Тыдзень Беларускай культуры ў Іркуцкай вобласці з 23 траўня па 3 чэрвеня 2006 г.

31 траўня Дзень народзінаў Рэгіянальнай грамадскай арганізацыі “Іркуцкае Таварыства Беларускай культуры імя Яна Чэрскага” (ІТБК). Ім спаўняецца 10 год.

Гэта, безумоўна, вельмі сур’ёзны перыяд і вялікі паказчык нашай энергіі і дзейнасці. За гэты час зроблена вялікая праца, праведзены шэраг мерапрыемстваў, прыцягнуты шмат людзей.

На сённяшні дзень сябрамі ІТБК з’яўляюцца больш за 500 чалавек, жыхароў Іркуцкай вобласці. Аднак значна больш людзей аб’ядноўваюцца падчас правядзення мерапрыемстваў нашага Таварыства.

Цікавай і значнай традыцыяй стала правядзенне напрыканцы траўня – пачатку чэрвеня Тыдня Беларускай Культуры.

Па ўсёй вобласці, дзе існуюць аддзяленні ІТБК і ініцыятыўныя групы, вядуцца разнапланавыя мерапрыемствы па дэманстрацыі беларускай культуры, гісторыі, традыцыі і майстэрства.

Галоўныя святочныя мерапрыемствы пройдуць ў сталіцы Прыбайкалля — горадзе Іркуцку, з 29 траўня па 3 чэрвеня 2006 г.

Арганізатары:

1. Рэгіянальная грамадская арганізацыя “Іркуцкае Таварыства Беларускай культуры імя Я. Чэрскага”, уключаючы аддзяленне ІТБК і ініцыятыўныя групы;
2. Камітэт па сувязям з грамадскасцю Адміністрацыі Іркуцкай вобласці;
3. Камітэт па культуры Адміністрацыі Іркуцкай вобласці;
4. Камітэт па культуры Адміністрацыі г. Іркуцка;
5. Абласны Цэнтр народнага таварыства і адпачынку;
6. Тэатр Юнага Гледача імя Вампілава;
7. Камітэты і аддзелы па культуры гарадоў і раёнаў у Іркуцкай вобласці.

Мэта:
Адраджэнне, захаванне і развіццё духоўных і культурных каштоўнасцяў Беларускага народу, павышэнне яго самасвядомасці, распаўсюджанне і падтрымка нацыянальных традыцый, рамёстваў, жыццёвага ўкладу і духоўных падмуркаў.

Задачы:
1. Правесці цыкл мерапрыемстваў скіраваных на знаёмства жыхароў Іркуцкай вобласці з малавядомым, дзіўным, гераічным лёсам беларускага народу, яго культурнай спадчыны і гістарычнага мінулага.
2. Садзейнічаць культурнай інтэграцыі беларускага народу ў шматнацыянальную сям’ю Прыбайкальскага рэгіёна.
3. Об’яднаць беларусаў і іх патомкаў, што жывуць на тэрыторыі Іркуцкай вобласці, папаўняючы іх цягу да культурнай спадчыны свайго народу.
4. Забяспечыць пераймальнасць маладым пакаленнем духоўных і культурных каштоўнасцей беларускага народу.

Мерапрыемствы і конкурсы перад Тыднем Беларускай Культуры — 2006

1. Об’яўляецца конкурс для дзяцей школьнага ўзросту ў дзвюх намінацыях:
• Для дзяцей старэйшых класаў (12 – 17 год) – конкурс “Мой Радавод”, дзе можна распавесці пра сваё беларускае паходжанне, пра сваіх родных, іх успамінах пра Беларусь альбо пра перасяленне ў Сібір і г.д., у форме дакументальна-публіцыстычнага сачынення. Галоўнае, каб у ім праглядаўся “беларускі след”. Гэта можа быць альбо аповед аб нейкім канкрэтным чалавекі (дзядулі, бабулі і г.д), альбо аб сваім Родзе ўвогуле. Лепшыя працы будуць апублікаваныя ў бюлетэні “Маланка” і ўвойдуць ў зборнік-кнігу “Беларусы ў Прыбайкаллі”, якая зараз рыхтуецца.

