“Мы стваралі сваю Беларусь”
У газеце “Беларус”, што выдаецца ў Амерыцы, выйшла рэцэнзія на кнігу Аляксея Грыцука “Мы стваралі сваю Беларусь”, якую выдала МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”.
09.01
Прынятыя звароты “Аб абвяшчэнні 2008 года, года 90-га юбілею Беларускай Народнай Рэспублікі, – Годам беларускай дзяржаўнасці”.
Учора, 8 студзеня, адбылося пашыранае пасяджэнне сустаршыняў Агульнанацыянальнага аргкамітэту па святкаванні 90-х угодкаў БНР з кіраўнікамі палітычных партый, рухаў і грамадскіх абя’днанняў. Былі прынятыя звароты да беларускага народу і органаў улады Рэспублікі Беларусь “Аб абвяшчэнні 2008 года, года 90-га юбілею Беларускай Народнай Рэспублікі, – Годам беларускай дзяржаўнасці”.
24.01
Збор сродкаў на кнігу Барадуліна
Абвешчаны збор сродкаў на выданне ў серыі “Беларускі кнігазбор” выбраных твораў народнага пісьменніка Беларусі, намінанта на Нобелеўскую прэмію Рыгора Барадуліна. Падтрымаць гэтую кнігу сваім рублём – справа гонару кожнага.
18.01
Да 90-годдзя БНР
Каб адзначыць 90-я ўгодкі БНР ў замежжы як мага урачыста і шырока, былі падрыхтаваныя дапаможныя матэрыялы: узор артыкула ў мясцовую прэсу пра падзею і ўзор зваротаў да афіцыйных асобаў. Матэрыялы прапануе атрымаць ахвотным з беларусаў замежжа Беларуска-амерыканскае задзіночанне.
(8-029) 572-82-92 — Алена Паўлаўна Макоўская, старшыня Рады;
(8-029) 625-83-78 — Ніна Анатольеўна Шыдлоўская, намесніца старшыні Рады.
29.01
У Менску пройдзе тэлемост з Ватыканам
1 сакавіка беларускія каталікі ўпершыню возьмуць удзел у малітоўным тэлемосце Мінск-Ватыкан з удзелам Папы Рымскага Бенедыкта XVI.
Беларусь хоча атрымаць грошы з палякаў
Міністэрства юстыцыі Беларусі рыхтуе зыскі да ўладаў Польшчы. Яны звязаныя са стратамі, якія панёс беларускі бок з-за страйку польскіх мытнікаў.
Беларусь страціла мільёны даляраў
Страты Беларусі ў сувязі з пратэстам польскіх мытнікаў і сітуацыяй на польска-беларускай мяжы сягаюць дзесяткаў мільёнаў даляраў.
28.01
Мінскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі сёння спаўняецца 210 гадоў
210 гадоў назад, 28 студзеня 1798 г., была заснаваная Мінская рыма-каталіцкая дыецэзія. Гэта была адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка каталіцкай царквы ў канцы XVIII – XX стагоддзя.
28.01
У Беларусі баяцца прадаваць кнігі Васіля Быкава
Прэзентацыя збору твораў Васіля Быкава на рускай і беларускай мовах стане цэнтральнай падзеяй першага дня працы расійскай экспазіцыі на Мінскім міжнародным кніжным кірмашы.
28.01
“Бардаўская восень” набыла свой працяг
“Бардаўская зіма” – імпрэза пад такой назвай мае распачацца ў суботу ўвечары на сядзібе Партыі БНФ. На ёй выступяць лаўрэаты і ўдзельнікі фестывалю “Бардаўская восень” – самага буйнога фэсту ў гэтым кірунку, што праводзіцца штогод у польскім Бельску-Падляскім.
28.01
Чыноўнік адмовіўся прыняць подпісы грамадзян супраць АЭС
Старшыня Горацкага райвыканкаму Міхаіл Анікееў адмовіўся прыняць у актывістаў антыядзернай групы подпісы пяцісот жыхароў раёну супраць будаўніцтва атамнай электрастанцыі.
25.01
Продкі Уладзіміра Высоцкага жылі ў Беларусі
Сёння споўнілася б 70 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Высоцкага (1938 - 1980), знакамітага акцёра, паэта, выканаўцы ўласных песень. Ён нарадзіўся ў Маскве, аднак продкі Высоцкага жылі ў Беларусі.
