Прапагандысты акупіруюць гарады і вёскі

52 інфармацыйна-прапагандысцкія групы працуюць у Кастрычніцкім раёне Гомельскай вобласці. Аб гэтым гаворыцца ў артыкуле начальніка аддзела ідэалагічнай працы райвыканкама Вольгі Чумаковай “Зыходзячы з патрабаванняў жыцця”, якую апублікавала раённая газета “Чырвоны Кастрычнік” (№ 58 ад 26.07.2006).

Па меркаванні В.Чумаковай, асноўная мэта інфармацыйна-прапагандысцкіх груп –“фармаванне ў насельніцтва разумення і падтрымкі мэт, задач і курсу дзяржаўнай палітыкі… Пры гэтым выкарыстоўваюцца самыя розныя формы — адзіныя дні інфармавання, дні адкрытага ліста, дні сельвыканкамаў, асвятленне тых або іншых пытанняў праз мясцовыя СМІ”. Важная роля ў гэтым працэсе адводзіцца раённай газеце “Чырвоны Кастрычнік”, якая, па меркаванні аўтара артыкула, павінна прымаць удзел у адзіных днях інфармавання насельніцтва. З пачатку года выданне арганізавала 18 “прамых ліній” прадстаўнікоў мясцовай улады з жыхарамі раёна.

“Чырвоны Кастрычнік” — адзіны друкаваны сродак масавай інфармацыі ў Кастрычніцкім раёне. Яго заснавальнікамі з’яўляюцца райвыканкам і раённая рада дэпутатаў.

Паводле charter97.org
‹‹ на галоўную | у архіў