Акцыя салідарнасці ў Бельгіі.
У вечары 26 Красавіка 2006 года Беларускі цэнтр у Бельгіі правёў акцыю на адной з цэнтральных плошчаў Бруселя. У гэты сонечны прыгожы дзень мноства турыстаў і жыхароў сталіцы сталі не толькі сведкамі правядзення акцыі, але і маглі атрымаць інфармацыю ў выглядзе брашур аб Чарнобыльскай катастрофе, аб сітуацыя, якая складаецца ў Беларусі.
Інтарэс еўрапейскага грамадства беларускай праблематыкі расце, аб чым сведчыць вялікая колькасць матэрыялаў у бельгійскай прэсе, што асабліва часта сталі сустракацца пасля выбараў. Гэты інтарэс узмацняецца тым, што Бельгія старшынствуе ў АБСЕ.
Арганізатары акцыі спадзяюцца што такім чынам атрымаецца прыцягнуць больш увагі да беларускага пытання.
Беларускі цэнтр,
Бельгія
 |