Акцыя салідарнасці

У сераду, 26 красавіка, нью-ёркскі аддзел БАЗА ладзіць мітынг і марш, прысвечаныя 20-й гадавіне Чарнобыльскай аварыі, і супраць палітыкі А.Лукашэнкі. Мітынг пачнецца а 4:00 папаўдні каля Штаб-кватэры ААН на 1 Авеню пры 43-й вуліцы на Манхэтане. Затым удзельнікі мітынгу пройдуць маршам да кансулату Беларусі ў Нью-Ёрку (3-я Авеню пры 44-й вуліцы) і да прадстаўніцтва Беларусі пры ААН (67-я вуліца, паміж 3-й і Лэксінтан Авеню).

Удзельнікі мітынгу і маршу выкажуць салідарнасць з дэмакратычнымі сіламі Беларусі, з пацярпелымі ад Чарнобыльскай аварыі, з пацярпелымі ад палітычных рэпрэсіяў. Акцыя будзе доўжыцца да 6:00 вечара.

www.baza-belarus.org
‹‹ на галоўную | у архіў