Сайт для беларускамоўных дзетак і бацькоў

У павуціне інтэрнэту, на радасць свядомым карыстальнікам, з’яўляецца ўсё больш беларускамоўных сайтаў! Нядаўна быў запушчаны цудоўны праект “Нашыя дзеткі”, арганізаваны “групай ініцыятыўных мамашак”.

Сайт цалкам беларускамоўны, і прысвечаны выхаванню дзіця беларускай сям’ёй у Беларусі. Як заўважае аўтарка сайту, то за мяжой быць беларусам прасцей, чым у Беларусі.

На сайце сабрана інфармацыя, якая можа дапамагчы ў выхаванні дзетак. Напрыклад, такія тэмы, як: цяжарнасьць і роды, спеў-развівалка для самых маленькіх, калыханкі, дзеці — “вундэркінды” сучаснага ці самыя звычайныя дарослыя будучыні, школа, сямейныя стасункі, кар’ера, хатняя гаспадарка, мова, кніжны куток, гульні для дзяцей, “купляй беларускае”, як пайсці ў садок? І шмат іншага.

Для абмеркавання пытанняў, на якія маці не можа знайсці адказ на электронных старонках, ёсць форум.

У прадмове аўтарка сайту напісала: “Мне бы не хацелася, каб людзі, якія будуць наведваць гэты сайт, былі адабраныя па моўным прынцыпе. Усе мы родам з СССР, амаль усе вучылі беларускую мову як другасную. Што зробіш — так была пабудаваная сістэма выхавання. Некаторыя не здолелі пазбавіцца гэтага “моўнага калецтва”, але ўсё ж жадаюць, каб іх дзеці размаўлялі па-беларуску, ці хаця б маглі размаўляць. Некаторыя наадварот размаўляюць па-беларуску, але выхоўваюць дзетак па-руску, бо лічаць што ім так лепей. Усе мы розныя. Давайце сябраваць :)”

Для сяброўства зазірніце па гэтай спасылкі: http://dzietki.staronki.com/
Напісаць аўтарам праекту можа на адрас dzietki@gmail.com

Інфармацыйны цэнтар МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
‹‹ на галоўную | у архіў