Таксама прадугледжаны прэміі: 1-е месца – 500 руб., два 2-іх месцы па 300 руб., і тры 3-іх месцы па 100 руб. Усе удзельнікі атрымаюць граматы з падзякай.

• Для дзяцей малодшых класаў (7 – 11 год) – конкурс малюнкаў “Я і Беларусь!”. У дадзеным конкурсе могуць прыняць удзел дзеці незалежна ад нацыянальнасці, але з умовай, што ў малюнкі будзе адлюстравана тэма Беларусі. Гэта могуць быць беларускія гарады альбо вёскі, вядомыя беларускія дзеячы альбо цікавыя падзеі, якія занялі сваё месца ў гісторыі Беларусі і г.д.

Лепшыя працы будуць далучаны да выставы: “Я і Беларусь! Малююць дзеці”. Выстава будзе перамяшчальнай і пройдзе ў некалькіх публічных месцах. Таксама прадугледжаныя прэміі: 1-е месца – 500 руб., два 2-іх месца па 300 руб., і тры 3-іх месца па 100 руб. Усе удзельнікі будуць узнагароджаны граматамі. Працы па абодвум конкурсам прымаюцца да 20 траўня 2006 г. у офісе ІТБК па адрасу: вул. Чэхава, дом 2. тэл. (3952) 20-11-72.


2. Прадстаўнікам аддзяленняў ІТБК і раённым (гарадскім) установам культуры прапаноўваем правесці на месцах да 20 траўня свае адборачныя фестывалі “Гучы гоман беларускі!”, з мэтай вылучэння лепшых ансамбляў для ўдзелу ў абласным конкурсу-фестывалі з аднайменнай назвай.

У заключным абласным конкурсу-фестывалі бяруць удзел фальклорныя калектывы, народныя і акадэмічныя хоры, інструментальныя ансамблі, ансамблі песняў і танца, харэаграфічныя калектывы, асобныя выканаўцы, якія захоўваюць і прапагандуюць узоры традыцыйнай беларускай культуры, творчасць беларускіх аўтараў і выканаўцаў. Падтрымліваюцца выступленні ў розных жанрах, уключаючы дэкламаванне вершаў, паказ сцэнаў і г.д. адзіная ўмова — усё павінна гучаць на беларускай мове. Танцавальныя кампазіцыі могуць быць як народныя, так і ў стылі фольк-мадэрну з прымяненнем аўтарскай кампазіцыі, але з абавязковай беларускай тэматыкай. Асоба вітаецца удзел дзіцячых калектываў.

Для таго, каб атрымаць афіцыйны выклік на ўдзел у абласным конкурсе-фестывалі неабходна даслаць на адрас ІТБК заяўку і рэкамендацыю альбо ад Адзялення ІТБК, альбо ад раённай (гарадской) установы культуры.

Заявы і рэкамендацыі прымаюцца до 20 траўня. Тым калектывам, якія атрымаюць афіцыйны выклік, будзе аплачана дарога да Іркуцка і назад. Усе удзельнікі атрымаюць граматы і прызы. Лепшыя калектывы і выканаўцы будуць узнагароджаны дыпломамі фестывалю і каштоўнымі падарункамі.

3. Збіраюцца экспанаты якія адлюстроўваюць Беларускую культуру, традыцыйнае беларускае рамяство і гістарычныя этапы перасялення беларусаў у Прыбайкалле. Дадзеныя экспанаты будуць аформлены ў выглядзе выставы “Беларусы ў Прыбайкаллі” ў Абласным Цэнтры народнай творчасці і адпачынку з 23 па 29 траўня 2006 г. Экспанаты збіраюцца до 15 траўня 2006 г. Кожны экспанат у абавязковым парадку будзе апісаны, у тым ліку будзе ўказана хто яго уладар.

