Чарнобыль сёння: апошнія навіны

“Чарнобыль праз 20 год”

19 красавіка 2006 г. прэм’ер-міністр Беларусі С.Сідорскі на канферэнцыі “Чарнобыль праз 20 год” сказаў, што Беларусь лічыць галоўнай мэтай вяртанне да паўнавартаснага жыцця людзей, якія жывуць на забруджаных тэрыторыях. Ён нагадаў, што ў наш час на забруджанай тэрыторыі жывуць каля 1,6 мільёнаў грамадзян Беларусі.

Фінансавую дапамогу ў рэабілітацыі забруджаных зон накіруе ўраду Беларусі Сусветны банк. Напярэдадні быў прыняты пакет дакументаў аб выдзяленні Беларусі 15 мільёнаў долараў на патрэбы, звязаныя з ЧАЭС. Указаныя сродкі плануюць накіраваць на газіфікацыю сістэм ацяплення ў школах-інтэрнатах і на далейшую газіфікацыю гэтых раёнаў. Як чакаецца, у выніку атрымаецца адыйсці ад практыкі выкарыстання забруджанага паліва.

Па дадзеных міжнародных экспертаў, у выніку катастрофы і ліквідацыі яе наступстваў каля 600 тыс. чалавек атрымалі вялікія дозы радыяцыйнага апраменьвання. Прыкладна ў 4 тыс. чалавек, у асноўным дзяцей, быў выяўлены рак шчытападобнай залозы. У 2003 г. Служба бяспекі Украіны рассакрэціла матэрыялы КДБ, з якіх вынікае, што непаладкі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі (ЧАЭС) пачаліся задоўга да выбуху чацвёртага энергаблока. Згодна з дадзенымі дакументамі, будаўніцтва ЧАЭС з пачатку суправаджалася мноствам праблем. Яшчэ да катастрофы было вядома аб тым, што 3 і 4 блокі атамнай станцыі мелі сур’ёзныя недахопы, з-за якіх пачалі разбурацца перакрыцці блокаў, прычынай чаго стала няякасная цеплаізаляцыя. Абсталяванне на 3 і 4 энергаблоках было югаслаўскім, на 1 і 2 – савецкім. Недахопы энергаблокаў праяўляліся яшчэ ў 1982 г., калі на ЧАЭС адбылася аварыя, што выклікала невялікія радыяцыйныя выкіды.

“Белорусская деловая газета”. 2006. 19 крас.

Абвінавачанне Зялёных Еўрапарламенту

19 красавіка 2006 г. фракцыя Зялёных Еўрапейскага парламенту абвінаваціла МАГАТЭ ў заніжэнні колькасці пацярпелых у выніку аварыі на ЧАЭС і заклікала Еўракамісію апублікаваць свой даклад. Нагадаем, што згодна з дакладам, апублікаваным МАГАТЭ і іншымі агенцтвамі ААН, агульная колькасць людзей, якія загінулі альбо могуць загінуць у выніку выкліканага аварыяй на ЧАЭС апрамянення, складзе 4-9 тысяч чалавек. У той жа час, па ацэнцы экспертаў экалагічнай арганізацыі “Грынпіс”, на працягу 1986-2056 гадоў у Беларусі, Расіі і Украіне ад хвароб, выкліканых апраменьваннем, загіне больш 93 тысячы чалавек, з іх каля 22 тысяч толькі ў Беларусі.

Зялёныя заклікалі Еўракамісію прааналізаваць даследаванні і абвесціць дадзеныя аб магчымых пацярпелых ад катастрофы ў трох узгаданых краінах і 25-і дзяржавах у складзе ЕС. Яны таксама патрабавалі апублікаваць дадзеныя аб дапамозе, аказанай пацярпелым з боку Еўрасаюза. Намеснік старшыні фракцыі Зялёных нямецкі дэпутат Рэбека Хармс заявіла журналістам, што МАГАТЭ “спрабуе зменшыць страты, якія прынёс выбух”.

“Белорусская деловая газета”. 2006. 20 крас.

Рээвакуацыя

Абавязковае размеркаванне беларускіх студэнтаў ініцыяваў А.Лукашэнка. З 2003 г. ягоныя прапановы замацаваныя ў нарматыўных дакументах ураду і Міністэрства адукацыі. Усе выпускнікі, якія навучаліся на бюджэтных факультэтах, павінны адпрацаваць па накіраванні не менш як два гады. За мінулы час прымус выклікаў хвалю пратэстаў.

Паводле Звароту нацыянальнага аргкамітэту Чарнобыльскага шляху 26 красавіка 2005 г., колькасць насельніцтва ў забруджаных радыенуклідамі рэгіёнах складае амаль два мільёны чалавек. Акадэмік А.Вайтовіч перакананы, што няма неабходнасці павялічваць групу рызыкі за кошт рээвакуацыі насельніцтва.

