Прызёр “BZ WBK Press Photo” — здымак з Беларусі

У Познані адкрылася фотавыстава здымкаў, якія перамаглі сёлета ў прэстыжным фотаконкурсе “BZ WBK Press Photo”. Трэцяе месца ў катэгорыі “Падзеі” заняў здымак, зроблены падчас сакавіцкіх падзеяў у Мінску Якубам Камінскім.

На здымку – стары мужчына з малым хлопчыкам на шыі, у якога ў руцэ нацыянальны сцяжок, апынуліся ў натоўпе сціснутым двума кардонамі міліцыі.

Патрон конкурсу – аўтарытэтны штодзённік “Rzezcpospolita”, у якім і быў надрукаваны здымак.

Аляксей Дзікавіцкі
Радыё “Свабода”
svaboda.org

‹‹ на галоўную | у архіў