Змест Тыдня Беларускай Культуры ў Іркуцкай вобласці — 2006.

1. 23 траўня ўрачыстае адкрыццё Тыдня Беларускай Культуры ў Іркуцкай вобласці. Старт Тыдня БК распачнецца адкрыццём Выставы “Беларусы ў Прыбайкалле”, прысвечанай 10- годдзю ІТБК, у Абласным Цэнтры народнай творчасці і адпачынку па адрасе: вул. Свярдлова 18 А. у 16-00. Выстава працягнецца до 29 траўня.
2. 25 траўня – 3 траўня – будзе працаваць Фотавыстава “Іркуцкаму Таварыству Беларускай Культуры імя Я. Чэрскага – 10 год” у цэнтры “Мастацкі” па адрасе: вул. Карла Маркса, 24.
3. 29 траўня ў 19-00 у Доме афіцэраў па адрасе: вул. Карла Маркса, 47, адбудзецца бясплатны паказ беларускага фільма “Містэрыя акупацыі”, прысвечаны ВАВ.
4. 30 траўня ў 18-30 у Доме Дружбы па адрасе: вул. Леніна, 54, адбудзецца паседжанне Літаратурна-гістарычнага клубу “Спадчына” (“Спадчына”) па тэме: “1-ы, 2-і, 3-і падзелы Рэчы Паспалітай – канчатковае далучэнне Беларусі да Расійскай імперыі”.
5. 31 траўня – Дзень нараджэння РГА ІТБК – адбудзецца прэзентацыя зборніка дзіцячых вершаў на беларускай мове іркуцкай беларускай паэтэсы Кацярыны Агаркавай. (Месца і час удакладняюцца).
6. 1 чэрвеня — Дзень дзяцей – адбудзецца дзіцячае свята “На Байкале Беларусь сінявокая”, дзе ў тым ліку будзе праведзены вынік дзіцячым конкурсам і адбудзецца узнагароджанне пераможцаў. (Месца і час удакладняюцца).
7. 2 чэрвеня Маладзёвы клуб “Крывічы” прэзентуе маладзёвы вечар адпачынку — “Беларускія вячоркі”. (Месца і час удакладняюцца).
8. 3 чэрвеня з 13-00 да 18-00 адбудзецца абласны конкурс-фестываль “Гучы гоман беларускі” ў Тэатры Юнага гледача імя Вампілава.

Фарміруецца Фонд падтрымкі правядзення
Тыдня Беларускай Культуры — 2006.

У сувязі з тым, што ў гэтым годзе ІТБК спаўняецца 10 год, неабходна больш сур’ёзна падыйсці да арганізацыйных, тэхнічных і іншых пытаннях, якія патрабуюць фінансавага забеспячэння. У сувязі з гэтым арганізоўваецца Фонд падтрымкі і правядзення Тыдню Беларускай Культуры – 2006.

Усе мецэнаты і спонсары будуць адзначаны памятнымі граматамі ІТБК з падзякай, а таксама аб іх будзе заяўлена на высокай сцэне Абласнога конкурсу-фестываля “Гучы гоман беларускі”, і апублікаваны матэрыял у газеце “Маланка”.

Да супрацоўніцтва запрашаюцца ўсе зацікаўленыя асобы, незалежна ад нацыянальнасці.
Па любым пытанням звяртацца:
па тэлефону (3952) 20-11-72.
І па e-mail: malanka2000@mail.ru

Паштовы адрас ІТБК: 664011, г. Іркуцк, вул. Чэхава, 2
Офіс ІТБК працуе ўсе дні з 9-00 до 19-30, акрамя нядзелі.

Старшыня РГА ІТБК А.В. Рудакоў.
‹‹ на галоўную | у архіў