Мінюст рэгламентаваў адносіны судоў і прэсы
Міністэрства Юстыцыі зацвердзіла спецыяльную інструкцыю, якая рэгламентуе парадак прадстаўлення СМІ інфармацыі аб дзейнасці судоў.
На днях у Нацыянальным рэестры прававых актаў была зарэгістравана пастанова Мінюсту №21 ад 07.04.2006 г. “Аб парадку прадстаўлення інфармацыі аб дзейнасці агульных судоў РБ для асвятлення ў сродках масавай інфармацыі”.
Як паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў, гэты дакумент больш жорстка рэгламентуе адносіны суддзяў і прэсы і уводзе значна больш абмежаванняў у параўнанні з былымі правіламі, якія выходзілі з закону “Аб друку і іншых СМІ”, закона “Аб судаўпарадкаванні і статусе суддзяў у РБ”, а таксама працэсуальных кодэксаў (ГПК, КПК і г. д.).
У адпаведнасці з новай інструкцыяй, суддзя мае права забараніць паказваць сябе па тэлебачанню і публікаваць свае фатаграфіі “у мэтах забеспячэння сваёй бяспекі і папярэджвання магчымага ўмешвання ў вырашэнне судовых спраў”; можа ў любы момант спыніць фота- і відэа здымкі судовага працэсу, “калі гэта перашкаджае здзяйсненню судавыканання” і г.д.
Суды абавязаны ў выпадках установы фактаў ціску на суд з боку сродкаў масавай інфармацыі альбо спробаў іх здзяйснення” адразу інфармаваць аб гэтым Міністэрства юстыцыі.
Каментар намесніка старшыні АТ “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Андрэя Бастунца: “Інструкцыя Мінюсту датычыцца, у першую чаргу, старшынь судоў, суддзяў і судовых выканаўцаў; рэгламентацыя дзейнасці СМІ ў кампетэнцыю Мінюста не ўваходзіць.
Але нельга не звярнуць увагу, што ускосна гэта пастанова датычыцца і журналістаў. Больш таго: яно складае падмурак для абмежавання дзейнасці СМІ ў судах: напрыклад, пункт 4 гэтай інструкцыі, які датычыцца публікацый сведчання аб судовых працэсах. Нагадаем, што ў законе аб друку ёсць забарона на публікацыі без дазволу суддзі матэрыялаў не завершаных удовых спаў, а ў інструкцыі Мінюсту размова ідзе аб інфармацыі — паняцці значна больш шырокім”.
http://news.tut.by
|