25.01
Брыль і Сапега нарэшце прапісаліся на менскіх вуліцах
Міністэрства юстыцыі зацвердзіла рашэнне Мінскага гарсавета па прысваенні новым вуліцам сталіцы імёнаў народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля і канцлера Вялікага княства Літоўскага Льва Сапегі.
25.01
Беларускія візы патаннелі
Беларусь у аднабаковым парадку знізіла кошт віз для грамадзян Літвы, Латвіі, Эстоніі і Польшчы. Пра гэта паведаміў журналістам прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Папоў.
25.01
Пасля пашырэння Шэнгену перамяшчэнняў праз мяжу Беларусі стала меней
Пасля ўступлення суседніх краін у Шэнгенскую зону колькасць перамяшчэнняў фізічных асоб праз дзяржаўную мяжу Беларусі паменшылася, а грузаў — павялічылася. Пра гэта 24 студзеня паведаміў журналістам старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Аляксандр Шпілеўскі.
25.01
У Мінску выкрываюць адміністратараў камп’ютэрных сетак
У Мінску зацверджаная праграма ліквідацыі незаконна пабудаваных камп'ютэрных сетак у жылым сектару. Да 1 красавіка будуць вылічаны адміністратары найбольш буйных незаконных сетак. А ў маі пачнецца іх дэмантаж.
25.01
У Мінску маліліся за адзінства хрысціян
У архікафедральным касцёле імя найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску адбылася экуменічная малітва за адзінства хрысціян.
Выйшаў на волю Зміцер Дашкевіч
23 студзеня са Шклоўскай калоніі вызвалілі палітвязня Змітра Дашкевіча. Навіна пра вызваленне для яго была поўная нечаканасцю.
24.01
У Беларусі з’явілася прэмія імя Францішка Аляхновіча
У Беларусі з’явілася прэмія імя Францішка Аляхновіча. Прэмія заснавана Грамадскім аб’яднаньнем “Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры” і прызначаецца за ўнёсак у справу ўвекавечання памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў грамадскім актывістам, дзеячам культуры і мастацтва, гісторыкам, краязнаўцам, літаратарам і журналістам.
24.01
Песні Акуліна выйшлі на CD
2 лютага адбудзецца прэзентацыя альбому Эдуарда Акуліна “Песні залатой Крывіі”, перавыдадзенага на кампакт-дыску.
23.01
Выстава “Жодзінцы”
6 лютага а 18-й гадзіне ў Мастацкай галерэі Беларускага Саюза мастакоў (Менск, вул. Казлова, 3) адбудзецца літаратурна-мастацкая імпрэза і адкрыццё выстаўкі “Жодзінцы”.
23.01
“Прэм’ер Тузін-2007” – першы рэліз году
Песеннай справаздачай мінулага 2007 г. стала чарговая складанка музычнага партала “Прэм'ер Тузін-2007”, з’яўленне якой у продажу чакаецца ўжо пры канцы студзеня.
23.01
Экуменічная малітва ў Мінскай архікафедры
Падчас тыдня малітваў за адзінства хрысціян 24 студзеня ў мінскім архікафедральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца экуменічная малітва з удзелам прадстаўнікоў розных хрысціянскіх канфесій Беларусі.
23.01
У Беларусі стартавала Антыядзерная кампанія
Мэта антыядзерная кампаніі – прадухіліць будаўніцтва АЭС у Беларусі. Першы крок, які зроблены, – адкрыццё афіцыйнага сайта кампаніі atomby.net. Цяпер каардынатары праекта рыхтуюцца да правядзення канкрэтных акцый.
Маўглі загаворыць па-беларуску
У Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача пачаліся рэпетыцыі спектакля “Маўглі” па матывах “Кнігі джунгляў” Кіплінга. Тэкст перавяла на беларускую мову Жана Лашкевіч.
22.01
Андрэй Хадановіч “Бэрлібры”
У вялікай залі Дома літаратара (вул. Фрунзэ, 5) у рамках паэтычна-музычнай акцыі “Мэдыюм” 7 лютага адбудзецца прэзентацыі новай кнігі Андрэя Хадановіча “Бэрлібры”.
Беларусь – адзіная краіна ў свеце, дзе за перадрук карыкатур на прарока Мухамеда асудзілі журналіста
Карыкатуры на прарока Мухамеда былі апублікаваныя ў дацкай газеце “Юлландс-Постэн” 30 верасня 2005 г. Публікацыі выклікалі хвалю масавых маніфестацый пратэсту ў арабскім свеце. У шэрагу краін быў абвешчаны байкот дацкім таварам, праходзілі дэманстрацыі пратэсту. Але ў ніводнай краіне журналіста не арыштавалі за перадрук карыкатур. Толькі ў Беларусі былога намесніка рэдактара газеты “Згода” Аляксандра Здвіжкова асудзілі на тры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.
