Вашынгтон сказаў “не” беларускаму прым’еру

У Мінск з Гаваны прэм’ер-міністр Беларусі С.Сідорскі вяртаўся праз Барбадос і Канарскія астравы па прычыне таго, што пералёт над Бостанам быў забаронены. Спаслаўшыся на перагружанасць авіяліній над Бостанам, улады ЗША адмовілі яму ў паветраным калідоры. Змяніўшы накірунак самалёт давялося запраўляць не ў Ісландыі, а на Канарскіх астравах.

Між тым, раней паведамлялася, што калі самалёт беларускага прым’ера планаваў вылетаць з Мінска на Кубу, яму адмовіла ў паветраным калідоры Канада. Як распавяла “Інтэрфаксу” пасол Беларусі ў Канадзе Ніна Мазай, “... у пісьмовай ноце канадскі бок нічым не абгрунтаваў сваё рашэнне.” Тады самалёту Сяргея Сідорскага дазволілі дазаправіцца ў Ісландыі. Але улады гэтай краіны папярэдзілі, што пасадка самалёта магчыма толькі ў тым выпадку, калі асобы, якім забаронены ўезд у краіны Еўрасаюза, не будуць выходзіць з салона самалёта.

Так і не паляцелі на Кубу старшыня Белтэлерадыёкампаніі Аляксандр Зімоўскі і кіраўнік галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта Алег Пралескоўскі.

У Гаване, прэм’ер-міністр Беларусі заявіў, што Беларусь акажа падтрымку кубінскай эканоміцы. Падводзячы вынікі свайго візіту на Кубу, старшыня беларускага ўраду паведаміў: “Наша краіна паставіць на Кубу сухое малако, масла, цукар і іншыя прадукты...”.

Разам з тым Сяргей Сідорскі дадаў, што беларускі бок акажа падтрымку Кубе ў камунальным забеспячэнні. Між тым, па словах беларускага прэм’ера, дзелавым колам Беларусі давялося абмеркаваць у Гаване шэраг перспектыўных праектаў.

www.telegraf.by
‹‹ на галоўную | у архіў