Клубныя навіны

"Паніхіда па Курту Кабэйну"

28 красавіка ў клубе “Рэактар” адбудзецца фэст “Паніхіда па Курту Кабэйну” прысвечаны гурту “NIRVANA”. Удзельнічаюць: “КРОК”, “КАРАВАН”, “ГОЛАЯ МАНАШКА”, “LUCKY MISTAKE”, “HAIR PEACE SALON” і інш. Пачатак 17:00.

Кошт квіткоў: 9500 (танцпляц), 12000 (столік). Першыя 500 чалавек, хто набудзе квіткі папярэдне, атрымаюць у падарунак кампакт-дыск! Папярэдні продаж — пераход Я.Коласа. Даведкі: 6490888, 7662425.

4 траўня Дударскі фэст

4 мая ў клубе “Рэактар” адбудзецца “Дударскі фэст”. У праграме выступ лепшых і новых беларускіх дудароў: Тодара Кашкурэвіча, гуртоў "Стары Ольса", "Літвін троль", "Келіх кола", "Вайдэлот", "Ліцьвінскі хмель" і шмат іншых. У праграме таксама сярэднявечныя танцы, конкурсы і шмат іншага.

Пачатак 18:00. Кошт 8000 (танцпляц), 12 000 (столік+кампакт-дыск ў падарунак). Даведкі па тэл. 649-08-88, 766-24-25

У Беларусі імкліва набірае вагу рух па адраджэнню аднаго з самых старажытных і містычных беларускіх інструментаў – дуды. Цікавасць да дуды кола майстроў і музыкаў ініцыявала правядзенне ў 1992 і 1993 гадах І-га і ІІ-га міжнародных “Балтыйскіх дударскіх фэстаў”. Канцэрты і мерапрыемствы дударскіх фэстаў выклікалі рэзананс сярод шырокага кола этнографаў, фалькларыстаў, гісторыкаў і шматлікіх аматараў. Ініцыятарамі і арганізатарамі І-га і ІІ-га дударскіх фэстаў былі Цэнтр “Крыўя”, фірма “Ваўкалака” і Фонд развіцця традыцыйнай этнічнай культуры.

Прайшло 13 гадоў пасля апошняга дударскага фэсту. За гэты час вырасла новая генерацыя майстроў і музыкаў. Стыхійна ў парках Мінска адбываюцца сустрэчы дудароў, дзе гучаць адначасова 4-5 беларускіх дудаў і праходзяць імправізаваныя конкурсы-спаборніцтвы.

Прыйшоў час адрадзіць дударскія фэсты – штогод ладзіць вялікую сустрэчу музыкаў і аматараў дуды. Абмен вопытам музыкантаў, спатканні майстроў і даследчыкаў фальклора, дэманстрацыя інструментаў і манеры грання, нязмушаная атмасфера клуба і магчымасць параўнаць інструменты розных краінаў – усё гэта дазволіць аднавіць ідэі дударскіх фэстаў. Удзел у фэсце дудаў розных краін дазволіць асэнсаваць месца традыцыйнай беларускай дударскай культуры, адметнасць беларускай дударскай традыцыі ў агульнаеўрапейскім кантэксце і балтыйскім культурным рэгіёне.

4 мая ў клубе “Рэактар” адбудзецца новае спатканне беларускіх дудароў. Гэта працяг справы дударскага адраджэння і спроба вярнуць Дударскія фэсты ў беларускае грамадства. 4 мая 2006 г., пасля 13 гадовага перапынку, адбудзецца фэст, які ставіць на мэце ў далейшай перспектыве адрадзіць канцэпцыю “Балтыцкіх” (балтыйскіх) дударскіх фэстаў, якія падкрэслівалі многія ідэнтычныя рысы беларускай, літоўскай і латышскай традыцыйных інструментальных культур.

Беларускія, галісійскія, шатландскія і латышскія дуды. Лепшыя і новыя беларускія дудары і гурты – Тодар Кашкурэвіч, “Стары Ольса”, “Літвін троль”, “Келіх кола”, “Вайдэлот”, “Ліцьвінскі хмель” і шмат інш. Фестываль падзелены на тры часткі: Неа-фольк, Беларуская Традыцыя і Медыеваль. Адпаведна гэтаму падзелены і ўдзельнікі, якія прадставяць слухачам тры розныя погляды на дударскую музыку. Пры ўсіх магчымых трактоўках, прыярытэтным з’яўляецца для фестывалю дударская музычная традыцыя Беларусі і краін Балтыі.

Метал-фэст

19 мая ў клубе “Рэактар” адбудзецца метал-фэст з удзелам гуртоў: “ASGUARD”, “КАМАЕДЗІЦА”, “DIALECTIC SOUL”, “SVARGА” (Масква), “IMPRUDENCE”, “ZNICH”, “SERDCE” і інш.

Пачатак 18:00. Кошт квіткоў 10 000 (танцпляц), 14 000 (столік+кампакт-дыск ў падарунак). Даведкі па тэл. 6490888, 7662425

‹‹ на галоўную | у архіў