21.01
Шагал у паштовых марках
У Мінску ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры адкрылася філатэлістычная выстава “Марк Шагал. Штрыхі біяграфіі і творчасці”.
21.01
Мітынг прадпрымальнікаў разагналі
У трэці раз за гэтую зіму індывідуальныя прадпрымальнікі сабраліся ў цэнтры Мінска на мітынг пратэсту. Прычына ўсё тая ж Указа прэзідэнта Беларусі №760, які забараняе ІП наймаць працаўнікоў. Перамоваў з чыноўнікамі на гэты раз не было, а акцыя завяршылася разгонам і затрыманнямі.
21.01
“У мяне цяпер такое адчуванне, што я згублены чалавек”
У суботу прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч правёў першы дзень у родным Ваўкавыску. 18 студзеня яму замянілі зняволенне на папраўчыя работы па месцы жыхарства, і ён змог вярнуцца дахаты.
18.01
Мінюст вырашыў не ліквідоўваць “Перспектыву”
Міністэрства юстыцыі адклікала з Вярхоўнага суда пазоў аб ліквідацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Перспектыва”. Інфармацыя пра гэта размешчана на сайце міністэрства.
18.01
Ветэранам і афганцам вярнулі льготы на праезд
Гэта адбылося дзякуючы міжурадаваму пагадненню, якое ў 1993 г. у Маскве падпісаў Вячаслаў Кебіч. Пагадненне аказалася больш значным за закон аб ільготах, і цяпер ветэранам і афганцам ізноў можна ездзіць бясплатна на гарадскім, прыгарадным і нават чыгуначным транспарце.
У 2007 г. па-беларуску выйшла 7,6 % кніг, выпушчаных у краіне
На 15% у параўнанні з 2006 г. павялічылася колькасць найменняў кніг на беларускай мове, выданых у Беларусі ў 2007 г.. Пра гэта 17 студзеня паведаміў журналістам намеснік міністра інфармацыі Ігар Лапцёнак.
18.01
Мэла Гібсана і Клінта Іствуда пераклалі на беларускую мову
Нядаўна ў продажы з’явіліся тры новыя фільма на DVD, якія могуць падацца цікавымі не толькі аматарам беларускамоўнага відэа, але і аматарам беларускіх музычных гуртоў. Размова вядзецца пра фільмы “Aпакаліпсыс” Мэла Гібсана, “Лісты з Івадзімы” Клінта Іствуда ды “Тлум” Алехандра Ганзалеса Ін’ярыту.
17.01
Прысуд журналісту Здзвіжкову вынесуць 18 студзеня
У пятніцу, 18 студзеня, у Мінскім гарадскім судзе будзе вынесены прысуд па справе журналіста Аляксандра Здзвіжкова. Нагадаем, суд закрыты для прэсы. Здзвіжкова абвінавачваюць у распальванні рэлігійнай варажнечы.
“Роўна/Ровно” ў Мінску
16 студзеня ў Мінску прайшла прэзентацыя беларускага перакладу кнігі вядомага ўкраінскага пісьменніка Аляксандра Ірванца “Роўна/Ровно”. У рамане-антыўтопіі апавядаецца пра звычайны ўкраінскі горад Роўна, які падзелены на дзве часткі: уласна ўкраінскую і прасавецкую, якая належыць Сацыялістычнай рэспубліцы Украіне. На жаль, сам пісьменнік на мінскую прэзентацыю сваёй кнігі не прыехаў – ён захварэў.
17.01
Выйшаў “Беларускі праваслаўны каляндар на 2008 год”
Свет пабачыў “Беларускі Праваслаўны Каляндар на 2008 год”, падрыхтаваны Брацтвам у гонар Віленскіх мучанікаў і выдавецтвам Свята-Петра-Паўлаўскага сабора Мінска.
“Заслаўе-2008” будзе прысвечана 200-годдзю Дуніна-Марцінкевіча
Восьмы музычны фэст “Заслаўе-2008” пройдзе ад 31 студзеня да 1 лютага. Сёлета свята прысвечана 200-м угодкам ад дня нараджэння вядомага беларускага паэта і драматурга Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.
