Акцыя салідарнасці з палітзняволенымі

Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька заклікаў беларусаў прыняць удзел у акцыі салідарнасці з палітзняволенымі, якая пачнецца 1 траўня, у 11.00 каля будынку Акадэміі навук у Мінску. Санкцыянаваны ўладамі мітынг пройдзе ў парку Дружбы народаў на плошчы Бангалор. “Мы не можам адчуваць сябе спакойна, пакуль у турмах знаходзяцца палітзняволеныя. Салідарнасць для свабоды – гэта тэма, якая можа аб’яднаць нас усіх”, — заявіў лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі пасля паседжання палітасвету аб’яднаных дэмакратычных сіл.

Нагадаем, што за ўдзел у мірнай акцыі апазіцыі “Чарнобыльскі Шлях”, які адбыўся 26 красавіка ў Мінску, былі арыштаваны лідэр беларускай апазіцыі Аляксандр Мілінкевіч, кіраўнікі дэмакратычных партый Сяргей Калякін, Вінцук Вячорка і Аляксандр Бухвостаў, лідэр “Маладога Фронту” Зміцер Дашкевіч. 26 красавіка супрацоўнікі КДБ выкралі і білі лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзька. Ужо месяц знаходзіцца ў ізалятары былы кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін. 4 траўня ў Мінску пройдуць суды над маладзёвымі лідэрамі Мікітай Сасімам і Артурам Фінькевічам. Спіс палітычных зняволеных увесь час павялічваецца і ўжо складаецца з некалькіх дзесяткаў фамілій.

http://www.charter97.org
‹‹ на галоўную | у архіў