У дзень горада ў Брэсце ўзнялі бел-чырвона-белы сцяг

30 ліпеня ў Брэсце адзначаўся дзень горада. Дзесяткі тысяч берасцейцаў прыйшлі на пляцоўку каля лядовага палаца. Тут на вялікай сцэне павінен быў адбыцца вялікі святочны канцэрт і салют. Актывісты кампаніі “За свабоду” адзначылі дзень горада ўзняццем над натоўпам вялікага бел-чырвона-белага сцяга.

Падчас выступу гурту “Крамбамбуля” над галовамі гледачоў быў расцягнуты бел-чырвона-белы сцяг памерамі 5 на 10 метраў. Шматтысячны натоўп падхапіў сцяг, і ён пачаў блукаць па плошчы перад сцэнай. Натоўп пачаў скандаваць “Жыве Беларусь!”

Сцяг лунаў над Брэстам каля 5 хвілін. Каля 10 супрацоўнікаў міліцыі і АМАПу распіхваючы і штурхаючы людзей з вялікімі намаганнямі выхапіла штандар з натоўпу. Гэта выклікала абурэнне людзей, і міліцыянты, так нікога не затрымаўшы, хутка сышлі.

Паводле charter97.org
‹‹ на галоўную | у архіў