16.01
Выстава шведскай графікі “Праз традыцыю ў будучыню”
Аддзяленне Пасольства Швецыі ў Мінску пры падтрымцы Шведскага Інстытута, праводзяць з 18 студзеня па 2 сакавіка 2008 г. у Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі (Гродна, вул. Замкавая, 20) выставу Шведскай графікі “Праз традыцыю ў будучыню”. Адкрыццё выставы адбудзецца 18 студзеня ў 16.00.
Беларускія ўлады абавязаліся шанаваць родную мову
Беларусь стала 17-ай краінай у свеце, што далучылася да міжнароднай канвенцыі ЮНЕСКА “Аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны”. Такім чынам дзяржава ўзяла на сябе абавязкі па захаванню не толькі фальклору ды абрадаў, але і беларускай мовы.
16.01
Прадпрымальнікі выйдуць на вуліцы 21 студзеня а 12 гадзіне
21 студзеня а 12 гадзіне прадпрымальнікі зноў выйдуць на Кастрычніцкую плошчу. Гэтым разам яны маюць намер пратэставаць не толькі супраць дыскрымінацыйнага ўказу №760, але і ў адказ на неапраўдана жорсткую рэакцыю ўлад на акцыю пратэсту 10 студзеня.
16.01
У Беларусі будуць будаваць АЭС
Пра гэта паведамілі ў прэсавай службе Аляксандра Лукашэнкі. Канчатковае рашэнне было прынятае па выніках абмеркавання на паседжанні Рады бяспекі 15 студзеня.
15.01
“Малады Фронт” падаў заяўку на акцыю 14 лютага
14 студзеня незарэгістраваны ў Беларусі “Малады Фронт” падаў афіцыйную заяву ў Мінгарвыканкам з просьбай дазволіць святкаванне Дня Любові. Акцыя павінна пачацца ў 18.00 на плошчы Свабоды.
15.01
Пацыенты сухотнага шпіталя ў Наваельні прыпынілі галадоўку пратэсту
150 хворых на сухоты патрабавалі паляпшэння ўмоваў утрымання ў медычнай установе. Пацыенты скардзіліся на недахоп лекаў, адсутнасць гарачай вады, холад і вільготнасць у памяшканнях. Па словах Сяргея Вароніна, які знаходзіцца на лячэнні ў шпіталі, спыніць галадоўку прыйшлося перш за ўсё таму, што доўгатэрміновая галадоўка можа адмоўна паўплываць на стан здароўя хворых.
14.01
Пацыенты туберкулёзнага шпіталя абвясцілі галадоўку
Пацыенты Рэспубліканскага туберкулёзнага шпіталя ў пасёлку Наваельня Дзятлаўскага раёну Гарадзенскай вобласці просяць дапамогі. Яны знаходзяцца ў жахлівых умовах. Кіраўніцтва шпіталя адмаўляецца размаўляць. Сёння цэлы шпіталь адмовіўся ад прыняцця ежы.
“DEMYC” у гасцях ў Мінску
У Мінску знаходзіцца дэлегацыя міжнароднай грамадскай арганізацыі “DEMYC” — “Дэмакратычная моладзевая супольнасць Еўропы”. На сустрэчы з журналістамі маладыя еўрапейскія актывісты заявілі пра салідарнасць з беларускім насельніцтвам, а перш за ўсё з беларускай моладдзю.
11.01
Зіма завершыцца “Рок-каранацыяй”
2007 г. падараваў нямала яркіх музычных рэлізаў і адкрыццяў. Цягам году па ўсёй краіне выйшла ля шасці дзесяткаў альбомаў рок-выканаўцаў – для нашай культурнай прасторы гэта нямала. Падсумаваць усё і ўзнагародзіць найлепшых – такая задача ў штогадовай цырымоніі “Рок?Каранацыя”, якую ладзяць прадзюсер Юры Цыбін ды інтэрнэт-партал “Тузін Гітоў”.
11.01
Па радзівілаўскіх лёхах пойдуць экскурсіі
Дадатковыя звесткі пра жыццё Радзівілаў былі сабраныя ў 2007 г. у часе рэалізацыі праекту па складанні базы гістарычных звестак пра Нясвіжскі замак. Пра гэта карэспандэнту паведаміў кіраўнік праекту, старшы навуковы супрацоўнік Інстытуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Андрэй Мяцельскі.
Фінькевіча рыхтуюць да этапу
Самы малады беларускі палітвязень Артур Фінькевіч ад 26 снежня знаходзіцца ў камеры №1 Магілёўскай следчай турмы. Адбылося тое, чаго больш за ўсё баяліся праваабаронцы – хлопца перавялі ў камеру-“асуджанку”, дзе чакаюць этапавання ў калонію.
