Пражыць на 162 тысячы рублёў
Саўмін зацвердзіў новы бюджэт пражытачнага мінімуму, які будзе дзейнічаць з 1 траўня па 31 чэрвеня 2006 года. Аб гэтым паведаміла прэс-служба урада. Адпаведнае рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Савету міністраў № 545 ад 24 красавіка 2006 года.
Бюджэт пражытачнага мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва складзе 162 тыс. 500 рублёў. Для працаздольнага насельніцтва велічыня зацверджана ў памеры 179 тыс. 470 рублёў, для пенсіянераў — 143 тыс. 870 рублёў, для студэнтаў — 171 тыс. 10 рублёў, для дзяцей ва узросце ад 3 да 16 год — 188 тыс. 690 рублёў, для дзяцей ва ўзросце да 3 год — 137 тыс. 510 рублёў.
Новы БПМ на 2,8% больш таго, што дзейнічаў з 1 лютага па 30 красавіка 2006 года. На гэту велічыню ўзрастуць памеры дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей. Будуць адпаведна павялічаныя памеры сацыяльных пенсіяў, а таксама надбаўкі, усталяваныя да пенсій асобным катэгорыям пенсіянераў.
Адпаведна закону “Аб пражытачным мінімуме ў Рэспублікі Беларусь” дадзены сацыяльны нарматыў штоквартальна зацвярджаецца ўрадам у коштах апошняга месяца кожнага квартала. Ён прызначаны для аналізу і прагназавання ўзроўню жыцця насельніцтва, аказанні дзяржаўнай сацыяльнай дапамогі малазабяспечаным грамадзянам (сем’ям), абгрунтаванні мінімальных дзяржаўных сацыяльна-працоўных гарантый. БПМ выкарыстоўваецца для ацэнкі ўзроўню прыбыткаў насельніцтва, памераў аплаты працы, пенсій, дапамог і іншых сацыяльных выплат, азначанага ўзроўню і маштабаў малазабяспечанасці.
У пражытачны мінімум для розных сацыяльна-дэмаграфічных груп насельніцтва уваходзяць наступныя віды матэрыяльнага дабра і паслуг: прадукты харчавання, адзенне, бялізна, абутак, рэчы агульнасямейнага карыстання, лекі, рэчы санітарыі і гігіены, а таксама жыллёва-камунальныя, транспартныя і бытавыя паслугі, паслугі дзіцячых дашкольных устаноў.
Канкрэтнае напаўненне кожнага ўказанага віду дабра і паслуг акрэсліваецца на асновах нормаў ужывання, распрацаваных навукоўцамі і спецыялістамі адпаведных міністэрстваў і іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання з удзелам аб’яднанняў наймальнікаў і прафсаюзаў.
БелаПАН |