмат з гэтых людзей нават у шчаслівай Еўропе не перастаюць думаць аб Радзіме.
Адсвяткавалі Масленіцу...
Увесь мінулы тыдзень у сталіцы Латвіі ладзіліся святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Масленіцы. У адным з канцэртаў чынны ўдзел браў вакальны гурт Латвійскага таварыства беларускай культуры “Cьвітанак”.
Азнаямляльная праграма для навучэнцаў старэйшых класаў...
Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША ў Беларусі пры падтрымцы Карпарацыі “American Center for Education and Research, Inc” прадстаўляе праграму-конкурс для навучэнцаў старэйшых класаў. Пераможцы конкурсу ў перыяд летніх вакацыяў здолеюць паехаць у трохтыднёвую паездку ў ЗША.
22.02
Польская ініцыятыва за вызваленне Казуліна...
Створана польская грамадзянская ініцыятыва «Wolna Bialorus», якая збірае подпісы за вызваленне Аляксандра Казуліна. На сёння ўжо сабрана больш за 2800 подпісаў.
21.02
Лёс Вікі Мароз абмеркавалі ў Мілане...
Сёння ў Мілане праваабарончая асацыяцыя “Сябры дзяцей” правяла першыя публічныя дэбаты, прысвечаныя лёсу Вікі Мароз ды іншых беларускіх сіротаў, якім, паводле ўдзельнікаў імпрэзы, адмоўлена ў праве на сям’ю.
У Нью-Йорку адбылася прэзентацыя фільма "Плошча"...
18 Лютага ў грамадскай залі Сабора Святога Кірылы Тураўскага, у Брукліне, Беларускі маладзёвы рух Амерыкі зладзіў прэзентацыю фільма Юрыя Хашчавацкага “Плошча”.
20.02
Акцыі салідарнасці з Беларуссю прайшлі ў свеце...
16 лютага шмат у якіх краінах свету прайшлі акцыі салідарнасці з Беларуссю. Так людзі адзначалі Дзень салідарнасці з сем’ямі зніклых і палітвязнямі ў Беларусі.
20.02
Дзень салідарнасці з Беларуссю ў ЗША...
16 лютага 2007 года ў Вашынгтоне Згуртаванне Беларускай Моладзі ў Амерыцы сумесна з беларускай дыяспарай Вашынгтона правялі акцыю салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, сем’ямі зніклых апазіцыянераў, з усімі, хто змагаецца за свабоду, незалежнасць і дэмакратыю ў Беларусі.
16.02
Чэхія зоймецца дэмакратызацыяй Кубы і Беларусі...
МЗС Чэхіі зацвердзіла 17 праектаў, накіраваных на падтрымку правоў чалавека і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, Кубе, Іраку, Грузіі, М'янме, Сербіі і Малдове.
16.02
Парламенцкая праца для маладых палітыкаў...
Нямецкі Бундэстаг у супрацоўніцтве з берлінскімі універсітэтамі дае магчымасць 115 кваліфікаваным, зацікаўленым палітыкай маладым асобам з 25 краінаў атрымаць досвед ў галіне парламенцкай працы.
Навучанне ў каледжах міжнароднай супольнасці...
Беларускі камітэт каледжаў міжнароднай супольнасці аб’яўляе конкурс на атрыманне стыпендый для паступлення ў 2007/08 навучальным годзе ў Міжнародны Адрыятычны каледж у Італіі, Міжнародны каледж у Босніі і Герцагавіне, Паўночны міжнародны каледж Чырвонага крыжа ў Нарвегіі, Міжнародны аграрны каледж імя С. Балівара ў Венесуэле. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца навучэнцы, якія будуць мець узрост 16–17 гадоў на 1 верасня 2007 г. (для паступлення ў каледж у Венесуэле –18 гадоў).
15.02
Размова беларускай моладзі і айца Пятра...
25 лютага, у нядзелю, Згуртаванне Беларускае Моладзі ў Амерыцы (моладзь БАЗА) праводзіць сустрэчу з настаяцелям Сабору Святога Кірылы Тураўскага А.Пятром.
15.02
Прызначаны спецыяльны дакладчык па Беларусі...
Сёння ў Парыжы на пасяджэнні палітычнага камітэта Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы прызначылі спецыяльнага дакладчыка ў справе Беларусі. Ім стаў італьянскі парламентар Андрэа Рыгоні.
Віншаванні палітвязням...
У рамках кампаніі «Свабода ў новым годзе» («Freedom in the New Year»), якая ладзіцца арганізацыяй «Чалавек у нядолі», жыхары Чэхіі даслалі амаль чатыры тысячы калядных і навагодніх паштовак палітвязням у Бірме, Беларусі і Кубе.
12.02
Тыдзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі...
Сёння ў Варшаве пачаўся “Тыдзень салідарнасці з палітвязнямі Беларусі”. Група беларусаў пад кіраўніцтвам Ігара Крыштона мае намер на працягу 5 дзён рабіць пікеты ў розных месцах польскай сталіцы ў знак салідарнасці з палітвязнямі.
08.02
“Плошча” ўжо ў ЗША...
У грамадскай залі Кафедральнага Сабору Св. Кірылы Тураўскага ў Брукліне 18 лютага ў 12:30 адбудзецца паказ фільма Юрыя Хашчавацкага “Плошча”.
07.02
Пікет супраць дыялогу Еўропы і Аляксандра Лукашэнкі...
Насупраць будынку Еўрапейскай камісіі і Парламенцкай Асамблеі сябры Беларуска-еўрапейскага задзіночання Бельгіі правялі пікет. Старшыня задзіночання Зміцер Піменаў кажа, што ўдзельнікі пратэставалі супраць спробаў асобных еўрапейскіх палітыкаў пачаць дыялог з Аляксандрам Лукашэнкам і яго асяроддзем.
06.02
Адбылося пасяджэнне Рады БНР...
У Нью-Йорку адбылося пасяджэнне Рады Беларускай Народнай Рэспублікі на чале з Івонкай Сурвіллай.
02.02
Альдыс Кушкис: “Кожны чалавек павінен мець свабодны выбар”...
Дэпутат Альдыс Кушкіс — спагадлівы еўрапейскі палітык і проста добры, душэўны чалавек. Практычна ні адзін зварот да яго з боку беларусаў, якіх лёс занесла ў Бельгію, не застаецца без адказу.
01.02
Прыемны пачатак знаёмства з беларускай мовай...
19 студзеня 2007 года адбылася святочная вечарына першакласнікаў сярэдняй школы № 6 у Гайнаўцы. Калядкі напаміналі аб мінулым Нараджэнні Хрыстовым, а вершыкі падыходзілі да настрою Хрышчэння Гасподняга.
01.02
Поспехі беларускіх ліцэяў у Польшчы...
18 студзеня, у Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы, адбыліся раённыя элімінацыі ХІІІ выпуску Алімпіяды беларускай мовы. Праходзілі яны пад знакам нашаніўскай пары. Белліцэісты ў сваіх пісьмовых працах часта спасылаліся на публікацыі ў “Нашай ніве” і “Нашай долі”. Некаторыя вучні пісалі пра сваю малую айчыну — Беласточчыну.
01.02
Ансамбль “Паазер’е” ў Вроцлаве...
19-22 студзеня 2007 г. пры садзеянні Пасольства Беларусі ў Польшчы ў Вроцлаве адбыўся шэраг канцэртных выступленняў заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля народнай музыкі “Паазер’е”з г. Паставы.