Калядная атака на Tut.by
Дзесяткі тысяч беларусаў і тысячы прапрыемстваў пацярпелі ў выніку найбуйнейшай у гісторыі краіны хакерскай атакі.
10.01
“Камуналка” падаражэе мінімум на 20 даляраў
Урад абяцае ўтрымаць у 2008 г. рост жыллёва-камунальных тарыфаў у межах пяці даляраў. Аднак, як лічаць незалежныя эканамісты, гэтае абяцанне наўрад ці атрымаецца выканаць, улічваючы падаражанне імпартуемых энергарэсурсаў.
09.01
Прадпрымальнікі рыхтуюцца на плошчу
Індывідуальныя прадпрымальнікі рыхтуюцца да новых пратэстаў супраць прэзідэнцкага ўказу № 760. Лідэры прадпрымальніцкага руху заявілі пра намер выйсці на Кастрычніцкую плошчу ў Мінску 10 студзеня а 12-й гадзіне.
Міністэрства юстыцыі настойвае на ліквідацыі партыі камуністаў
Міністэрства юстыцыі падало пазоў у Вярхоўны суд аб ліквідацыі Партыі камуністаў беларускай. У пазове адзначаецца, што нават пасля пісьмовых папярэджанняў, камуністы працягвалі парушаць заканадаўства.
Дзеці Шрэка пачалі размаўляць па-беларуску
У пачатку студзеня будзе прэзентаваная трэцяя беларуская частка мультыплікацыйнай эпапеі пра самага вядомага ў свеце людажэра — Шрэка. Дзякуючы “хуліганству з беларускімі тэкстамі і перакладамі” школа Worrestershire стала нагадваць Ліцэй БДУ, яго вучаніцы скандуюць “Верым! Можам! Пераможам!” ды абмяркоўваюць размеркаванне ў Крупкі, а з вуснаў герояў гучаць вядомыя цытаты беларускіх дзячаў.
04.01
Рэйтынг Лукашэнкі падае
Зарэгістраваны ў Літве Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў апублікаваў дадзеныя новага сацыялагічнага апытання. З яго вынікае, што цягам мінулага году рэйтынг кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі значна знізіўся.
03.01
У Мінюсце не ўмеюць лічыць да шэсці?
Лідэр Партыі камуністаў беларускай Сяргей Калякін рыхтуе адкрыты ліст у Міністэрства юстыцыі. Прычынай гэтаму стала заява міністра Віктара Галаванава. Нагадаем, напярэдадні ён паведаміў, што Мінюст мае намер накіраваць у Вярхоўны суд пазоў аб ліквідацыі Партыі камуністаў.
03.01
Прадпрымальнікі не выйшлі на рынкі
Нягледзячы на звычайны рэжым працы, 2 студзеня больш як 90% прадпрымальнікаў не адкрылі свае гандлёвыя кропкі. У Мінску на рынках у Ждановічах, Малінаўцы, “Экспобеле” працавалі толькі адзінкі. Такая сітуацыя назіралася па ўсёй рэспубліцы. Такім чынам прадпрымальнікі страйкуюць супраць указу № 760.
29.01
У польскіх школах – сто дзён беларускай мовы
У польскіх гарадках Бельску Падляскім і Гайнаўцы прайшлі ўрачыстыя вечары выпускнікоў агульнаадукацыйных ліцэяў з дадатковым навучаннем беларускай мовы.
29.01
Туск агітуе Пуціна, як лепей абысціся без Беларусі
Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск прапануе Расіі альтэрнатыву Паўночнаму газаправоду — трубаправод “Амбэр”. Праект, які польскі прэм’ер прадставіць Уладзіміру Пуціну падчас візіту ў Маскву, прадугледжвае пабудову трубы да Нямеччыны праз Латвію, Эстонію, Літву ды Польшчу. Туск хоча пераканаць Крэмль у немэтазгоднасці трубы па дне Балтыйскага мора. Наземны варыянт на палову таннейшы, бяспечны і не пагражае экалогіі Балтыкі — сцвярджаюць у Міністэрстве эканомікі Польшчы.
Польскія памежнікі не будуць ужываць санкцыі за пратэрмінаваныя візы
Польскія памежнікі не будуць ужываць санкцый да кіроўцаў, якія вымушаны суткамі стаяць на ўсходняй мяжы і ў якіх з-за гэтага пратэрмінаваліся візы. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Памежнай варты Польшчы капітан Яцэк Соньта.
