Талін. Масавая акцыя ў падтрымку дэмакратыі
В Таліне прайшла масавая акцыя ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі
16 красавіка ў талінскім парку Таммсааре сабралася 500 чалавек, каб выказаць сваю салідарнасць са змагарамі за дэмакратыю ў Беларусі. Імпрэзе папярэднічаў збор подпісаў у інтэрнэце пад зваротам, які заклікаў падтрымаць навучанне ў Эстоніі студэнтаў з Беларусі, якіх па палітычных матывах выключылі з ВНУ і інш. Свае подпісы пад зваротам на сайце (valgevene.city.ee) паставілі больш за 600 грамадзян Эстоніі, сярод якіх ёсць вядомыя палітыкі і знакамітыя ў Эстоніі людзі. Падчас акцыі было сабрана яшчэ 200 подпісаў.
Ініцыятарамі стварэння сайта і правядзення акцыі салідарнасці з’яўляюцца эстонцы, якія былі назіральнікамі на беларускіх выбарах. Да назіральнікаў далучыліся грамадскія аб’яднанні і маладзёжныя арганізацыі парламенцкіх партый. На акцыі салідарнасці выступілі дэпутаты парламента. У межах мерапрыемства прайшла таксама фотавыстава і адбыўся паказ фільмаў аб падзеях у Беларусі. Урад Эстоніі на сваёй нарадзе вырашыў даць магчымасць навучання ў эстонскіх універсітэтах студэнтам з Беларусі, якіх выключылі з ВНУ па палітычным матывах.
Паводле www.charter97.org

Фота charter'97 |