Познань адзначае Чарнобыльскую трагедыю
Сябры Беларускага Культурна-Асветніцкага Цэнтра ў Познані сабраліся ўвечары 26 красавіка, каб сімвалічна адзначыць 20 гадавіну чарнобыльскай трагедыі. Пад помнікам Адама Міцкевіча, ў памяць аб ахвярах атамнага выбуху, былі запаленыя знічы. Пасля сябры ўзгадвалі і дзяліліся сваімі ўспамінамі таго страшнага часу.
Віталь Воранаў
 |