29.01
Вечная памяць змагару!
Студэнцкае аб’яднанне Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту распачынае асветніцкую кампанію “Вечная памяць змагару”, прысвечаную 170-годдзю нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага.
29.01
Брусель вітае вызваленне беларускіх палітвязняў
Еўразвяз задаволены датэрміновым вызваленнем трох беларускіх палітвязняў. “Мы спадзяёмся, што гэтак жа хутка будуць вызваленыя іншыя палітзняволеныя”, – заявіла камісар знешніх сувязяў і еўрапейскай палітыкі суседства Беніта Ферэра-Вальднер.
Конкурс эсэ для старшакласнікаў “Абяры сваю будучыню”
Вышэйшая школа камерцыі і права імя Лазарскага ў Варшаве, ВШЛ (Wyzszа Szkolа Handlu i Prawa im. Ryszarda Lazarskiego, WSHiP; Lazarski School of Commerce and Law, LSC) праводзіць конкурс эсэ для вучняў. У конкурсе могуць браць удзел вучні старэйшых класаў агульнаадукацыйных школаў, ліцэяў, гімназіяў і іншых навучальных установаў, што даюць поўную сярэднюю адукацыю, у тым ліку з Беларусі.
Паралізаваная праца пунктаў пропуска на беларуска-польскай мяжы
З раніцы 25 студзеня страйкуюць польскія мытнікі. Беларусам не рэкамендуюць ехаць у Польшчу, а палякам – у Беларусь. Пакуль надзейна працуе толькі чыгуначны транспарт. Дзяржаўны памежны камітэт прагназуе, што да вечара на беларуска-польскай мяжы могуць утварыцца вялізныя чэргі.
25.01
“Наша Ніва” ў ЗША і Канадзе
Юрась Зянковіч у сваім “ЖЧ” просіць адгукнуцца ўсіх беларусаў з ЗША і Канады, хто хочуць падпісвацца на “Нашу Ніву”. Па ягоных словах ён атрымаў дазвол ад рэдактара газеты Андрэя Дынько, каб друкаваць газету у ЗША, а таксама пастаўляць яе нумары у фармаце PDF.
25.01
“Я прадстаўнік нацыянальнай меншасці – я паляк?”
Мы зноў вяртаемся да грамадскай акцыі “Я прадстаўнік нацыянальнай меншасці – я паляк”. Акцыя, якая пачалася на пачатку студзеня, праводзіцца з мэтаю паказаць, што ў Польшчы жывуць прадстаўнікі нацыянальных і этнічных меншасцяў. Ініцыятарам кампаніі выступіла габрэйская супольнасць. А вось частка беларусаў Польшчы акцыю не падтрымала.
ПАРЕ: Лукашэнка не хоча мець з намі нічога агульнага
Новы старшыня Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы Луіс Марыя Дэ Пуч заявіў, што ПАРЕ гатовая зрабіць крокі насустрач беларускі ўладам. На яго думку, ізаляцыя Беларусі “вельмі замінае” як самой краіне, так і ПАРЕ. Пры гэтым Луіс Марыя Дэ Пуч дадаў, што “пакуль менавіта Лукашэнка не хоча мець з намі нічога агульнага”.
24.01
Беларуская школа чакае будучых вучняў
З 15 студзеня бягучага года латвійскія школы пачалі прымаць дакументы ад бацькоў будучых першакласнікаў. Апошні тэрмін падачы дакументаў – 1 красавіка. Чакаюць будучых вучняў і ў Рыжскай беларускай асноўнай школе. З гэтае нагоды – некалькі пытанняў да дырэктара Рыжскай беларускай асноўнай школы Ганны Іванэ.
Падкамітэт ПАРЕ па Беларусі ачоліла Сініка Хурскайнэн
22 студзеня быў абраны новы кіраўнік падкамітэту ПАРЕ ў справах Беларусі. Падкамітэт ачоліла Сініка Хурскайнэн – дэпутатка Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы ад Фінляндыі, якая замяніла на гэтай пасадзе эстонскага парламентара Андрэса Хэркеля. Тым часам у Страсбуры завяршылася абмеркаванне сітуацыі ў Беларусі на паседжанні Палітычнага камітэту Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы.
23.01
З пяцігоддзем, “Журавінка”!
25 студзеня ў Вентспілсе (Латвія) ў гарадскім цэнтры культуры ў 18.00 адбудзецца ўрачысты канцэрт гурту беларусаў Латвіі “Журавінка”. Гурт будзе прымаць віншаванні са сваім пяцігоддзем.