Афіцыйная статыстыка даводзіць, што пасля аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі з тэрыторыі Гомельскай і Магілёўскай абласцей было адселена ў чыстыя зоны больш як 130 тысяч чалавек. Яшчэ 200 тысяч склалі моладзь і вымушаныя перасяленцы, якія пакінулі заражаныя мясцовасці самастойна. У той жа час 50 тысяч чалавек пераехалі ў радыеактыўныя зоны Беларусі. Людзі вяртацца ў паўразбураныя паселішчы, нанава абжываць пакінутыя гаспадаркі, але аслабленыя радыяцыяй, часта хварэюць... Да таго ж ёсць небяспека нападу дзікіх звяроў. Паводле Камітэту па праблемах наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, зараз у месцах адсялення працягваюць жыць каля 300 чалавек. Яшчэ 140 тысяч жыхароў налічваецца ў зонах з узроўнем радыяцыі ад 15 да 40 кюры.

Паводле Радыё “Свабода”

Дазвол на правядзенне “Чарнобыльскага шляху-2006”

Гарадскія ўлады далі дазвол аб’яднаным дэмакратычны сілам на правядзенне ў Мінску “Чарнобыльскага шляху-2006” па маршруце: Акадэмія навук – вуліца Сурганава – плошча Бангалор. Пачатак 26 красавіка а 18.00. У адказе Мінгарвыканкама гаворыцца пра тое, што ўсім людзям, якія збяруцца каля Кастрычніцкай плошчы 26 красавіка ў 18.00, будзе прапанавана прайсці на плошчу Бангалор і правесці мерапрыемства там.

Каментуючы такі адказ Мінгарвыканкаму, Віктар Івашкевіч сказаў: “Людзі, нават калі іх не пусцяць на плошчу, змогуць па пешаходных дарожках прайсці да Акадэміі навук. Чарнобыльскі шлях – гэта менавіта рух. Рух вялікай колькасці людзей. Мы пройдзем да Акадэміі навук, як і было запланавана раней”.

Удзел у шэсці і мітынгу возьме Аляксандр Мілінкевіч.

by.milinkevich.org

“Хопіць!”
Усеўкраінская моладзевая грамадская арганізацыя “Нацыянальны Альянс”, 14 сябраў якой былі дэпартаваныя з Беларусі за ўдзел у розных акцыях апазіцыі, распачынае кампанію па мабілізацыі ўкраінцаў для ўдзелу ў акцыі беларускай апазіцыі – “Чарнобыльскі шлях – 2006”. “Выбух на Чарнобыльскай АЭС – бяда як для беларусаў, так і для украінцаў. Ніхто не мае права перашкаджаць нам, украінцам, разам з беларускім народам памянуць самую жахлівую аварыю XX стагоддзя... Нам надакучыла, што беларускія ўлады перашкаджаюць стварэнню ўкраінскіх грамадаў на тэрыторыі рэспублікі, без якіх-небудзь тлумачэнняў забараняюць уезд украінскіх грамадзян за межы гэтай краіны, з экранаў афіцыйных тэлеканалаў абліваюць брудам Украіну. Прыйшоў час сказаць: “Хопіць!”

Сайт: www.xopic.info. Эл. пошта: xopic@tut.by Тэл: +380977502445.

Прэс-служба
інфармацыйнай кампаніі “Хопіць!”

Будаўніцтва атамнай электрастанцыі

Сёлета ў Беларусі завяршаецца дзеянне часовай забароны на будаўніцтва АЭС. Мяркуючы з публікацыяў у СМІ, улады зацвердзілі і скіравалі да выканання праграму будаўніцтва атамнай электрастанцыі. Прыхільнікі “мірнага атаму” пераконваюць насельніцтва ў бяспецы ядзерных тэхналогій, неабходнасці і эканамічнай мэтазгоднасці АЭС, дадаючы пры гэтым, што “надышоў час забыцца аб Чарнобылі”.

Тым часам група сяброў грамадскіх арганізацый аб’ядналася ў Антыядзерную кампанію, каб прадухіліць будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Беларусі. 19 красавіка на плошчы Бангалор у Мінску прайшла акцыя супраць будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Беларусі. Мерапрыемства было прымеркаванае да дваццатай гадавіны чарнобыльскай катастрофы. У ім удзельнічалі каля 30 чалавек. Эколагі заклікалі памятаць аб трагедыі, што адбылася на ЧАЭС, і не дапусціць паўтарэння падзеяў 1986 года.

www.belngo.info
‹‹ на галоўную | у архіў