Пасяджэння Малой Рады

18 красавіка адбылося пасяджэння Малой Рады МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”, дзе разглядаліся справаздача аб дзейнасці МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” (01.11.04-31.12.05), фінансавая справаздача за 2005 г., план працы МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” на 2006 г., а таксама аб звароце да кіраўніцтва тэлеканала Euronews і інш. Пытанні.

Гісторыкам Генадзем Сагановічам было ўзнята пытанне пра стан музея Луцкевіча ў Вільні. Старшыня ТБМ Алег Трусаў паведаміў, што падтрымка ідэі стварэння музея Луцкевіча зыходзіць ад парламенцкай камісіі пры Парламенце Літвы, але галоўная справа за Урадам, які пакуль не выказвае ініцыятывы падтрымаць дадзены праект. Кіраўнік МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Аляксей Марачкін дадаў, што літоўскі бок выказаў згоду адкрыць музей, калі з Беларусі будуць прадстаўлены мастацкія экспанаты. На жаль, справа далей не пайшла.

Старшыня Рады МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Алена Макоўская прапанавала правесці мерапрыемства ў жніўні гэтага года, якое прысвечана юбілеям сп. Я.Запрудніка і а. А.Надсана. Аляксей Марачкін паведаміў, што МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” далучаецца да выдання альбома Я.Куліка, палова сродкаў ужо сабрана, акрамя таго ёсць камісія, якая збіраецца сабраць астатнія сродкі. Генадзь Сагановіч удакладніў пытанне наконт таго, што прадугледжана Статутам МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” – збор складак ці ахвяраванняў.

А.Сідаровіч,
сакратар пасяджэння
‹‹ на галоўную | у архіў