23.01
У Еўропе не можа быць месца дыктатуры
21 студзеня прадстаўнікі “IRL” Эера Эленурм і Раўль Лійве перадалі ў консульства Беларусі ў Эстоніі мемарандум ад моладзі партыі з патрабаваннем неадкладнага вызвалення палітвязняў і спынення рэпрэсій у Беларусі.
Персанальная выстава Аляксандра Грыгор’ева
10-га лютага ў 13.00 у Беларускім музеі (401 Atlantyk Ave., Brooklyn, N.Y.) адбудзецца адкрыццё выставы беларускага мастака Аляксандра Грыгор’ева.
22.01
Вайцюшкевіч заспявае ў Японіі
У лютым-сакавіку вядомы беларускі музыка Зміцер Вайцюшкевіч дасць некалькі канцэртаў у Японіі.
Календары газеты “Наша Ніва”
У ЗША з’явілася магчымасць набыць календары з беларускімі краявідамі газеты “Наша Ніва”.
21.01
Мікалай Халезін: “Мы застаемся беларускім “Свабодным тэатрам” і ніякім іншым”
Адыграўшы дзевяць спектакляў на працягу 10 дзён, 20 студзеня беларускі “Свабодны тэатр” завяршае нью-ёркскую частку амерыканскага турнэ. Далей трупа накіруецца ў Лос-Анжэлес, дзе “Свабодны тэатр” прыме ўдзел у тэатральным сімпозіуме і пакажа спектакль “Пакаленне Jeans”.
21.01
Рэканструкцыя манастыра ў Супраслі працягнецца
Паўтара мільёна злотых з бюджэту Польшчы прызначаныя на ахову гістарычных помнікаў у праваслаўным комплексе ў Супраслі, што на Беласточчыне.
21.01
Беларусь прымуць у Раду Еўропы толькі пасля дэмакратычных рэформ
“Мы чакаем, калі ў Беларусі будуць створаныя неабходныя ўмовы для таго, каб краіна магла стаць паўнавартасным сябрам Рады Еўропы”, – заявіў дарадца генеральнага дырэктарата РЕ па пытаннях дэмакратыі і палітыкі Майкл Інгледаў, адкрываючы 18 студзеня ў Вільні першую сесію Усходнееўрапейскай школы палітычных навук пры Радзе Еўропы.
21.01
Польшча жадае палепшыць якасць палітычных адносінаў з Беларуссю
Польшча жадае палепшыць якасць палітычных адносінаў з Беларуссю. Такая заява прагучала з вуснаў міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага падчас сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом РБ у Польшчы Паўлам Латушкам.
21.01
Каляды ў Санкт-Пецярбургу
Беларусы Пецярбургу разам сустрэлі Каляды, сабраўшыся ў зноў адкрытай Бібліятэцы нацыянальных літаратур.
21.01
У Польшчы грала беларуская дуда
19 студзеня жыхары Гултовы, а 20 студзеня Палаева непадалёк ад горада Познань мелі шанец пачуць, як гучыць аўтэнтычная беларуская дуда. Для іх прагучаў канцэрт у выкананні фальклорнага гурту “Кудзьмень”.
21.01
Брытанія нядрэнна прымае беларускага цыгана
Беларускі цыган з Віцебску Вальдэмар Калінін 17 гадоў таму з’ехаў працаваць і жыць у Лондан. За гэты час сп. Вальдэмар паспеў перакласці Біблію на цыганскую мову, атрымаць прэстыжную прэмію Хірасімы, стаць скарбнікам беларускай дыяспары ў Брытаніі, аб’ехаць палову свету. Літаральна тыдзень таму Вальдэмара Калініна пераабралі на ганаровую пасаду віцэ-прэзідэнта Рады цыганоў Брытаніі.
У Кангрэсе ЗША абмяркоўваюць сітуацыю ў Беларусі
Кіраўнік Хельсінкскай камісіі ЗША, кангрэсмен Элсі Гасцінгс падвергнуў жорсткай крытыцы сітуацыю ў Беларусі, выступаючы 15 студзеня ў Кангрэсе ЗША. Палітык паведаміў пра факты парушэння правоў чалавека ў Беларусі, арышты лідэраў апазіцыі, разгон мірных дэманстрацый і інш.
17.01
Неіснуючая Еўропа
14 студзеня ў Рускай галерэі ў Вільні прайшло адкрыццё фотавыставы “Неіснуючая Еўропа”. На выставе прадстаўлены працы студэнтаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.
17.01
Дзень салідарнасці
Дзень салідарнасці з Беларуссю прайшоў 16 студзеня ў шэрагу краінаў па ўсім свеце.
16.01
Акцыя “Памяць дзеля салідарнасці” ў Вільні
13 студзеня студэнцкае аб’яднанне Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту правяло ў цэнтры Вільні акцыю з нагоды Дня абаронцаў незалежнасці Літвы. На плошчы каля Сейму Літоўскай Рэспублікі былі разгорнутыя беларускія нацыянальныя бел-чырвона-белыя сцягі.
16.01
Беларусь несвабодная краіна
Праваабарончая арганізацыя “Freedom House” прадставіла даклад “Свабода ў свеце” за 2007 г. Паводле ацэнак арганізацыі, колькасць “свабодных краін” склала ў 2007 г. 90 – гэта 47% дзяржаў планеты. Беларусь, Узбекістан і Туркменістан называюцца сярод найбольш “рэпрэсіўных” краін.
CPJ заклікае спыніць пераслед журналістаў у Беларусі
Міжнародная арганізацыя “Камітэт абароны журналістаў” (“The Committee to Protect Journalists” – CPJ) заклікаў ўлады Беларусі спыніць пераслед незалежных журналістаў.
15.01
Беларусь – адна з самых эканамічна несвабодных краін у свеце
Паводле даследавання амерыканскага “Фонду спадчыны” і газеты “The Wall Street Journal”, Беларусь займае адно з апошніх месцаў у свеце па ўзроўні эканамічнай свабоды – 150-ае з 157 магчымых.
14.01
Беларускія часопісы ў Маскве
Як паведамляе прэс-служба беларускай амбасады ў Расіі, у Маскве можна падпісацца на пяць беларускіх выданняў. У падпісцы на недзяржаўныя выданні паабяцала дапамагчы “Беларускае зямляцтва Масквы”.
Амбасада ЗША: Беларусы маюць права на пратэст
Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі асудзіла затрыманні і арышты грамадскіх актывістаў і ўдзельнікаў акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 10 студзеня ў Мінску, а таксама “жорсткае абыходжанне” з імі. Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе, размешчаным на афіцыйным сайце амбасады ЗША.
11.01
Сустрэча беларусаў у Санкт-Пецярбургу
13 снежня ў Расійскай нацыянальнай бібліятэцы беларускія грамадскія арганізацыі Санкт-Пецярбургу правялі літаратурна-музычны вечар “Дзве сястры: Расія і Беларусь”.
11.01
Прагляд фільму “Ісус”
У нядзелю, 13 Студзеня 2008 г. у грамадскай залі Кафедральнага сабору Св. Кірылы Тураўскага адбудзецца прагляд фільму рэжысёра Джона Хэймана “Ісус”.
10.01
Персанальная выстава ў Парыжы Хаіма Суціна
У Парыжы працуе персанальная выстава французскага мастака беларускага паходжання, аднаго з лідэраў экспрэсіянізму Хаіма Суціна.
Зянон Пазьняк наведаў Вільню
5 студзеня 2008 г. у ТБК адбылася вечарына, прысвечаная 90-годдзю абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.
09.01
Нараджэнне Хрыстова ў Польшчы
Частка праваслаўных і грэка-каталіцкіх вернікаў святкавалі 7 студзеня свята Божага Нараджэння. Як гэты дні прайшлі ў Польшчы?
08.01
“Віня-Пых” у Чэхіі
Прэзентацыя беларускага перакладу дзіцячай класікі “WINNIE the POOH” – “Віня-Пых” адбылася ў беларускім клубе ў Празе 26 снежня 2007 г.
3 студзеня споўнілася 50 гадоў Данчыку
Да 50-годдзя Багдана Данчыка, беларускага спявака з Нью-Ёрку, выйшаў спецыяльны выпуск перадачы “Беларускае замежжа” на радыё “Свабода”.
04.01
Калі “Белсат” патрапіць у беларускія кабельныя сеткі?
Тэлеканал “Белсат” ад 1 студзеня пачаў вяшчанне ў кабельнай сетцы польскага горада Гайнаўка. Там жыве шмат этнічных беларусаў, і, пэўна, беларускамоўнае тэлебачанне будзе ім даспадобы. Але ці змогуць беларусы ў Беларусі глядзець “Белсат” без спадарожнікавай антэны? Ці магчыма будзе пабачыць першы незалежны і цалкам беларускамоўны телеканал у звычайных кабельных сетках?